Палітыка
4 каментары Сяргей Гезгала; паведамленні інфармацыйных агенцтваў | 21:19, 22 лютага 2010

Дзеянні беларускіх уладаў супраць Саюза палякаў Беларусі адкінулі назад адносіны між Еўрасаюзам і Беларуссю, заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан на прэс-канферэнцыі па выніках паседжання Рады міністраў замежных справаў ЕС.

Пытанне пра развіццё сітуацыі ў Беларусі стала адной з тэмай абмеркавання кіраўнікамі еўрапейскіх дыпламатый.

«Гэтыя падзеі азначаюць крок назад у нашых адносінах», — падкрэсліла Эштан, якая пачынае сваю дзейнасць у якасці кіраўніцы дыпламатычнае службы ЕС. Яна звярнула ўвагу на тую адкрытасць, з якой Еўрасаюз заангажоўваў Беларусь апошнім часам.

У той жа час, зазначыла Эштан, Еўрасаюз не разглядае магчымасць аднаўлення санкцый у дачыненні да беларускага кіраўніцтва ў сувязі з іх дзеяннямі ў дачыненні да Саюзу палякаў Беларусі. «Мы не абмяркоўвалі санкцыяў», — заявіла Эштан.

Кэтрын Эштан сказала, што спадзяецца сустрэцца з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым 25 лютага ў Кіеве на інаўгурацыі ўкраінскага прэзідэнта.

Падзяліцца навіной:         
4 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Неслучайный прохожий напiсаў(ла) Люты 23, 2010 у 0:13
Недацягваем мы да санкцый. І канцлагер для палякаў у Бярозе-Картузскай не пабудавалі.
Кейстут напiсаў(ла) Люты 23, 2010 у 0:18
Хай толькі паспрабаюць увесці супраць Беларусі якія санкцыі. Не пазайдрошчу я гэтым "палякам"..
Uschodniaja Stalica напiсаў(ла) Люты 23, 2010 у 12:13
А што былі нейкія адносіны?
Дзіўна пра гэтае чуць. Быў прагіб эўраінтэгатараў перад беларускім рэжымам, які ім нічога і не абяцаў. І зараз усё ідзе ў тым жа рэчышчы.
Няхай сваім жонкам і мужам пагражаюць. лукашэнака ўсім паказаў, што такое гнілая Эўропа.
SlaDa напiсаў(ла) Люты 23, 2010 у 17:44
А што гэта Uschodniaja Stalica заклікае да сямейнага гвалту))? (Няхай сваім жонкам і мужам пагражаюць.)
Сацыяльная рэкляма заклікае распавесьці Радзе Эўропы пра такія выпадкі)))
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).