Са свята эмансіпацыі 8 Cакавіка ператварылася ў яго процілегласць. Піша з Лондана Алесь Чайчыц.
![]() |
8 Сакавіка адзначаецца ў некаторых краінах постсавецкай прасторы і Афрыкі як «Міжнародны жаночы дзень». Гэта, бадай што, найбольш «бяскрыўднае» з савецкіх святаў, што дагэтуль не зніклі з нашага календара.
23 лютага, якое ў апошняе гады рашуча навязваецца ў «пабрацімы» 8 Сакавіка, ці пагатоў 7 лістапада — святы выключна палітызаваныя і таму традыцыя іх святкавання адамрэ, як толькі дзяржаўная ўлада пачне рацыянальна глязець на тое, які дзень павінен быць святам беларускага войска і ці вартая Кастрычніцкая рэвалюцыя хоць якога святкавання.
8 Сакавіка — адзінае свята, на якім няма крыві і якое, зрэшты, не нясе на сабе ўсіх гэтых «але», што абцяжарваюць нават святы, звязаныя з вызваленнем Беларусі ад нацысцкай акупацыі і аднаўленнем савецкай дыктатуры пасля гэтага.
Тым не меней, сучасная традыцыя святкавання 8 Сакавіка — гэта найвыразны прыклад таго, як савецкая улада здолела індактрынаваць сацыялістычную ідэалогію і сістэму сімвалаў у побыт людзей. Барацьба з рэлігіяй плюс масавая ўрбанізацыя спрычыніліся да імклівай смерці шматлікіх народных традыцый. На замену культуры сялянскіх святаў прыйшла культура святаў гарадскіх, савецкіх: Новага года, Восьмага Сакавіка, Дваццаць Трэцяга Лютага, Сёмага Лістапада.
8 Сакавіка першапачаткова ўзнікла як дзень жаночай эмансіпацыі. Гэта было свята барацьбы жанчын за свае правы, супраць іх абмежавання традыцыйнай роляй у сям’і і грамадстве. Замест «Kinder, Küche, Kirche» жанчыны патрабавалі сабе рэчаў, якія сёння лічуцца відавочнымі — права ўдзельнічаць у выбарах, лепшыя ўмовы працы, лепшы заробак.
З іншага боку, за дзесяцігоддзя святкавання Восьмага сакавіка ў СССР народная культура і традыцыя перакавала гэта фемінісцкае свята ў патрыярхальнае, надала яму выразныя рысы, процілеглыя першапачатковаму зместу.
Вобраз
Паводле традыцыі, што склалася ў савецкія часы,
8 Сакавіка мужчыны абяцаюць бараніць жанчын і клапаціцца пра іх, а кабеты ў сваю чаргу павінны ласкава дазваляць ім гэта рабіць. Мужчыны праяўляюць рысы рыцараў і кавалераў, а жанчыны — рысы шляхетных дам. Завершаная патрыярхальная ідылія.
Са свята эмансіпацыі 8 Сакавіка ператварылася ў яго процілегласць — свята жаноцкасці і мацярынства. Вось якая іронія лёсу. Постсавецкае ж свята 8 Сакавіка пярэчыць устаноўкам як кансерватараў (як свята секулярнае і камуністычнае), так і феміністак (як дзень джэнтльмэнства і мужчынскага клопату).
Дзень 8 Сакавіка зрабіўся чымсь кшталту савецкай версіі Дня Святога Валянціна, а пасля распаду камуністычнай дыктатуры — яшчэ адным традыцыйнымшопінг-забегам для чальцоў спажывецкага грамадства
і проста нагодай для добрых чалавечых эмоцый. Можа, так яно і лепей.





U UK sviatkujuc Dzen Maci,Dzen Taty,dzen zakahanyh(Sviatoha Valiancina)Bozhaha Naradzhennia,Vialikdzen,Dzen Pamiaci(ab zaginulyh),taksama adznachajuc Dni patronau-ahounikau Angelshchyny(St.Georija),Shkocyi(St.Andreja),Valii(St.Davida) i Irlandyi(St.Patryka)...
P.S. Narmalny artykul,tolki da aposhniaha skaza mozhna jashche dadac:"....і проста нагодай для добрых чалавечых эмоцый. Можа, так яно і лепей...."A MOZHA TAK I TREBA?(uryvak z anehdotu saveckih chasou)
Рэлігійныя Беларусы павінны віншаваць усіх сваіх жанчын 18 красавіка у Дзень жанчын міраносіц. Трэба адраджаць добрае і забывацца пра злачыннае, якое нам засталося ад атэістычнага камуністычнага рэжыму.
Няхай 8 сакавіка адыйдзе ў гісторыю як ленін, аўрора, чырвоная зорка і савецкая жанчына якая мае права быць малатабойцам. У пытаньні забраць у жанчын правы на усе цяжкія і шкодныя працы я шавініст. Жанчына павінна быць слабой і пяшчотнай.
Бо нічога новага тут для сябе не знайшоў. (Сапраўды, навошта пераліваць "з пустога ў парожнее?") Дадам, што напісана таксама даволі нецікава...
Не трэба так адразу лухтой па галаве. Я жыву ў Фінляндыі не першы год і нават не першы дзясятак гадоў. І я ведаю пра што пішу, юнача палкі. У фінскіх календарах так і пішуць: Міжнародны жаночы дзень -- Kansainvälinen naispäivä.
Не трэба шыць палітыку дзе папала. Павіншаваць жанчыну-- якая тут палітыка,апрача добрых адносін да сваёй сяброўкі, знаёмай,жонкі, маці, дачкі? Авой, гэтае сьвята прыдумалі бапльшавікі! Дык бальшавікі нават дзяцей рабілі. Адмаўляйцеся і ад гэтага, пільныя палітыкі. А там і да параноі недалёка.
Сакавiк 9, 2010 у 14:03
2Vow
Не трэба так адразу лухтой па галаве. Я жыву ў Фінляндыі не першы год і нават не першы дзясятак гадоў. І я ведаю пра што пішу, юнача палкі. У фінскіх календарах так і пішуць: Міжнародны жаночы дзень -- Kansainvälinen naispäivä.
Не трэба шыць палітыку дзе папала. Павіншаваць жанчыну-- якая тут палітыка,апрача добрых адносін да сваёй сяброўкі, знаёмай,жонкі, маці, дачкі? Авой, гэтае сьвята прыдумалі бапльшавікі! Дык бальшавікі нават дзяцей рабілі. Адмаўляйцеся і ад гэтага, пільныя палітыкі. А там і да параноі недалёка.
_______________________________________________________________
+ 1000
Па-першае, хачу падзякваць за віншаваньні! І рэдакцыю газэты так сама!
І яшчэ дадамшто ў гэты дзень журналісцкая брація ў заходніх краінах звычайна абмяркоўвае праблемы з правамі жанчын у тых краінах, дзе іх няма, ці яны парушаюцца. Калі НН лічыць, што ў Беларусі з правамі жанчын усё добра, можна і пра другія краіны пачаць пісаць.
І, наогул, хацелася б пачуць, ці беларускія жаночыя арганізацыі ладзяць у гэты дзень якія-небудзь мерапрыемствы, ці акцыі і ці,наогул, тыя жаночыя арганізацыі ў Беларусі ёсьць?
А гэта не палітыка, гэта камуністычная інерцыя!
На сёньняшні дзень мы ўсе ахвяры гэтай бязбожнай безмаральнай інерцыі. Кагосьці гэта задавальняе й ён жыве гэтай дынамікай. Таму святкуе савецкія сьвяты, пакланяецца ленінусталінупуціну, брыдкасловіць і ідзе як усе галасаваць як усе. Па інерцыі мы ўсяго баімся і жывем па прынцыпу "не падымай галавы" , па інерцыі мы не хочам пачуць словы Папы Яна Другога "Будзьце смелымі". Інерцыю мы можам прыпыніць самаахвярным супрацьстаяньнем і Хрысьціянскай Верай.
Навошта адмаўляць бальшавіцкі захоп улады, чаму не сьвяткаваць дзень народзін ільіча. Не трэба нічога разбураць трэба вяртацца з фінляндыі і жыць дыктатарскімі дажынкамі і вайсковымі маршамі па вуліцах беларускіх гарадоў.
Савецкі беларус будзе жыць у раю, але шкадаваць што нельга атрымоўваць задавальненьняў як у пекле!