Палітыка

Абурэннем, усеагульнай збянтэжанасцю і бязладнымі дыскусіямі на павышаных тонах завяршыліся 2 сакавіка амаль пяцігадзінныя грамадскія слуханні ў Віленскім універсітэце, прысвечаныя ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай беларускай АЭС.

Многія ўдзельнікі раней пакінулі аўдыторыю з прычыны нізкага ўзроўню перакладу, арганізаванага беларускім пасольствам.

"У выпадку, не дай Бог, аварыі, у нас будзе знішчана сталіца, тэрыторыя краіны забруджана на 80%. Чаму нічога гэтага няма ў справаздачы? Гэта ж генацыд літоўскага народа!" — заявіла намеснік старшыні камісіі развіцця Віленскага гарадскога савета і прадстаўнік некалькіх грамадскіх арганізацый Раса Навіцкене.

"Чаму нам кажуць, што няма наогул ніякай небяспекі? Гэта такое стаўленне да літоўскага народа, што мы такія неадукаваныя і нічога не разумеем? Буду рабіць усё магчымае, каб Літва не ўхваліла такую справаздачу АУНА", — сказала Навіцкене.

З ёй пагадзіўся старшыня экалагічнага таварыства "Атгая" Саўлюс Пікшрыс: "Я падрыхтаваў шмат пытанняў, але па вопыце эксплуатацыі Ігналінскай АЭС убачыў, што няма сэнсу іх задаваць. Тое, што тут казалі, выклікае проста смех — шмат стройных і працяглых прамоў ні аб чым, на канкрэтныя пытанні адказ дадзены не быў. Слуханне АУНА нельга прызнаць сапраўдным".

Падчас імправізаванага галасавання, да абурэння беларускага пасла Уладзіміра Дражына, заява была ўхвалена падняццем рук большасці прысутных у зале. "Па якім праве вы праводзіце галасаванне? Мы яшчэ не прымаем рашэння", — сказаў Дражын. "А мы, сход, ужо прынялі", — заявіла Навіцкене.

Разам з тым некаторыя прадстаўнікі літоўскага боку выказаліся ў падтрымку праекта.

Беларус з Вісагінаса Алег Давідзюк, былы начальнік аддзела Ігналінскай АЭС, нагадаў, што АЭС будуюць у многіх развітых краінах. "Падчас працы Ігналінскай станцыі беларусы сваю станцыю наўрад тут бы ставілі, зараз яна запаўняе акно, якое ўтварылася. Ёсць прымаўка: за што змагаліся, на тое і наткнуліся", — зазначыў Давідзюк.

Паводле яго слоў,

сотні будаўнікоў і эксплуатацыйных спецыялістаў Вісагінаса ўжо зараз гатовы ехаць на будаўніцтва ў Астравец.

Пасля заканчэння сходу Дражын заявіў журналістам, што, нягледзячы на цяжкасці, удзельнікі сходу змаглі зразумець адзін аднаго і варта лічыць, што слуханні адбыліся.

З гэтым не пагадзіліся не толькі літоўцы, але і прадстаўнікі беларускай грамадскасці, якія прыехалі ў Вільнюс.

"Я здзівілася, як дрэнна былі арганізаваны слуханні, не кажучы ўжо пра якасць адказаў на пытанні літоўскага Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, — заявіла старшыня арганізацыі "Экадом" Ірына Сухій. — На пытанне аб дозе апраменьвання ў Вільні нашы не адказалі наогул".

"Справаздача аб АУНА зроблена нядобрасумленна, з мноствам найгрубейшых памылак", — мяркуе Сухій.

Іншае меркаванне ў старшыні Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце міністраў Беларусі Якава Кенігсберга: "Калі мы верым вам, чаму вы не хочаце паверыць нам? За ўвесь час эксплуатацыі вашай Ігналінскай АЭС не зафіксавана ніводнага выпадку непажаданага ўздзеяння. Няўжо вы думаеце, што мы ворагі нашага ўласнага народа?"

Пры гэтым Кенігсберг не адмаўляў тэарэтычную магчымасць аварыі і спаслаўся на нормы бяспекі МАГАТЭ: "Нягледзячы на ўсе меры перасцярогі, заўсёды існуе верагоднасць таго, што адмова працы або аварыя можа прыводзіць да ўзнікнення ядзернай аварыйнай сітуацыі".

"Мы ўжо атрымалі афіцыйныя звесткі з Расіі, якія пацвярджаюць правільнасць усіх нашых разлікаў", — заявіў кіраўнік беларускай дэлегацыі намеснік дырэктара РУП "БелНДВІэнергапрам" Уладзімір Баброў.

Пасля заканчэння слуханняў літоўская грамадскасць павінна да канца месяца накіраваць сваю рэакцыю ў Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя краіны. З улікам гэтых пажаданняў Літва сфарміруе пазіцыю па будаўніцтве Беларуссю АЭС, але правам вета яна, як любая замежная дзяржава, не валодае.

Падзяліцца навіной:         
15 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Сьцяпан напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 10:35
"У выпадку, не дай Бог, аварыі, у нас будзе знішчана сталіца, тэрыторыя краіны забруджана на 80%."
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Вось мы і знайшлі рэальны інструмэнт, які дапаможа вярнуць Вільню ва ўлоньне беларускае дзяржавы ;)
Ips напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 10:57
Пять лет назад когда литовцы собрались строить на Игналине общеевропейский ядерный могильник, белорусы тоже робко пытались спросить, как там с безопасностью на Браславах-то будет. Однако высокомерные литовцы даже говорить с нами не захотели - "не ваше дело!" "мы эуропейцы!"
И сейчас еще пальцы топырят - перевод их не устраивает. Зачем вообще туда поехали? "Не их дело!"
Анатоль П. напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 11:15
Ведаючы, як працуюць нашыя ТЭЦ... Мо не будзем будаваць тую АЭС, га?
Палівач напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 12:28
Літоўцы аказаліся сапраўднымі дурнямі. Зачынілі сваю станцыю, якая яшчэ б некалькі дзесяцігоддзяў давала танную энергію.Ну а праз некалькі гадоў вымушаны будуць купляць у Беларусі і Калінінграда. Хоць нейкія вясёлыя навіны. Як там казаў брат у "Браце-2": "А за Вільню вы мне яшчэ атвеціце". :)
Валодзя напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 14:37
Сэнс пабудовы гэтай АЭС не Жамойць зьнішчыць, а Беларусь (Літву) дабіць. Таму хай не хвалююцца жамойцікі, усе будзе ОК. Д'ябал, зь якім яны заключылі дамову, іх не пракіне. Пакуль.
Ёпрст напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 14:58
Тут уся праблема у адсталасці Рашкі!
Рашка ужо усё згубіла у навуцы і няма у яе ніякага хай-тэку.
Дзікая крымінальная Азіёпа.
Засталісь толькі адкаты.
Таму катастрофа вельмі верагодная.
случайный прохожий напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 16:12
Ну просто смешно: перевод им не понравился, по-рюсски они видите ли не понимают. Всё это "обсуждение" такая же хрень, как саммиты против потепления климата или лямант эстонских и финских "экологов" про вредность газовой трубы по дну Балтийского моря. Бюрократишки из подвизавшихся к энергетическим корпорациям "гуманитарных организаций" тупо отрабатывают бабло на пользу своих патронов. Вот построят нашу АЭС в паре десятков км от Вильнюса: ну накой, скажите, литовцам покупать электроэнергию с АЭС во Франции? Поэтому проклятые капиталисты избавляются от будущих конкурентов.
Зважай! напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 17:39
І мне па-рюсскі не падабаецца! Я таксама адпрацоўваю гранты капіталістаў? Тады, Прахожы, тупа шлі мне гэтае бабло!
Альховік Мікалай напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 17:39
Дзіўна бачыць як мяркуюць некаторыя беларусы. Масква раздала беларускія тэрыторыі, у т.л. Жамойці-Аўкштоце, а вінавата Жамойць-Аўкштота, што прыняла гэты балтаславянскі абсяг.
-------------
Што да тэмы, то бачна, што нашы міністэрствы кансультуюцца з іншай дзяржавай, а вось уласнага народу баяцца.
Узрэцкі напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 18:25
Нашто тая АЭС.. ?
Залехнасці ад Расеі яна не пазбавіць...

Але ж летувісы так сама разумныя - Ігналіну былі уткнулі за 4 км. ад мяжы.. Тоя што я зачыненая - небяспекі не пазбаўляе
Ёпрст напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 18:45
Узрэцкі напiсаў(ла)

Сакавiк 3, 2010 у 17:25
Але ж летувісы так сама разумныя - Ігналіну былі уткнулі за 4 км. ад мяжы.

Не ведаў я, што у часы саўдэпа літоўцы былі такія магутныя, што Крамлём так круцілі - вырашылі і збудавалі!
Узрэцкі напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2010 у 19:24
Ёпрст,
напэўна ж былі нейкія ўплывы: каб АЭС атрымаць сабе, але ж рызыку на суседзяў адсунуць...

А сховішча адкідаў - так сама ў савецкі час будаваць сабраліся?
Ёпрст напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 0:37
Узрэцкі , вы наіўны, як дзіця. Мабыць, ніколі не мелі справаў з крамлёўскай імперскай бюракратыяй.
Там рыхтавалісь к вайне з Захадам і глядзелі што на літоўцаў, што на беларусуў толькі у выглядзе гарматнага мяса!
Мы заўседы былі для кацапаў толькі унтэрменшамі. А што, нешта змянілась?
Паглядзіце на расейскія сайты.
Адно - ненавісць к усяму свету, а асабліва к народам былых расейскіх калоній!
wint напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 1:11
Ні аб чым. Сьмешна.
Фінляндыя супрацьстаяла расейскаму Паўночнаму Патоку, маўляў, небясьпечна, хімічная зброя на дне ляжыць і г.д. Атрымала ад Расеі грашовыя прапановы і... няма небясьпекі. Тьху, брыдку. Тут, прыкладна тое ж. Дайце нам троху грошай і мы перастанем скуголіць. А за што даваць? Яны ж, гэтыя, якія зараз шчокі надзьмухаюць, ужо атрымалі, калі прымалі рашэньне сваю станцыю закрыць. Вось так і жывуць, вось так і зарабляюць....
Libertarian напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 2:06
Аэс -- развод на бабло і тэхналягічнае дзікунства. Смуроднае рыгалава Вялікай Дзяржавы. Энергія ад яе ня танная. Яна бясплатная. Для уладальнікаў гэтай цацкі. А па сваёй мадэрновасьці АЭС адпавядае паравозу, ці якому фанографу. Ганьба кіроўнай разумовай адзталасьці!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).