культура. рознае
1 каментар ЛК | 11:19, 5 сакавiка 2010

акторка Купалаўскага Зінаіда Зубкова. Фота - Ягор Войнаў

У галерэі «Універсітэт культуры« (Кастрычніцкая пл. 1, Палац Рэспублікі) прадстаўлены мультымедыйны праект «Горад жанчын».

Іх заснялі на фотакамеру ў хатняй атмасферы і па душах пагутарылі пра жыццё і творчасць па-за межамі публічнай мітусні. Яны: творчая эліта Беларусі — мастачкі, псіхолагі, дызайнеры, балерыны, культуролагі. Жанчыны. У галерэі «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая пл. 1, Палац Рэспублікі) прадстаўлены мультымедыйны праект «Горад жанчын».

Да ўвагі наведніка выставы - 30 фота-партрэтаў і 30 аўдыё-інтэрв'ю з выбітнымі жанчынамі-мінчучкамі. Сярод удзельніц праекту: акторка і выканаўца народных песняў Таццяна Мархель, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, акторка Купалаўскага і лідэр рок-гурту «Дзецідзяцей» Ганна Хітрык, лідэрка фрык-шоу «Срэбнае вяселле» Святлана Бень, паэтка і журналістка Марыя Мартысевіч і культуролаг Юлія Чарняўская.

«Калі глядзець афіцыйныя СМІ, дык у нас са знакамітых жанчын ёсьць толькі поп-зоркі з іх скандальным і па шчырасці не вельмі цікавым жыццём, — кажа адна са стваральніц праекту вядучая радыё «Культура» Кацярына Сушкевіч. — Мы ж хацелі прадэманстраваць, што ў нас стае сапраўды шматпланавых, неардынарных, адметных жанчынаў, якія маюць нагэтулькі шмат граняў таленту, што іншым разам нават складана вылучыць самую адметную».

Назва выставы «Горад жанчын» названы паводле вядомай камедыі-прытчы Фэдэрыка Феліні, але стваральнікі кажуць, што яны не мелі на мэце ўслед за італьянскім рэжысёрам высветліць адносіны паміж поламі, хутчэй зрабіць такі самы якасны і актуальны праект пра жанчын».

Паглядзець на выбітных жанчын беларускага культурнага жыцця можна да 13 сакавіка. Падчас выставы аўдыёгідам наведнікаў стане мабільны тэлефон, з дапамогай якога можна будзе пачуць 30 інтэрв'ю — вы проста набіраеце пазначаны пад фатаздымкам нумар і слухаеце запіс (цана размовы паводле тарыфнага плана тэлефанавальніка). Для неахвочых хадзіць па выставах — ільга проста набраць гарадскі мінскі нумар (017)-2390600, а потым адпаведны код і пачуць інтэрв'ю:

01 —з паэткай і журналісткай Марыяй Мартысевіч,

04 — кінарэжысёркай Галінай Адамовіч,

05 — кіраўнічкай каналу «Культура» Кацярынай Агеевай,

10 — акторкай і спявачкай народных песняў Тацянай Мархель,

13 — опернай спявачкай Аленай Сало,

14 — з акторкай Купалаўскага і рок-спявачкай Ганнай Хітрык,

28 — казачніцай і рэдактаркай часопісу «Бярозка» Аленай Масла

Падзяліцца навіной:         
1 каментар падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 5, 2010 у 18:17
01 —з паэткай і журналісткай Марыяй Мартысевіч
=================

НАБРАЦЬ НУЛЬ АДЗІН І СЛУХАЦЬ

Набраць 01 і слухаць -
пакуль не скончацца грошы,
пакуль не расплавіцца корпус,
пакуль не закруцяцца вушы -
чароўны голас Марусі.

:)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).