Улада22

Трусаў: Дыктант стане агульнанацыянальным, калі яго будзе пісаць прэзідэнт

Беларускі дыктант стане агульнанацыянальным у поўным сэнсе гэтага слова, калі яго будуць пісаць прэзідэнт і члены ўрада. Такое меркаванне выказаў старшыня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) Алег Трусаў пасля правядзення ў Чырвоным касцёле Мінска III Агульнанацыянальнага беларускага дыктанта.

Дыктант прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы, які быў заснаваны ў 1999 годзе Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА і адзначаецца штогод 21 лютага. Тэкст паводле твора Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» ў Чырвоным касцёле пісалі больш за 50 чалавек, у тым ліку паслы Украіны і Швецыі Ігар Ліхавы і Стэфан Эрыксан.

Адкрываючы акцыю, Алег Трусаў адзначыў, што дыктант праводзіцца ў многіх населеных пунктах розных краін. Напрыклад, летась яго пісалі ў Італіі і на шведскім востраве Готланд, у Варшаве і Празе, у Аўстраліі, Канадзе і ЗША. Гэтым разам 12 лютага дыктант праводзіўся ў Мінску, а 20 лютага — у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы4

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Сто гадоў таму святар-беларус трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу2

«Ціханоўскі нам вярнуў самае галоўнае пытанне». Пра што кажа Чалы?42

Да 1 лістапада штрафаваць за парушэнне новых правіл маркіроўкі тавараў не будуць1

Малады, але вопытны слуцкі барсетачнік стаміўся жыць дома па законе — паехаў ваяваць за Расію і знік у штурме9

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID1

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў1

У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта1

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно1

«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы4

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць