культура. рознае
10 каментароў КМ | 12:30, 4 сакавiка 2010

У Вілейцы 3 сакавіка памёр краязнаўца Анатоль Рогач.

Анатоль Рогач, фота Рэгіянальнай газеты.

Ён працаваў начальнікам раённых электрычных сетак. Не аднойчы выбіраўся ў раённы Савет дэпутатаў. Але дзяржслужбу заўжды сумяшчаў з беларушчынай. Ён быў лепшым знаўцам мінуўшчыны Вілейшчыны. Яго намаганнямі ў раёне паўсталі памятныя знакі вядомым землякам: Піліпу Орліку, Ігнацыю Ходзьку, Нікадзіму Сілівановічу, Адаму Гурыновічу.

Пазалетась быў адкрыты помнік паўстанцам 1863 года каля вёскі Любкі. Планаваў краязнаўца паставіць яшчэ адзін, на месцы іншага бою каліноўцаў з царскімі войскамі. Ды не паспеў.

Анатоль Рогач нарадзіўся 1 чэрвеня 1947 года ў в. Каралеўцы на Вілейшчыне. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1988 года ўзначальваў РЭС. У краязнаўстве Рогач не цураўся ніякіх тэм. Для яго не існавала ідэалагічных забаронаў. Ён напісаў сотні артыкулаў. Акрамя краязнаўства ў яго было яшчэ адно захапленне — шашкі. Анатоль Рогач з’яўляўся майстрам спорту па шашках па перапісцы.

Падзяліцца навіной:         
10 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Panich напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 13:47
бачна, светлы чалавек
11002258 напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 16:12
Хочу спросить, может он учился в вилейской школе-интернате? Если кто знает напишите, пожалуйста. Соболезную семье.
cymus напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 16:29
Светлая памяць!
Для 11002258 напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 17:15
Анатоль Валянцінавіч скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Іжа.
У Вілейцы не вучыўся. Такое прозвішча (Рогач, Рагач) на Вілейшчыне, Смаргоншчыне і Мядзельшчыне не рэдкасць. Мог быць цёзка па прозвішчы.
А.М.
Марыя напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 20:10
Светлая памяць. Добры быў чалавек.
Dzjadulja напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 23:17
Сьветлая памяць!
Хочацца спадзявацца, пераемнікі краязнаўчае справы спадара Анатоля годна працягнуць ягоную справу.
Vasil напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 23:32
Spačuvajem svajakam i blizkim, viečnaja pamiać !!!
Vit напiсаў(ла) Сакавiк 5, 2010 у 10:30
Схіляю галаву...

Сёньня а 14-й гадзіне адбудзецца пахаваньне на вялейскіх могілках.
dziadzka z-pad Wilni напiсаў(ла) Сакавiк 5, 2010 у 12:58
Wielmi szkada! Spaczuwannie blizkim...
Веляйчанка напiсаў(ла) Сакавiк 9, 2010 у 16:43
Страта Анатоля Валянцінавіча для нас – гэта страта з асновы. Мы мусім ісці далей у сваім жыцці, доўжыць жыццё тых ідэй і задумаў, якія мелі асаблівы сэнс для Анатоля Валянцінавіча, але мы дакладна ведаем, што без яго наша паўсядзеннасць будзе нашмат бяднейшай…
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).