Улада11

«Сцеражыцеся ледзякоў!» — абвесткі па-беларуску ў Гомелі

Аб'явы пра тое, што хадзіць уздоўж будынкаў небяспечна, з'явіліся на цэнтральных вуліцах.

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, актывісты гомельскага аддзялення «Таварыства беларускай мовы» (ТБМ) расклеілі ў цэнтры горада беларускамоўныя папярэджанні пра небяспеку снегу і ледзякоў.

Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў акцыі Яўген Якавенка, аб’явы пра тое, што хадзіць уздоўж будынкаў небяспечна, з’явіліся на цэнтральных вуліцах.

«Камунальшчыкі не ўсюды паспелі прыбраць з дахаў ледзякі і снег, якія пагражае жыццю людзей. Таму мы расклеілі надпісы такога тыпу: „Асцярожна! На дахах небяспечны снег“, „Ледзякі-забойцы“, „На дахах небяспечныя ледзякі“, „Сцеражыцеся ледзякоў! Не хадзіце ўздоўж будынкаў“. Такім чынам мы мелі адразу дзве мэты: у дзень роднай мовы паказаць, што ў горадзе не хапае шыльдаў на беларускай, а таксама заклікаць прахожых быць пільнымі. Дзесяткі гараджан віталі наш крэатыў», — сказаў Якавенка.

Акцыя завяршылася каля помніка беларускаму асветніку Кірылу Тураўскаму — яго ўпрыгожылі бел-чырвона-белай гірляндай. Абышлося без затрыманняў.

Летась гомельская міліцыя затрымала мясцовых грамадскіх актывістаў, якія правялі акцыю ў Міжнародны дзень роднай мовы. Яны выйшлі на галоўную вуліцу Гомеля з плакатамі, на якіх надпіс «Родная мова» быў перакрэслены надпісам «Забаронена». Тады сем удзельнікаў акцыі і два журналісты былі затрыманыя міліцыяй. Іх пакаралі буйнымі штрафамі (ад 700 тыс. да 1 млн. 750 тыс. рублёў).

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць24

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі55

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць24

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць