Істотна падаражалі званкі з роўмінгу.
Аператар мабільнай сувязі Life:) падрыхтаваў чарговы непрыемны сюрпрыз сваім абанентам. Пасля значнага пагаршэння ўмоў налічэння бонусных грошай, пра якія было абвешчана некалькі дзён таму, аператар узяўся за цэны на сувязь у роўмінгу.
З 3 красавіка значна падаражаюць званкі ў Расіі, Украіне, Польшчы, Турцыі, Егіпце, Балгарыі і трох краін Прыбалтыкі.
Праўда, у першых чатырох краінах захоўваюцца льготныя прапанова пры працы ў мясцовых сетках Life:), расійскім «Мегафоне» ці польскім «Оранжы». Адтуль можна званіць у Беларусь за 999 рублёў за хвіліну. Праца ў іншых сетках падаражала ў 2–4 разы.
Тыя, хто адпраўляюцца ў іншыя краіны, незваротна згубяць выгадныя ўмовы званкоў на Радзіму. Напрыклад,
званок з Літвы ў Беларусь раней каштаваў 2950 рублёў, а прыняты выклік — 1450 рублёў. Цяпер будзе 7990 і 2490 рублёў адпаведна.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары