культура. рознае
5 каментароў Лявон К. | 14:29, 2 сакавiка 2010

Беларускія творцы працягваюць засвойваць украінскую медыйную і культурную прастору. Шляхам камічнага дуэта Сашы і Сірожы (Аляксандра Хацкевіча і Сяргея Міхалка), якія колісь атабарыліся на ўкраінскім канале M1 — у паход па ўвагу шырокай украінскай публікі выправіліся і беларускія літаратары. Расейскамоўная пісьменніца з Брэсту Кацярына Мядзведзева па выніках сваёй перамогі ў міжнародным літаратурным конкурсе рукапісаў «Дзіцячы партал», выдала аповесць-казку па-украінску.

«Нашае выдавецтва цэніць у тэкстах для юнацтва лёгкую манеру, датрыманы стыль, дынамічны сюжэт і магчымасць суперажываць апаведзенаму. Усё гэта ў кнізе Мядзведзевай «Шкляны, алавянны, драўляны» ёсць», — кажа Ўладзімір Брыскін, кіраўнік вініцкага выдавецтва «Тэза», якое спецыялізуецца на выданні фантастычнай і дзіцячай літаратуры па-украінску.

«Шкляны, алавянны, драўляны» — казка для падлеткаў і дарослых з элементамі фэнтэзі для падлеткаў і дарослых пра прыгоды прынцэсы Янтарыны. Акрамя яе ў кнігу ўвайшлі аповесць і колькі апавяданняў беларускай пісьменніцы.

Міжнародны конкурс рукапісаў «Дзіцячы партал» праводзіцца ва Ўкраіне штогод. Конкурс асацыяваны з асамблеяй фантастыкі ў Кіеве «Партал». Конкурс прымаў тэксты на любых мовах, зразумелых журы: украінскай, беларускай, ангельскай, польскай і расійскай. Мядзведзева даслала свой рукапіс у катэгорыю «13+» (кнігі для падлеткаў) і ў 2007 перамагла, заслужыўшы пры гэтым права выдаць уласную кнігу.

Кніга выйшла нядаўна, і пакуль што зарана казаць пра паспяховасць. Калі арыентавацца на водгукі чытачоў, дык яны дыяметральна процілеглыя. Хтосьці лічыць, што выдавецтву пашчасціла адкрыць новае імя ў літаратуры, хтосці наракае, што ў кнізе ўсё другаснае. Але як сцвярджаюць выдаўцы, гэткі розгалас сведчыць пра «неардынарнасць таленту».

Кацярына Мядзведзева нарадзілася ў 1980 г. у Брэсце. Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага ўніверсітэту па спецыяльнасці «расійская філалогія». Піша казкі, апавяданні, вершы. Друкавалася дома (часопіс «Нёман») , а таксама за мяжой (калектыўны зборнік прозы «Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёю», ЗША) (паэтычны зборнік «Снежны камяк»). У 2009 г. Мядзведзева перамагла ў агульнабеларускім конкурсе маладых літаратараў праводзіўся афіцыйным Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з Расійскім таварыствам.

«Выдавацца на Беларусі мне не прапанавалі, — кажа Кацярына Мядзведзева. — А вось на Ўкраіне - так. Супраца з украінскай «Тэзай» будзе працягнутая. Спадзяюся, неўзабаве з’явіцца кніга казак на расійскай мове».

Цяпер да выдання рыхтуецца другая кніга беларускай аўтаркі «Жовті шкарпетки для спадкоємця» («Жоўтыя шкарпэткі для спадкаемцы»).

Падзяліцца навіной:         
5 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Алег напiсаў(ла) Сакавiк 2, 2010 у 18:52
А ў гэтай "беларускай" аўтаркі не зьявілася жаданьне выдаць кніжку на мове "страны проживания"?

Сядзелі б маскаляты ды й не высоўваліся ў тую Ўкраіну! Ды не, ўсім раскрычаць, "чьто они из БелоРоссии, и пишут на родном изыке"...
чытачка напiсаў(ла) Сакавiк 2, 2010 у 21:25
Магчыма я не ў тэме??? Прабачце, але вось мне цікава: а беларускія выдавецтвы незалежныя не прапанавалі аўтарцы выдаць яе кніжкі па-беларуску? Цалкам магчыма, што яна бы гэта зрабіла з вялікай ахвотай. І можа зусім недарэчы адразу пра маскалей крычаць?
Тетяна напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2010 у 18:16
Шановний Алег, вибачте, що пишу українською, але ж я теж патріот :)
Мені було б дивно, якби в Україні видали книгу Катерини білоруською, бо чесно кажучи, я навіть не все зрозуміла в цій статті :)
АЛЕСЯ напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2010 у 22:09
2 Алег
В Украіне упершыню быў выданы А.Хадановіч,прабачце,што па-украінску:))
Калі ласачка,адкажыце,у Хадановіча мабыць з роднай мовай у "стране прожывания"
таксама праблемы:))
Юлия напiсаў(ла) Сакавiк 30, 2010 у 18:32
Боже, как интересно читать!:) Особенно смап-фильтр.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).