Улада1313

У сераду-чацвер адбудзецца міні-сесія Еўрапарламента, прысвечаная Беларусі

У ёй возьмуць удзел Аляксандр Мілінкевіч і Анжаліка Борыс. Прадстаўнікі Беларусі таксама будуць мець нефармальныя сустрэчы з кіраўніцтвам Еўракамісіі на высокім узроўні.

У ёй возьмуць удзел Аляксандр Мілінкевіч і Анжаліка Борыс. Прадстаўнікі Беларусі таксама будуць мець нефармальныя сустрэчы з кіраўніцтвам Еўракамісіі на высокім узроўні.

Беларуская праблема вярнулася на парадак дня ЕС, пасля таго як беларускія ўлады ўзмацнілі націск на Саюз палякаў Беларусі і незалежнае грамадства. У часе свайго паседжання ў панядзелак у Брусэлі Рада міністраў ЕС мае правесці кансультацыі адносна Беларусі. А ў сераду-чацвер на міні-сесію па беларускім пытанні збярэцца Еўрапарламент (ЕП).

Узяць удзел у ёй запрошаныя старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і старшыня Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч. Яны вылятаюць у Брусэль у аўторак. Прызначаныя іх сустрэчы з усімі найбуйнейшымі фракцыямі парламента, а таксама са старшынём ЕП Ежы Бузкам. Запланаваная таксама прэс-канферэнцыя.

Міні-сесія Еўрапарламента скончыцца прыняццем рэзалюцыі.

У Брусэлі інтэнсіўна абмяркоўваецца, што рабіць з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі далей. Як стала вядома НН, Мілінкевіч і Борыс будуць мець таксама нефармальныя сустрэчы ў выканаўчым органе ЕС, Еўракамісіі, на ўзроўні еўракамісара.

Анжаліка Борыс — лідэрка незалежнага Саюза палякаў Беларусі.
Ён стаў аб’ектам цкавання. Першая хваля яго прыпала на 2005 годзе, а сёлета, ізноў за год да прэзідэнцкіх выбарах, пачаўся новы накат. Міліцыя заняла Польскі Дом у Івенцы — мястэчку на заходняй Міншчыне.

Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты і лаўрэат прэміі Еўрапарламента імя Сахарава, быў адным з творцам канцэпцыі пашырэння сувязяў Еўропы з Беларуссю, нягледзячы на аўтарытарнасць рэжыму ў Мінску.
Гэты падыход даў плён у выглядзе адноснай лібералізацыі эканомікі і грамадскага жыцця Беларусі. Дзякуючы пашырэнню сувязяў з ЕС, Мінск аслабіў сваю залежнасць ад Масквы і заняў агульнаеўрапейскую пазіцыю ў пытанні Абхазіі і Асеціі. Аднак далейшае развіццё адносінаў зайшло ў тупік. Эксперты канстатуюць захаванне манаполіі на ўладу ў Беларусі, працяг русіфікацыйнай палітыкі ў сферы ідэнтычнасці і прывілеяваныя пазіцыі расійскага капіталу ў эканоміцы, умацаваныя Мытным саюзам.

Працяг ранейшае палітыкі ЕС пастаўлены пад сумнеў пад ціскам грамадскай думкі Польшчы. Яна настроеная рэзка крытычна пасля апошніх атак на Анжаліку Борыс.
Польшча, між тым, — галоўны творца беларускай палітыкі ЕС. Зрэшты, і іншыя ўплывовыя ў ЕС структуры не бачаць пераменаў у Беларусі. Хрысціянскія дэмакраты, з’яднаныя ў Еўрапейскую народную партыю, былі шакаваны нерэгістрацыяй Беларуская Хрысціянскай Дэмакратыі. Рада Еўропы так і не дачакалася адмены смяротнага пакарання.

У такой сітуацыі ў сталіцы ЕС захацелі пачуць голас беларускай апазіцыі. Увядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі малаімаверна, хоць у Варшаве, у тым ліку ў польскім Сейме, пра іх загаварылі. Аднак агульнае стаўленне да Лукашэнкі на вачах мяняецца.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы1

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі2

Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў103

Скарлет Ёхансан стала самай касавай актрысай у гісторыі1

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы1

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць