Афіша Мінск
навіны ад чытачоў | 3 каментары Ганна | 12:41, 24 лютага 2010

28 лютага адбудуцца чарговыя Астрожскія чытанні, прысвечаныя дню памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526–1608) — славутага асветніка, дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча.

Чытанні, арганізаваныя Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў у прыходзе ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в. Тарасава Мінскага раёна.

Сёлетнія Астрожскія чытанні будуць прысвечаны тэме духоўнага асветніцтва ў Беларусі.

Праграма:

09:00 – Літургія ў храме в. Тарасава;

11:00 – Ліція ў памяць дбрв. кн. Канстанціна Васілія;

11:15 – Хрэсны ход і ўскладанне гірлянды да барэльефа кн. Канстанціна Астрожскага;

11:30 – Астрожскія чытанні. У праграме:

    Прэзентацыя твораў беларускіх мастакоў на тэму «Князь Астрожскі — славуты асветнік, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч».

    Спаведніцкі подзвіг архімандрыта Лявонція Карповіча. Прот. Сергій Гардун.

    Да 100-годдзя перанясення мошчаў прп. Еўфрасінні з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк. – Манахіня Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

    Прэзентацыя выданняў Полацкага манастыра.

У в. Тарасава — родавых землях князёў Астрожскіх — у маі 2008 года прайшлі святкаванні 400-годдзя памяці князя Канстанціна Васілія Астрожскага. Тут быў асвячоны памятны звон, усталяваны барэльеф дабравернага князя Канстанціна.

Падзяліцца навіной:         
3 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
пра спэкуляцыі раса-вай карпарацыі напiсаў(ла) Люты 24, 2010 у 13:08
ПалітРПЦ будзе выкручваць гістарычныя факты і выкарыстоўваць імёны ў мэтах пашырэньня расейскай экспансіі на нашы землі.
Андрэй напiсаў(ла) Люты 24, 2010 у 15:04
Паважаная рэдакцыя НН,
пазначце, калі ласка, кантакты арганізатараў
sluchanka напiсаў(ла) Люты 24, 2010 у 23:32
Тэлефон брацтва 226-98-15
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).