Культура11

Слова вось Міндоўга...

Выйшаў пераклад драмы Юльюша Славацкага «Міндоўг, кароль літоўскі»

1. Вяртанне Славацкага

То лёс, з ім і Міндоўгу біцца небяспечна... Першы раз за 50 гадоў асобнай кнігай у перакладзе на беларускую выйшаў твор выбітнага польскага паэта Юльюша Славацкага — драматычная паэма «Міндоўг, кароль літоўскі».

«У гэтай драме спалучаецца рамантызм з сентыменталізмам, — кажа перакладчык паэмы Серж Мінскевіч, вядомы па абеларушванні Міцкевічавай паэмы «Дзяды». — Гэта, можа, ранняя і не самая паспяховая паэма 20-гадовага Славацкага, але ў ёй па некаторых моцна прапісаных вобразах — як вобраз маці Міндоўга, Рагнеды, — ужо ўгадваецца будучы класік».

У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага Міндоўга і яго забойства змоўнікамі, князямі Транятам і Даўмонтам. Месца дзеяння — Навагрудскі замак.

2. Міцкевіч vs. Славацкі

«Можна сцвярджаць, што Славацкі зведаў нашу зямлю, — кажа даследчык даўняга побыту беларусаў, гісторык і літаратуразнаўца Адам Мальдзіс. — Па-першае, ён ездзіў на вакацыі на родную Валынь з Вільні, дзе вучыўся, праз Пінск. А на Ашмяншчыне дык наагул часта гасцяваў на сядзібе ўніверсітэцкага рэктара Яна Снядэцкага».

Аляксандр Фядута, аўтар літаратуразнаўчай кнігі «Письма прошедшего времени. Материалы к истории литературы и литературнага быта Российской империи» лічыць, што блізкім беларускаму чытачу Cлавацкі мусіць стацца не столькі сувязямі з нашай зямлю, колькі духам непакоры.

«Міцкевіч — сапраўдны беларус, ён чалавек роздуму, чалавек, у якога развітая падсвядомасць, а ў адрозненні ад яго Славацкі — паэт учынку, — кажа А.Фядута. — Ён заўсёды прымушае сваіх герояў вырашаць, дзейнічаць. Па-другое, у гісторыі польскай літаратуры Славацкі — ці не першы паэт пасля Міцкевіча, які разумеў сваю непадобнасць да класіка, не падпаў пад сілы прыцягнення Міцкевічавай паэзіі і сцвердзіў сваю паэтычную адметнасць».

Своеасаблівымі ілюстрацыямі да перакладу паэмы «Міндоўг, кароль літоўскі» зрабіліся копіі рарытэтных паштовак cа збору мінскага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, на якіх выяўленыя родныя і любыя сэрцу Славацкага мясціны. Вільня, Наваградак, Варшава, Крамянец.

Дарэчы, паштоўкі можна пабачыць у музей гісторыі Вялікай Айчыннай (пр. Незалежнасці 25А) на выстава, прысвечанай Юльюшу Славацкаму. Выстава адкрытая для наведвання да 1 сакавіка 2010 г.

Юльюш Славацкі (1809-1849)—адзін з найвялікшых польскіх паэтаў эпохі рамантызму. Нарадзіўся ў Крамянцы ва Украіне. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Пасля здушэння паўстання 1831 быў вымушаны выехаць у Лондан. Падарожнічаў па Еўропе і Азіі. Менавіта на выгнанні пачаў сур'ёзна займацца літаратурнай дзейнасцю. Памёр у 1849 ад сухотаў у Парыжы. У 1927 перапахаваны ўрадам Пілсудскага ў Кракаве ў Вавельскім саборы, побач з саргафагам Адама Міцкевіча.

Уладзімір Ліхадзедаў. Юльюш Славацкі на паштоўках канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Юльюш Славацкі. Міндоўг, кароль літоўскі. Гістарычныя карціна ў пяці дзеях. Пераклад Сержа Мінскевіча. — Мінск: "Тэхналогія", 2009. - 142с. 1000 ас.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння12

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук9

«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай1

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі10

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце8

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар7

«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку11

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку5

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння12

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць