культура. рознае
2 каментары ЛК | 11:52, 23 лютага 2010

Памятная шыльда ў гонар Францішка Багушэвіча будзе адчыненая сёлета ў Вільні ў старым горадзе. Пра гэта паведаміў Юрась Юркевіч, старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю.

«Гэтым разам гэта наш супольны чын з беларускай дзяржавай, — адзначыў Юркевіч. — Спадзяемся, што гэта будзе не апошняя наша сумесная праца з дзяржавай па адраджэнні беларускіх мясцінаў не толькі ў Вільні, але і ва ўсіх краінах Балтыі».

У Вільні Францішак Багушэвіч, бацька сучаснай беларускай нацыі і адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры, доўгія гады працаваў адвакатам і жыў на вуліцы Коннай, а віленскі перыяд быў самым плённым у творчасці літаратара.

У літоўскай сталіцы ўжо вісіць 10 мемарыяльных табліцаў прысвечаных дзеячам Беларусі, чый лёс быў звязаны з Вільняй. Сярод іх шыльды Францішку Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Янку Купалу і Рыгору Шырме. Зазвычай беларускія шыльды ў Вільні робяцца на дзвюх мовах: па-літоўску і па-беларуску.

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Сьцяпан напiсаў(ла) Люты 23, 2010 у 12:27
Дзіўна, што на шыльдах не напісана "Скарынас" ці "Купалас" з "Каліноўскасам", улічваючы любоў летувісаў да перайменаваньняў. Асабліва пасьля выкрутасаў кшатлту вуліцы Барбарас Радвілайціс.
VadziA напiсаў(ла) Люты 23, 2010 у 16:51
2Сьцяпан У летувіскай канчатак А захоўваецца: Нарэйка, Барэйка, Купала, Скарына...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).