22 каментары
Сяргей Гезгала | 12:29, 20 лютага 2010
У Міжнародны дзень роднай мовы праграмы «Навіны» і «У цэнтры ўвагі» на Першым нацыянальным тэлеканале будзе выходзіць на беларускай мове. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
«Гэта не проста разавая акцыя, а яшчэ адзін крок да пашырэння беларускамоўнага тэлевяшчання», — адзначыў Аляксандр Мартыненка, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі і па сумяшчальніцтве муж галоўнага ідэолага краіны Наталлі Пяткевіч.
Падзяліцца навіной:




А узровень ведаў, увогуле такі, што няма чаго казаць.
Што вы так агалцела кпіце БТ?!? Усім нармалёвым людзям зразумела як трэ зрабіць і што трэ рабіць, справа ж ня ў гэтым.
БТ зразумела ніякі з большага ўжо і не беларускі тэлеканал, але такія акцыі, хай і адзіночныя, але грэюць сэрца.
Не трэ так заўзята быць супраць, у нашым жыцці шмат якія зьявы маюць сымбалічны змест.
Хіба вось вам усім кепска будзе, што навіны будуць па-беларуску ісці?!?
Гэта ўсё ж нейкі штуршок, ранейшае БТ (як ня дзіўна гэта для БЕЛАРУСКАГА ТБ ні гучыць) і на гэта магло не пайсці!
Усё ж лёд рухаецца, хай і занадта павольна..
Аны в этат дзень нічаво не паймут і ашчуцят інфармацыонный голад. Ат этава у ніх случітся стрэс і ані вазьмутся за автаматы Калашнікава, чтобы зашчыціць свой выбар 1994 года.
Рускаязычный беларус Дзімыч.
Пераводзіць фірма надпісы на цыгарэтных пачках на беларускую - значыць, казлы, спецыяльна з мовы зьдзекуюцца. Робяць навіны па беларуску - значыць, шчэ большыя казлы. Чарговы раз пераконваюся, што пануе дэпрэсняк у камэнтатараў.
могуць жа )))
Толькі што да мяне - іхняе тупое пустабрэхства ні па-расейску, ні па-беларуску ў праграмах «Навіны» і «У цэнтры ўвагі» слухаць нешта няма жаданьня - шкада згубленага часу...
Няхай бы лепш забаўляльныя перадачы або фільмы па-беларуску рабілі.
БТ-шную прапаганду...