Улада

Змяніўся парадак уезду ў Расію на аўтатранспарце

Парадак уезду ў Расію на асабістым аўтамабілі змяніўся з сённяшняга дня: уступіла ў сілу адпаведная пастанова ўрада РФ, паведамілі ў Федэральнай мытнай службе.

Цяпер для пацвярджэння законнасці знаходжання на тэрыторыі Расіі часова ўвозімага аўтатранспарту дастаткова будзе запаўнення толькі пасажырскай мытнай дэкларацыі. А афармленне пасведчання ўвозу транспартнага сродку адменена.
Адпаведна, з расійскіх мытных органаў здымаецца абавязак рэгістрацыі транспартных сродкаў, якія зарэгістраваны ў іншых краінах і знаходзяцца на тэрыторыі Расіі.

Тэрмін часовага знаходжання аўтатранспарту на тэрыторыі Расіі застаўся ранейшы: замежныя грамадзяне могуць увозіць свой аўтатранспарт без выплаты мытных пошлін і падаткаў не больш як на адзін год.

Відавочна, такі парадак уезду ў Расію на асабістым аўтатранспарце на працягу нейкага часу будзе распаўсюджвацца і на грамадзян Беларусі. Напярэдадні ўступлення ў сілу новых правіл прадстаўнікі расійскай мытні заявілі, што беларусы змогуць уязджаць з 25 лютага без афармлення пасажырскай мытнай дэкларацы. Разлік рабіўся на тое, што бакі паспеюць падпісаць беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб часовым увозе і вывазе транспартных сродкаў. Аднак пагадненне пакуль не падпісана: яно яшчэ праходзіць узгадняльныя працэдуры.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Кацярына Ягорава (Несцяровіч)

Моцны вецер пашкодзіў дахі, паваліў дзясяткі дрэваў — МНС расказала пра наступствы ўчорашняй буры

Албанія вярнула бязвіз для беларусаў на пэўных умовах

Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне2

Пакістанцы ўжо працуюць у Беларусі. Відэа з Бабруйску з імі абляцела тыкток37

Ваюючы за Расію, загінуў былы работнік мінскага ГУМа3

«Чырвоныя лініі»: Трамп адказаў, пры якіх умовах ЗША выйдуць з перамоў адносна вайны

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША24

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць