Меркаванні

Артыкул Аляксандра Мілінкевіча.

Хваля дэманстратыўных рэпрэсіўных дзеянняў беларускага рэжыму супраць грамадзянскай супольнасці ў апошні час зноў аднавіла дыскусіі аб палітыцы дыялогу паміж Еўразвязам і нашай краінай. Тэма парушэння правоў чалавека на прыкладзе непрызнанага ўладамі Саюза Палякаў Беларусі на чале з Анжэлікай Борыс дамінавала на мінулым тыдні ў Брусэлі. Дзякуючы гэтаму шырока абмяркоўваліся ў Еўрапарламенце і ў Еўракамісіі паднятыя намі праблемы палітвязняў, адмовы ў рэгістрацыі БХД, «Маладога Фронта», «Вясны», Асамблеі дэмакратычных НДА, іншых аб’яднанняў, пераследы журналістаў, царквы «Новае жыццё» і незалежных актывістаў, што распачалі ўдзел у кампаніі мясцовых выбараў.

Гэтыя падзеі натуральна знайшлі водгук і ў нашай краіне.

Абсалютная большасць экспертнай супольнасці па-ранейшаму лічыць, што няма пазітыўнай альтэрнатывы дыялогу, і спрачаецца аб тым, як павялічыць эфектыўнасць новай тактыкі ЕЗ у адносінах з Беларуссю. Частка апазіцыйных лідэраў сцвярджае, што яны даўно папярэджвалі «наіўных клеркаў з Брусэлю» аб непазбежным фіяска іх дзеянняў, што «аб’яднаная Еўропа здрадзіла сваім каштоўнасцям і сваёй палітыкай шкодзіць развіццю рэвалюцыйнай сітуацыі ў краіне».

Ці сапраўды новыя падыходы ЕЗ збанкрутавалі? Упэўнены, што не.

Але трэба прызнаць: ёсць крызіс, пэўнае расчараванне. Мы і на самым пачатку сцвярджалі: дыялог — не гарантыя, а шанец. Шанец на еўрапейскі шлях Бацькаўшчыны, на ўмацаванне незалежнасці, на мадэрнізацыю гаспадаркі Беларусі. Палітыка адкрыцця — доўгатэрміновая стратэгія і не ў стане прынесці імгненныя канчатковыя вынікі. Гэта не значыць, што ўзяты курс не павінен карэктавацца. Ён не ёсць догма.

Успомнім першыя крокі новай палітыкі ЕЗ. Пасля расійска-грузінскай вайны стала зразумела, што Крэмль жорстка ўзмацняе ціск на сваіх былых сатэлітаў. Ён будзе спрабаваць пакінуць іх у сферы свайго максімальнага ўплыву любымі спосабамі. Сітуацыя нашай краіны ў гэты момант была крытычнай. Гаспадарка — нерэфармаваная, неканкурэнтаздольная, з адмоўным інвестыцыйным іміджам. Надыходзячы сусветны фінансавы крызіс накладаўся на ўнутраны крызіс сацыяльна-эканамічнай мадэлі, якая не можа існаваць без вонкавых датацый. Запазычанасць Расіі рабілася пагражальнай. Масква папярэдзіла, што праз тры гады спыніць палітыку «танныя нафта і газ у абмен на пацалункі».

Рэальнай супрацьвагай паступовай ліквідацыі нашага суверэнітэту было прапанаванае аўтарытарнаму рэжыму праз Еўразвяз узаемнае пакрокавае набліжэнне — крытычны абумоўлены дыялог. Тым самым паўстала прастора магчымага ўплыву на палітыку Мінска.

Не буду ўкрываць: у мяне таксама, як і ў многіх маіх сябраў дэмакратычных поглядаў, была пэўная горыч. Як можна распачынаць супрацоўніцтва з уладай, якая сістэматычна парушае правы чалавека, прыніжае суграмадзян страхам і афіцыйнай хлуснёй, разбурае нацыянальную ідэнтычнасць? Але працяг самаізаляцыі — гэта пераўтварэнне нашай дзяржавы ў пратэктарат усходняга суседа. Думаю, у такой сітуацыі намі павінна кіраваць не пачуццё помсты, а жаданне захаваць Радзіму і забяспечыць яе рэальную незалежнасць.

Мэты адкрыцця Брусэля на новыя адносіны з Беларуссю датычылі не толькі таго, каб схіліць уладу да лібералізацыі сістэмы, але і даць Мінску поле манеўру ў адносінах з Крамлём. Так, сёння ўсім відавочна, што рэжым імітуе дэмакратызацыю. Але робяцца, хай не заўсёды паслядоўныя, такія неабходныя краіне рынкавыя рэформы. І, што вельмі важна, дасягаецца адна з першачарговых палітычнах мэтаў дыялогу: ствараецца сітуацыя, калі, дзякуючы паглыбленню супрацоўніцтва, у дэмакратычнага свету з’яўляецца магчымасць уздзейнічаць на палітыку рэжыму.

Сёння яму ўжо ёсць што губляць у адносінах з ЕЗ, калі ён будзе жорстка абмяжоўваць грамадзянскія свабоды.

Такой магчымасці ўплыву не прыносіла палітыка персальных санкцыяў і абмежаваных афіцыйных кантактаў з Беларуссю. Усім відавочна, што і шматгадовая ізаляцыя Кубы і Паўночнай Карэі не перашкаджае дыктатарам — братам Кастра і Кім Чэн Іру — ажыццяўляць масавыя рэпрэсіі. Санкцыі часцей за ўсё б’юць эканамічна па простых людзях. Улада ў такіх краінах сябе заўсёды не толькі пракорміць, але і будзе жыць у раскошы пры збяднелым народзе. У выпадку Беларусі санкцыі яшчэ і сур’ёзная пагроза дамінацыі расійскага капіталу з перспектывай страты дзяржаўнай самастойнасці.

Сур’ёзным недахопам папярэдняй палітыкі ЕЗ было тое, што дапамога і супрацоўніцтва не былі абумоўленыя канкрэтнымі і вымяральнымі абавязкамі з боку рэжыму па лібералізацыі палітычнага і грамадскага жыцця.

Перш за ўсё, гэта адсутнасць палітвязняў, заяўляльны прынцып рэгістрацыі медыяў, грамадскіх і палітычных аб’яднанняў, свабода медыяў, права мець сваіх прадстаўнікоў для незалежных кандыдатаў ва ўчастковых выбарчых камісіях і так далей. Неабходна, каб жаданне ўлады працягваць палітычны пераслед стрымлівалася пачуццём неадваротнасці страчаных магчымасцяў. А губляць ёсць што. На жаль, не толькі ўладзе, але і ўсім беларусам:

• плённае супрацоўніцтва з Міжнародным Валютным Фондам;

• ратыфікацыя Пагаднення аб Партнёрстве і Супрацоўніцтве з ЕЗ;

• вяртанне Беларусі прэферэнцыяў у гандлі з ЕЗ;

• супрацоўніцтва з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам ды Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця;

• паўнафарматны ўдзел Беларусі ў праграмах Еўрапейскай палітыкі суседства і Ўсходняга партнёрства ЕЗ;

• падпісанне Пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме паміж ЕЗ і Беларуссю, змяншэнне коштаў візаў і спрашчэнне працэдуры іх атрымання;

• далучэнне Беларусі да Рады Еўропы, Рады краінаў Балтыйскага мора і Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Чарговае абвастрэнне рэпрэсіяў супраць незарэгістраванага Саюза Палякаў, як ні парадаксальна, у значнай ступені спрычынілася да пачатку выпрацоўкі супольнай і больш эфектыўнай палітыкі ЕЗ адносна Мінску.

Ведаю, што Брусэль, зрабіўшы працу над памылкамі першага этапу дыялогу з нашай краінай, у стане ўжо ў бліжэйшы час стварыць мадэль супрацоўніцтва, дзе будуць абсалютна празрыстыя крытэры дэмакратызацыі Беларусі.

Падзяліцца навіной:         
20 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Danik напiсаў(ла) Сакавiк 5, 2010 у 21:48
Записано со слов тверской сводницы Нинки Красючки.
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 5, 2010 у 22:23
ІЗНОЎ ХАЛЯВА?

Як добра, што прыціснулі палякаў!
За беларусаў - хоць перадушы -
не ўступіцца ніякая сабака:
эт, ведама, тубыльцы-бульбашы.

А з гэтай самай "польскае нагоды"
паболее таксама нам свабоды.

:)
Кот напiсаў(ла) Сакавiк 5, 2010 у 22:28
Не надакучыла гэтая дэмагогiя? Складваецца ўражаньне, што сёй-той ужо не ведае як выкруцiцца,каб апраўдаць сваю дзейнасьць.

Тэзiс першы: "Еўрапейскі шанец Беларусі"
---

Пакуль у Беларусi ўзурпаваная ўлада, парушаецца Канстытуцыя i сядзiць Лукашэнка АНIЯКАГА шанца няма. А не тое што еўрапейскага. I не будзе. Абмяркоўваць нават няма чаго.

Тэзiс другi: "Але працяг самаізаляцыі — гэта пераўтварэнне нашай дзяржавы ў пратэктарат усходняга суседа."

Мы i так пратэктарат. I пакуль ёсьць гэты рэжым iм i застанемся. Прычым пакуль ёсьць гэты рэжым - яшчэ больш увязьнем туды. Пакуль ёсьць гэты рэжым - ён зьнiшчыць апошняе што засталося тут беларускага.

I апошнi цiкавенькi пасажык:

"Так, сёння ўсім відавочна, што рэжым імітуе дэмакратызацыю. Але робяцца, хай не заўсёды паслядоўныя, такія неабходныя краіне рынкавыя рэформы."

То бок, з дэмакратыяй кепска, а так, як бы i нiчаго..

Прытым нацыянальны бiзнэс вынiшчаны. Размова не iдзе пра лукашыстых, якiя прыдбалi латарэйкi, зброю ды нафтаперапрацоўку i казiно з гуляльнымi аўтаматамi ў ачко. Гэта не нацыянальны бiзнэс.
Пасьлядоўна зьнiшчаецца беларускае. Прычым апошнiм часам у гэтым накiрунку яны паводзяць сябе звышагрэсiўна, нават ужо не хаваючы свайго сапраўднага аблiчча, як шалёныя сабакi.
Дык на чым будзе той "дыялог"? Напэўна на касьцях беларускай нацыi..I дзяржавы.
Прывiтаньне Мiлiнкевiчу..
2 Кот напiсаў(ла) Сакавiк 6, 2010 у 0:54
Учитесь, батенька, пока Милинкевич живой. За мужны скок на площади и тузалку с ОМОНОМ денег не плотют. Другое дело Милинкевич, срубил выгодный контракт и теперь будет долго вещать про "Еўрапейскі шанец Беларусі". Бабло идет, контора пишет и ничего не меняется кроме количества бабла в милинкевичевом кармане.
Кейстут напiсаў(ла) Сакавiк 6, 2010 у 9:42
Толькі каты-пазнякоўцы ды хартыйныя каментатары яшчэ працягваюць наіўна верыць у тое, што ў Беларусі магчыма рэвалюцыя і ў тое, што яе правадырамі стануць абавязкова яны. :)
А з Мілінкевічам згодны на 90 адсоткаў. Шкада, што апошнім часам ён так непрыхавана дэманструе сваю прапольскасць, для мяне, як усходніка, гэта непрымальна і незразумела.
Кейстут напiсаў(ла) Сакавiк 6, 2010 у 10:06
"Прытым нацыянальны бiзнэс вынiшчаны".

А што вы разумееце пад "нацыянальным бізнэсам"? Бізнэсмэнаў, якія гатовы ахвотна фінансаваць КХП БНФ?
Дзядзьку напiсаў(ла) Сакавiк 6, 2010 у 11:28
Як добра, што прыціснулі палякаў!эт, ведама, тубыльцы-бульбашы.
Дурны, што бот, таваррішч кнехт.
Плюе на лысіну сабе.
Тамтэйшы напiсаў(ла) Сакавiк 6, 2010 у 14:36
Вядома, ніхто не ідэальны... Але тут я зь Мілінкевічам згодны на 100%, і пакуль што ніякай "прапольскасьці" не заўважыў, толькі прабеларускасьць.
2 Кейстут напiсаў(ла) Сакавiк 6, 2010 у 15:15
Шкада, што апошнім часам ён так непрыхавана дэманструе сваю прапольскасць, для мяне, як усходніка, гэта непрымальна і незразумела.
------------
Деньги, батенька, деньги.
Алесь* напiсаў(ла) Сакавiк 6, 2010 у 18:02
Думкі добрыя. Толькі вось ні Раеся, ні Штаты, ні ЕС не зможа нешта зьмяніць у Беларусі. Толькі беларускі народ нешта зможа змяніць. А пакуль мы ўсе "дрыхнем у шапку" над намі будуць глуміцца.
алесь напiсаў(ла) Сакавiк 6, 2010 у 19:51
Пан Бендэр-Мілінкевіч кажа толькі пра "Эўропу", бо яна яму грошы плацець, а ў палякаў мажно на халяву пажэрці?
Авечка напiсаў(ла) Сакавiк 6, 2010 у 21:34
Ведаеш, Баран, а пры пэўных абставінах, магчыма, я пайду з табой на перамовы.
Вацлаў Грынкевіч напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 0:28
Міля, твой шанец скончыўся ў 2006, тады калі ты людзей на плошчу Перамогі адвёў. Цяпер ты проста звычайны грантасос, такі якіх шмат.
Aлексей напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 12:16
Согласен с Милинкевичем процентов на 90!
Лявон напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 13:44
На пл.Перамогі народ павёў Казулін. Вы ж павінны памятаць, бо працавалі ў "ачапленні".
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 13:59
2 Лявон

На пл.Перамогі народ павёў Казулін
=======================

Усётакі Мілінкевіч.
Чуб напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 19:39
Эх і хрэновая наша ўлада і нельга з ёю ў адным полі прысядаць па патрэбе, але хто б падказаў якім пальцам і якой рукі ссукнуць гэтую мымру з трона. Буду радзець за Мілінкевіча, бо, здаецца мне, што калі б гэты дзядзька прыйшоў да ўлады, наступныя выбары былі б па правілах, а калі, да прыкладу, які Барўчэўскі, то і невядома як яно було б....
2 Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 23:24
На пл.Перамогі народ павёў Казулін
=======================

Усётакі Мілінкевіч.
-----------
И что с этого. Немного пошумели и разбежались.
Влад напiсаў(ла) Сакавiк 9, 2010 у 22:48
Коллеги! Наивно выглядят ваши подколы Мили. Он политическая машина и действует соответственно. Иначе он станет таким же виртуальщиком - неудачником как господа из ОДС.
2 Влад напiсаў(ла) Сакавiк 9, 2010 у 23:55
Только эту машину заправляют злотыми. Вкинул злотый она едет, еще злотый - едем дальше и т.д.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).