Гісторыя
52 каментары Зміцер Панкавец | 20:18, 26 лютага 2010

На тэлеканале АНТ вечарам у пятніцу быў прадэманстраваны фільм Людмілы Клінцовай «Шпіён з‑пад Вілейкі».

Гэты дакументальны фільм дэманстраваўся ў рамках праекту «Зваротны адлік» і быў прысвечаны асобе Янкі Філістовіча.

Перадача была вытрыманая ў абсалютна нейтральных колерах. Нават служба Філістовіча ў СД была растлумачаная, як непрыманне ім савецкай акупацыі, якая рэпрэсавала бацьку Янкі. Не было ні кроплі негатыву сказана пра пасляваенныя эміграцыйныя арганізацыі беларусаў у Заходняй Еўропе, а таксама пра асобу Барыса Рагулі.

У перадачы была агучаная лічба, што пасля 1950 года ў беларускіх лясах заставалася каля 10 тысяч партызанаў‑антысаветчыкаў, пераважна з Арміі Краёвай і былых удзельнікаў пранямецкіх фармаванняў. Таксама аўтар перадачы заявіў, што шмат дзе яны мелі падтрымку мясцовага насельніцтва, бо ў краіне працягвалася калектывізацыя, рэпрэсіі, антыцаркоўная палітыка.

Звяртае ўвагу, што Філістовіча не выдаў ніводзін з 18 дапытаных па гэтай справе вяскоўцаў. Нават селянін, у якога ён схаваўся паранены, яго не выдаў. У дачыненні да Янкі ні разу не прагучала словаў кшталту «бандыт». Сама ж аперацыя па вылоўліванні дыверсанта была названая ледзьве не ўзорнай. А Філістовіча высока ацанілі як канспіратара і інтэлектуала.

У фільме быў агучаны такі цікавы факт: сярод лістоў Філістовіча была знойдзена запіска са словамі «У горадзе в.ш. войскаў». Чэкісты так і не змаглі расшыфраваць гэты надпіс.

Тады ўрэшце Янка сказаў следчаму: «Вам даравальна, вы каўказец. Але няўжо сярод вас няма беларусаў? В.ш. — гэта значыць «вельмі шмат».

Фільм здымаўся з выкарыстаннем архіваў КДБ. Аднак упершыню ў ім не было савецкай прапагандысцкай мантры. Такая нейтральная пазіцыя ў дачыненні да Філістовіча выглядае досыць нечаканай і новай.

* * *

Янка Філістовіч — малады беларускі эмігрант, які на заданне Рады БНР у супрацы з амерыканскай выведкай дэсантаваўся ў Беларусі дзеля збору інфармацыі і гуртавання партызанаў. Ён хаваўся ў лясах пад Вілейкай год. Пасля арышту яго расстралялі. У фільме было заяўлена, што Філістовіч выклікаў у следчых МГБ павагу, але яны лічылі яго беларускім фанатыкам.

Падзяліцца навіной:         
52 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
alex напiсаў(ла) Люты 26, 2010 у 20:45
Той факт,што ў часы савецкіх рэпрэсій,аднавяскоўцы яго не выдалі,гаворыць аб яго светлых памкненнях да людзей,людзі гэта адчувалі.Ён быў сапраўдным беларусам!Слава героям!
з раёну напiсаў(ла) Люты 26, 2010 у 20:51
Я б сказаў, што пра Філістовіча гаварылі не проста нейтральна, а з сымпатыяй і спачуваннем. Вельмі прыгожы артыст, са светлым такім тварам выконваў ягоную ролю ў рэканструкцыйных эпізодах. Адно толкі рэзала вуха: вядучы па-беларуску сказаў толькі некалькі слоў, ды й тыя з жахлівым акцэнтам
П. Шлаг напiсаў(ла) Люты 26, 2010 у 20:52
Ну, вось і для Гарлівага Літвіна свята! :)))
Яўмен са Старобіна напiсаў(ла) Люты 26, 2010 у 22:20
Гэта пакуль асобны выпадак. Але будзем спадзявацца на працяг і, нааагул, каб такія перадачы сталі тэндэнцыяй!
І гэта стане сапраўдным крокам да замірэньня пакаленьняў, людзей з рознымі поглядамі.
Андрэй напiсаў(ла) Люты 26, 2010 у 22:47
Вечная памяць!
Слава Героям!
чыча напiсаў(ла) Люты 26, 2010 у 23:17
Героям слава!
Гарлівым напiсаў(ла) Люты 26, 2010 у 23:49
Панове Гарлівыя, прошэ злазіць з возу... вы ўжо прыехалі! :)
алейны напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 3:13
усю перадачу не глядзеў, але пабачанае не выклікала такога \"абсалютна нейтральнага\" светаўспрыняцця, як хоча давесцi панкавец.
напрыклад, згадка пра фiлістовіча, як удзельнiка аперацыi \"котбус\", з выкладкай колькасцi ахвяр, - ёсць пазнавальным мазком айчыннай прапаганды.

ну i сам аўтар артыкула не грэбуе белымi нiткамi:
спярша выдае колькасны склад:
\"У перадачы была агучаная лічба, што пасля 1950 года ў беларускіх лясах заставалася каля 10 тысяч партызанаў‑антысаветчыкаў.\"

а потым увязвае падтрымку з боку мясцовага насельнiцтва з \"жахлiвымi\" рэалiямi таго часу:
\"Таксама аўтар перадачы заявіў, што шмат дзе яны мелі падтрымку мясцовага насельніцтва, бо ў краіне працягвалася калектывізацыя, рэпрэсіі.\"

якая такая калектывiзацыя пасля 1950-х?
2 алейны напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 3:49
Сапраўды, калектывізацыя ў Зах. Беларусі працягвалася да штосці 1952 г.
Дзядзьку Кебіча, калгаснага актывіста, забілі ў працэсе супраціву, нешта каля таго часу.
Мікола напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 8:22
Янка Філістовіч — Герой нацыянальна вызвольнага руху Беларусі ад бальшавіцкіх акупантаў і разам з іншымі партызанамі антыбальшавіцкага супраціву яшчэ будзе
адзначаны беларускім народам.
кінік напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 9:54
Героям Беларусі слава і вечны гонар!
Rubon напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 10:03
Думаю, сам Філістовіч палічыў бы абразай, што ў Менску пра яго здымуць фільм па-расейску. Ён і змагаўся за тое, каб Беларусь была БЕЛАРУСКАЙ -- а не за што іншае.
Партызан2Алейнаму напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 10:14
1.Галёўнае, што афіцыйна прагучала лтчба 10.000 беларускіх партызанаў... пасьля 1950 г. Значыцца з 1944 па 1950 іх было яшчэ больш. Што цяпер будуць казаць розныя польскія паны?
2. Рэальна калектывізацыя ў Зах.Беларусі была скончана ўжо пасьля сьмерці Сталіна (г.з. пасьля 1953 г.). Бо яшчэ ў 1955 г. у справаздачы Берасьцейскага абкаму ёсьць дадзеныя аб "адзінаасобніках".
Кейстут напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 12:06
Rubon, а за што змагаюцца вашы хартыйныя каментатары, якія на 95 адсоткаў расейскамоўныя?
Пан - Партызан напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 12:14
"Галёўнае, што афіцыйна прагучала лтчба 10.000 беларускіх партызанаў. Што цяпер будуць казаць розныя польскія паны?"

--

99 працэнтаў гэтых партызанаў былі ў Краёвай Арміі (Армія Краёва). Гэтак значыць, што гэта былі кроўныя ворагі пранацыскай БКА і былых паліцаеў-канваіраў. Дык адродзім жа высакародны культ беларускіх акоўцаў!
Партызан2Пану напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 12:26
Як кажуць: Доказы ў студыю... Бо да такога нават польскія нацыяналісты не дадумаліся... Дзе ж вы столькі \"акаўцаў\" адшукалі, калі нават полькія крыніцы падаюць лічбу 1 -2 чытячы?
Таму і патрэбна падтрымліваць уладу калі яна душыць гэтую пальшчызную свалоту! Нам будзе потым меньш працы.
Пан - Партызан напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 12:39
Дзе ж вы столькі \"акаўцаў\" адшукалі, калі нават полькія крыніцы падаюць лічбу 1 -2 чытячы?

А я і не кажу, што нашых акоўцаў пасля вайны было дзесяць тысяч. Гэта ваша лічба, з вашай цытаты. АКоўцаў жа, сапраўды, пасля вайны ў нашым Краі засталося толькі некалькі тысяч. Але гэта некалькі тысяч тых, што сапраўды існавалі, сапраўды валчылі. У адрозненне ад жыда-канваіра Янкі. Колькі б не было - усе нашы, абаронцы нашага народу, нашага каталіцызму, нашага Краю.
Партызан напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 12:48
Лічу, што ўсе беларусы больш не маюць ілюзіяў адносна палякаў і із адносін да нас! Хто цяпер пойдзе абараняць гэтыя СПБ? Хто яшчэ мае сумневы адносна ксяндзоў? Мала вас нашы сталялі ў 1939 - 1944 г.! Ксяндзам і палякам: чаманад-вакзал-варшава. Альтэрнаціва - могілкі.
Праваслаўе-Беларусь- Свабода
тамбоўскі воўк напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 14:19
ФІЛІСТОВІЧ -- БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГЕРОЙ!!!
У в.Паняцічы Вялейскага раёна яму будзе пастаўлены крыж. Як адновім крыж Лапіцкаму. Потым будзем аднаўляць і тыя і тыя :)
Алесь* напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 14:20
Вечная памяць патрыётам і героям! Жыве Беларусь!
Ult to Партызан напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 14:46
Я каталік але і сьвядомы беларус, не трэба блытаць ксянзоў з палякамі, бо так і да расейскага шавінізму недалёка - яны таксама нашых людзей-каталікоў за палякаў запісвалі. Тым больш, што было шмат ксянзоў- сапраўдных патрыётаў нашай зямлі. А зараз, дык і ўвогуле - каталіцтва і грэка-каталіцтва самыя беларускія цэрквы (касцёлы) ў Беларусі. Прывяду вам вось такі прыклад - зайшоў аднойчы я ў катэдру (насупраць Менскай ратушы) не на імшу, а так днём, паразважаць спакойна. У гэты самы час дзяўчына тэлерэпарцёр з СТБ брала інтэрв'ю пра аднаўленне роспісу ў касцёле. Усе яе пытанні былі па-расейску, усе адказы ксянза - адмыслова па-беларуску, вось і рабіце высновы, паважаны спадар Партызан.
Крывіч напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 15:04
Выпадак з словамі «У горадзе в.ш. войскаў» паказвае акупацыю чужых сілаў на Беларусі, сёньняшняяі сітуацыя такая ж.
Таму лічу, што у краіне існуюць падпольшчыкі й калабаранты.
Моисей Абрамович напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 15:30
да уж, герой из Филистовича мощный получится, не просто герой, а человек-легенда. не подскажете списочек "геройских учынкау" данного спадара? а то скоро в герои будем записывать каждого, кто размауляу на мове, один раз прыгнул с парашютом и потом месяц хавауся у лесе, пока его не выловили карныя ворганы. в таком случае пантэон герояу вскоре пополнится еще парoй тысяч легендарных ваяроу
Rubon напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 16:09
Кейстуту

У гародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька...
Якое дачыненьне маюць нейкія "хартыйныя камэнтатары" да Філістовіча і да людзей, што здымаюць фільмы за бюджэтныя грошы?
2 Партызан напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 16:28
Праваслаўе-Беларусь- Свабода
------------------------------------------

Ну але ж Філістовіч вашым праваслаўным дакладна не быў.
Лесавал напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 16:48
Праваслаўны герой - не Філістовіч, а Рагуля. Той сапраўды з палякамі змагаўся.
Панам і партызанам ад Гарадзенца напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 17:29
Не трэба тут дыскрэдытаваць незалежны саюз палякаў - гэтая арганізацыя ні мае нічога агульнага з польскімі шавіністамі, наадварот, яна спрыяе беларускаму апазыцыйнаму руху. Прыклад: 1)СПБ (незалежны) амаль бескаштоўна пры першай патрэбе аддае сваю вялікую залю па адрасу Будзёнага 48 у Гародні мясцоваму БНФу і АГП.
2) У сваёй перыёдыке (Magazyn Polski i Glos znad Niemna na uchodzstwie) СПБ кранае шмат пытанняў беларускай палітыкі і аглядае іх праз прызму незалежнага беларускага грамадства.

У ты, што ўсе незалежніцкія сілы беларусы дагэтуль грызуцца й не могуць аб'яднацца дзеля здзяйснення агульнавядомай мэты, ёсць заслуга такіх "Партызанаў" і "Паноў"! Плённа працуеце на карысць рэжыма, спадарства!
Тамбоўскі воўк напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 19:02
Праваслаўным быў Расьціслаў Лапіцкі. І бацька яго праваслаўным сьвятаром быў у в.Касута.
у Гаагу тых хто чыніць раскол нацыі напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 20:01
"Праваслаўе-Беларусь- Свабода" - той, хто так напісаў, мэтава працуе на ворагаў Бацькаўшчыны. Бачыцца рука маскоўскага шавіністычнага цэнтру. Будзем пільныя. Мы перажылі немаль два стагоддзі расейскай акупацыі. Калябарантам дамо адпор.
Усе людзі з польскага зьвязу СПБ - нашы браты і сестры, неад"емная частка нацыі. Яны за незалежную Рэспубліку Беларусь. А тыя падрасейскія квазіправаслаўнікі, што разыгрываюць канфэсійную карту і падбухторваюць да ваеннага канфлікту на рэлігійнай глебе падлягаюць суроваму Суду.
Запомнім іхныя імёны.
Партызан напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 22:02
Варта запомніць і імёны тых, хто зь паставіў касьцёл на службу польскаму шавінізму і апалячаньню беларусаў.
Вызвалі мяне Божа ад падобных сяброў (расейцаў і палякаў), а ворагаў неяк самі пераможам...
Нехрысць напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 23:35
"Ну але ж Філістовіч вашым праваслаўным дакладна не быў."
З чаго вы ўзялі? Паняцічы -- вёска праваслаўных. Хрышчоны ў Вязынскай царкве, як і ягоны сябрук і паплечнік Іван Каляда:
http://vialejka.org/?newsid=1571
Кейстут напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 23:37
Rubon напiсаў(ла)
У гародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька...
Якое дачыненьне маюць нейкія "хартыйныя камэнтатары" да Філістовіча і да людзей, што здымаюць фільмы за бюджэтныя грошы?
-------------------
Проста недарэчна выглядаюць тыя людзі, якія выступаюць ледзь не за гвалтоўную беларусізацыю, а самі на беларускай мове двух словаў звязаць не могуць.
Vityaz напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 23:40
у Гаагу тых хто чыніць раскол нацыі напiсаў(ла)

Люты 27, 2010 у 19:01


"Праваслаўе-Беларусь- Свабода" - той, хто так напісаў, мэтава працуе на ворагаў Бацькаўшчыны. Бачыцца рука маскоўскага шавіністычнага цэнтру. Будзем пільныя. Мы перажылі немаль два стагоддзі расейскай акупацыі.....................................падрасейскія квазіправаслаўнікі.
>>>>>
>>>>>

Яўнут, сярэдні сью Гедыміна, які згодна з яго воляй стаў вялікім князем і на гэтай пасадзе не праявіў дбайнасці, быў у 1345 г. змешчаны з вялікага княжання. Справу яго змяшчэння арганізавалі браты Альгерд і Кейстут. Са згоды апошняга менавіта Альгерд стаў вялікім князем літоўскім. Ён і пачынае правядзенне адзіна мажлівай палітыкі, якая вынікала з этнатэрытарыяльнай пабудовы Княства. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выступае на гістарычнай арэне з праграмай збірання вакол Вільні тых рускіх зямель, якія ў свой час былі аб'яднаны ва ўладзіміравай Кіеўскай Русі. Паказальна ўжо тое, што першую палову жыцця Альгерд пражыў у Полацку (да 1345 г. ён быў жанаты на віцебскай княгіні Марыі Яраслаўне), дзе, верагодна, прыняў праваслаўе (аб'яднальнік праваслаўных рускіх зямель усё ж павінен быў быць праваслаўным) і спрабаваў падпарадкаваць сваёй уладзе Пскоў.

Калі ж Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю "агульнарускую" праграму. Ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчынады Падолле (1362 -1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 - пачатак 70-х гг. XIV ст.).

У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагічная. 3 мэтай прадвырашэння першынства палітычнай улады ва ўсходнеславянскім рэгіёне вялікія князі літоўскія (Гедымін, Альгерд) імкнуліся, і часам небеспаспяхова, да ўтварэння праваслаўнай мітраполіі і ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Сваё 32-гадовае княжанне Альгерд падсумаваў стварэннем моцнага праваслаўнага бастыёна на ўсходзе Еўропы з вялікай патэнцыяй для далейшага развіцця. Але зусім не ў планах каталіцкага Захаду было, каб патэнцыі тыя рэалізаваліся. Не без умяшальніцтва ва ўнутрыпалітычную дынастычную барацьбу паміж Альгердавічамі рымскай курыі і Польскага каралеўства - правадніка яе лініі ва Усходняй Еўропе - адбылася палітычная пераарыентацыя Вялікага Княства Літоўскага і Рускага ў празаходні, пракаталіцкі бок.
---------------------------------------------------------------------------------
У 1413 г. адбылося прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі паміж Вялікім Княствам і Польшчай, паводле якой праваслаўная знаць Княства ставілася практычна ў дыскрымінацыйнае становішча ў гэтай этнічна неаднароднай дзяржаве. Параграф трэці Гарадзельскай пастановы, працягваючы прывілеі 1387 і 1401 гг., усганаўліваў, што толькі "каталікі, Рымскай царкве падуладныя", маглі валодаць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады. У 6-м пацвярджалася забарона на шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне ў далейшай унутрыпалітычнай барацьбе ў Вялікім Княстве меў § 9 Гарадзельскага прывілея, па якім на "дастоінства, месцы і пасады" назначаліся "толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладная святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пастаянныя ўрады земскія... надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры", § 11 і 12 пазбаўлялі праваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя, якім зноў жа карысталіся толькі "паны і шляхціцы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя".
----------------------------------------------------------------------------------
Як занатаваў летапісец: "й Литва же посадиша великого князя Жигимонта Кесьтутевич на великое княженне на Вилни ... и приде Швитригайло на Полотесісь и на Смоленскь, и князи руськие и бояре посаднша князя Швитригайла на великое княженне на Руское". Апошняя з названых дзяржаў, якая стварылася і дзейнічала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Смаленскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага існавала недзе 4 гады. Намінальна яна загінула ў выніку ваеннага паражэння войскау Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам 1435 г., але факгычна Вялікае Княства Рускае спыніла сваё існаванне ў выніку авантурных, неабачлівых дзеянняў "князя рускага , які не ў моцы быў адолець тонкай дыпламатыі "вялікага князя на Вільна і Троках", скаардынаванай з польскім каралём. Для таго каб выбіць у Свідрыгайлы апору на праваслаўных феадалаў "рускіх" зямель, 15 кастрычніка 1432 г. каралём Полыпчы Уладзіславам-Ягайлам быў выдадзены са згоды Жыгімонта Кейстутавіча прывілей, па якім прадстаўнікі знакамітых радоў беларускага, украінскага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ураўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-каталікамі. Праз год і сем месяцаў, 6 мая 1434 г., быў абнародаваны аналагічны прывілей за подпісам аднаго вялікага князя Жыгімонта. Неабходнасць яго выдання тлумачыцца ў прэамбуле тым, пгго "гаспадар" жадае "нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да найлепшага стану... каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага разладу ці непатрэбнага ўрону... каб яны карысталіся роўнымі міласцямі і тым больш горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслівейшага стану гэтых зямель". Восем пунктаў, што ішлі ўслед за гэтай прэамбулай, даравалі "рускім" князям і баярам права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі па прыкладзе "іншых месц хрысціянскіх"; права атрымання ў спадчыну зямельных уладанняў жонкамі і дзецьмі; вызвалялі княжацкіх і баярскіх падданых ад асобных дзяржаўных падаткаў і павіннасцяў; дазвалялі мець ва ўжытку праваслаўнай шляхце нараўне з феадаламі-каталікамі гербы і знакі шляхецтва.
---------------------------------------------------------------------------
Першая палова XVI ст. была запоўнена войнамі паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім. Баявыя дзеянні вяліся ў 1500 - 1503 гг., 1506 - 1508, 1512 - 1522, 1534 - 1537 гг. 3 аднаго і другога боку былі і перамогі і паражэнні. Масква інспірыравала ўнутраныя канфлікты ў беларуска-літоўскай дзяржаве. Варта прыгадаць хаця б мяцеж Міхала Глінскага ў 1508 г. Уся захопніцкая палітыка Масковіі адбывалася пад ідэалагічным вэлюмам абароны праваслаўя. Гэта прымусіла вялікакняжацкі ўрад пайсці на значныя змены ва ўнутранай палітыцы.

3 пачатку XVI ст. усё выразней праводзіцца лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялікага Княства незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці. 3 гэтага часу праваслаўных беларускага, украінскага паходжання можна сустрэць сярод радных засядацеляў і кіраўнікоў самага высокага рангу (Канстанцін Астрожскі, Р.Хадкевіч). Гарадзельская пастанова ўжо не дзейнічала і, як зжыўшая сябе, была адменена ў 1563 г. 3 гэтага часу пасады дзяржаўнага кіравання маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Надалей заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усёй шляхты "веры хрысціянскай" знайшло месца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.

У XVI ст. буйныя феадалы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага рознага этнічнага паходжання - беларускага, літоўскага, украінскага, рускага, розных вер - каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанцкай - уяўлялі сабой адну сацыяльную групу. Яна была аб'яднана агульнасцю палітычных, эканамічных, класавых інтарэсаў.

Вялікае Княства Літоўскае стала іх супольнай дзяржавай - Айчынай. Нездарма ў першай палове XVI ст. у найвышэйшым органе ўлады - Гаспадарскай Радзе - не сустракалася груповак, якія 6 утварыліся на аснове этнічных ці рэлігійных адрозненняў.
Кейстут напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 23:42
"яна спрыяе беларускаму апазыцыйнаму руху. Прыклад: 1)СПБ (незалежны) амаль бескаштоўна пры першай патрэбе аддае сваю вялікую залю па адрасу Будзёнага 48 у Гародні мясцоваму БНФу і АГП.
2) У сваёй перыёдыке (Magazyn Polski i Glos znad Niemna na uchodzstwie) СПБ кранае шмат пытанняў беларускай палітыкі і аглядае іх праз прызму незалежнага беларускага грамадства."
==========
Мне вось цікава, якая была б рэакцыя польскага ўраду, калі б, праз арганізацыі беларускай этнічнай меншасці, Рэспубліка Беларусь фінансава і матэрыяльна падтрымлівала польскія апазіцыйныя партыі?
Vityaz напiсаў(ла) Люты 27, 2010 у 23:46
у Гаагу тых хто чыніць раскол нацыі напiсаў Люты 27, 2010 у 19:01:

"тыя падрасейскія квазіправаслаўнікі, што разыгрываюць канфэсійную карту і падбухторваюць да ваеннага канфлікту на рэлігійнай глебе падлягаюць суроваму Суду. "
>>>>>

+1000
========================================

Партызан напiсаў Люты 27, 2010 у 21:02:

Варта запомніць і імёны тых, хто зь паставіў касьцёл на службу польскаму шавінізму і апалячаньню беларусаў.
Вызвалі мяне Божа ад падобных сяброў (расейцаў і палякаў), а ворагаў неяк самі пераможам...
>>>>>>

+1000.
2 Нехрысць напiсаў(ла) Люты 28, 2010 у 0:37
Калі Філістовіч быў праваслаўным, дык мусіў бы быў быць праваслаўным палякам :)
Бо вядома, што спачатку, у юнацтве, ён лічыў сябе палякам, а толькі пад канец вайны ўсьвядоміў сябе беларусам.
Мікола з ЭЗ напiсаў(ла) Люты 28, 2010 у 9:43
Янка быў агэнт лігітымнага Ураду БНР на выгнаньні і тут мова не ідзе пра партызанаў АК, а пра антыбальшавіцкі супраціў беларускіх партызанаў усіх накірункаў. Калі ў суседняй Летуве ў 1950 г, заставалася некалькі соцен партызан, то ў Беларусі з бальшавікамі змагалася яшчэ больш за 10000 антырасейскіх партызан нават па дадзеных сакрэтнай паліцыі Лукашэнкі.
людзі, будзьце пільныя напiсаў(ла) Люты 28, 2010 у 15:03
калі нехта тут вызначае "праваслаўных герояў", то гэта ёсьць, калі не палітычная правакацыя ў інтарэсах Расеі, то найвялікшае глупства зь якога пакарыстае тая ж цяперашняя імпэрская Расея - адвечны вораг нашай незалежнасьці.
Наагул, увядзеньне ў палітычны кантэкст канфэсійнага фактару трэба лічыць крымінальным злачынствам, падобна рускаму камунізму і нацыянал-сацыялізму.
Канфэсійную карту католіка (паляка) і праваслаўніка(рускага), як бачым, увялі не сяньні, але ўжо некалькі стагоддзяў як экспансіяністы Масквы і Варшавы яе ўзаемна эксплуатуюць. Ставяць лягернае кляймо. А мы падстаўляем ілбы. Інтэлектуальная недапечанасьць некаторых нашых "нацыяналістаў" уражвае на мяжы непрыстойнасьці.

Сп.Віцязю, з усяго слушна вамі выкладзенага гістарычнага экскурсу трэба зрабіць выснову:
мы - ВКЛ прайгралі масковіі бізантыйскі рэлігійны праект. Палякі, за якімі стаяў і стаіць Ватыкан, таму віною. Урэшце шкадаваць няма пра што. Краіны, дзе замацавалася і дамінуе сярэдневечная бізантыйская артадоксія - найбольш эканамічна і палітычна адсталыя ў сьвеце - Грэцыя,Румынія, Расея, Украіна, РБ . На глебе праваслаўніцтва расьцьвітаюць аўтарытарныя рэжымы ад бальшавікоў да чорных палкоўнікаў і калхознай намэнклатуры. Праваслаўніцтва - выключна таталітарная рэлігія, якая па вызначэньні (артадоксія) лічыць чалавечыя крокі направа або налева як гэрэзію, што падлягае вынішчэньню а нават фізічнаму. Таму масавыя рэпрэсіі супраць іншадумцаў натуральна былі ўспадкаваныя камуністамі з расейскай праваслаўніцкай практыкі. Адтуль жа паходзіць і цяперашні рэанімаваны маскоўскі глабалізм, як руская нацыянальная ідэя: увесь сьвет жыве няправільна (тыя ж ерэтыкі !), толькі мы рускія - народ "баганосьбіт", "з намі Бог" - Got mit uns. Аналогія з сацыял-нацызмам гітлераўскага Райху надта відавочная і па-ранейшаму небясьпечная.
Зоя напiсаў(ла) Люты 28, 2010 у 15:36
Фільм сапраўды добры. Ветэраны вызвольнага руху, яшчэ жывыя, з вялікім песімізмам чакалі гэты фільм. Маўляў, зноў будзе савецкая прапаганда. Аднак менавіта гэтага не было! Шмат што - ды ўсё - стрымана і карэктна. "Прысутнасць" беларускай мовы ў фільме толькі ўзмацніла б яго. Людміле Клінцовай і ўсёй групе - паклон і падзяка. Цікава было б пачытаць інтэрвью з імі, набыць фільм.
Мазэпа напiсаў(ла) Люты 28, 2010 у 16:43
Каму б захацелася глянуць у нагавіцы масею абрамавічу толькі пасьля аднаго таго прыжка з парашутам?
Партызан2людзі, будзьце пільныя напiсаў(ла) Люты 28, 2010 у 17:05
Ну колькі разоў нават тут пісалася, што зьвязываць канфэсійнасьць і эканоміку недарэчна... Напрыклад, краіны Лацінскай Амэрыкі пераважна каталіцкія, але такой бядоты як у Мексіцы альбо Ўругвае патрэбна яшчэ пашукаць. Ды і Гіспанія, Партугалія і нават Італія прайграюць эканамічна той жа Няметчыне альбо Швэцыі (пераважна пратэстанты)... А Нарвэгія таксама не вызначаецца вельмі пасьпяховай эканомікай, хоць, з большага, пратэстанская...
Адносна Расеі. Там Вялікі Пост выконваюць і ходзяць у храм 2 разы на месяц... 2-3%% рускіх. Вось і ўся праваслаўнасьць.

Дарэчы, беларускія праваслаўныя заўсёды адзначаліся большай здольнасьцю арганізаваць сваё рэлігійнае жыцьцё ў мінімальна спрыяльных умовах... Ды і іх беларуская сьвядомасьць у эміграцыі захавалася значна лепш чым у каталікоў (да сярэдзіны 50-х каталіцкія беларускія грамады наогул зьніклі, засталася толькі ў Ангельшчыне невялікая місія). Польскі касьцёл у справе апалячваньня дзеяў і дзее значна больш эфэктыўна чым нават РПЦ і рэжым разам узятыя. Раю паглядзець дадзеныя перапісу 1989 і апошняга, пабачыце колькі зьявілася "палякаў" і колькі "расейцаў".
sabotaz напiсаў(ла) Сакавiк 1, 2010 у 1:33
Hwala u niebie BOGU--a na ziamli pokuj ludziam dobraj WOLI
HWALA BOHATERAM !!!!!!
бурк001 напiсаў(ла) Сакавiк 1, 2010 у 13:47
Добрая навіна.
Людміле Клінцовай - вялікі дзякуй.

Чакаю новых праўдзівых дакументальных фільмаў аб БЕЛАРУСКАЙ гісторыі.
Belarus z Liondanu напiсаў(ла) Сакавiк 1, 2010 у 14:40
Моисей Абрамович напiсаў(ла)
да уж, герой из Филистовича мощный получится, не просто герой, а человек-легенда. не подскажете списочек "геройских учынкау" данного спадара? а то скоро в герои будем записывать каждого, кто размауляу на мове, один раз прыгнул с парашютом и потом месяц хавауся у лесе, пока его не выловили карныя ворганы. в таком случае пантэон герояу вскоре пополнится еще парoй тысяч легендарных ваяроу

Kab nie byu' herojem to siadzieu' by jon na imihracyi dzie u Kliu'liendzi i pamior by svajoj s'mercu hadou tak u 90
Litvin напiсаў(ла) Сакавiк 1, 2010 у 20:51
Нарвэгія таксама не вызначаецца вельмі пасьпяховай эканомікай
Партызан2людзі, будзьце пільныя напiсаў(ла)

Люты 28, 2010 у 16:05

)))) Сьмяшней нiчога не мог чаго напiсаць?
пралятаючы над сьметнікам напiсаў(ла) Сакавiк 2, 2010 у 0:16
"зьвязываць канфэсійнасьць і эканоміку недарэчна" - вы, канечне, магутна шыбанулі.
Найбагацейшых нарвэгаў - лютэранаў у бедныя краіны запісалі і Макса Вэбэра абверглі адным махам з апірышчам на праваслаўную масу насельніцтва.
І, кажаце, такіх людзей на форумах НН мнагавата было ?
Мне шчыра жаль, што ў нашым грамадстве пануе безпрасьветная цемра. Улада цемры. Самая нялюдская ўлада. Тут цэлы армейскі дэсант з філістовічаў не дапаможа.
Партызан напiсаў(ла) Сакавiк 2, 2010 у 9:33
Вы чытаць умееце? Напісана ж - у параўнаньні зь Няметчынай...
Litvin напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 12:25
Партызан напiсаў(ла)

Сакавiк 2, 2010 у 8:33
Напісана ж - у параўнаньні зь Няметчынай...

Яшчэ сьмяшней. ))) Асаблiва пасьля доўгага знаходжаньня i ў Нарвэгii й ў Нямеччыне.
Litvin напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 12:57
Зоя напiсаў(ла)

Люты 28, 2010 у 14:36

"Фільм сапраўды добры. ....... Людміле Клінцовай і ўсёй групе - паклон і падзяка."

I, прабачце, за што падзяка. Перагледзiў яшчэ раз - фiльм у поўнай адпаведнасьцi з сучаснымi патрабаваньнямi ўлады: палякаў крышачку папэцкалi - добра, як раз у тэме сучаснай палiтыкi ўлад, вызваленьчы рух не ганьiблi (менавiта НЕ ганiлi, але ж i не ўсхвалялi), тым больш гэткую пстрычку ў бок Масквы, як бы: "А мы й так можам". Але генеральная вытрымана - дзе нада, нават iлгалi як трэ быць - подла, не зважаючы на нестыкоўкi ў тэкстоўцы.
А як абгадзiлi нацыянальны сьцяг, як бы мiж строкаў, незнарок, але: "...каратели на рукаве носили бело-красно-белую повязку..." - i як мову не адняло ў чытаўшага тэкст Суцкавера (i прозьвiшча адпаведнае). Як яшчэ не уставiлi гэтыя Суцкi, што лепшым змагаром за беларускасьць у тую часiну быў бацька Лукашэнкi, якi й загiгнуў за гэту справу, пад чырвона-зялёным сьцягам. ((
Sjarozha напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 17:01
А дзе яго пазарыць можна?
гг напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 19:21
ТБ АНТ
ккк напiсаў(ла) Сакавiк 5, 2010 у 11:22
I што доррага знайшлi ў гэтым праекце? Абраза нацыянальных сымбал
годных людзей
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).