Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»
13 каментароў | 15:40, 7 сакавiка 2010

Літоўскія крыніцы паведамляюць, што Грыбаўскайце запрасіла Лукашэнку на святкаванне 20-годдзя аднаўлення незалежнасці сваёй краіны. Калі інфармацыя дакладная, то няма сумневу, што даў плён допыт генерала Усхопчыка.

Днямі яго дапыталі ў беларускай Генпракуратуры і накіравалі пратакол у Вільню. Як там і хацелі.

Мінск доўга ўпарціўся, калі літоўцы бамбардавалі запытамі па «справе Усхопчыка». Нагадаю: яго, колішняга камандзіра віленскага гарнізону, у суседняй краіне вінавацяць за крывавыя падзеі студзеня 1991 года.

Пытанне Усхопчыка стала сімвалічным для абодвух бакоў. Вільня прагне суду над тым, хто, як мяркуецца, датычны да гібелі змагароў за незалежнасць. Мінск жа яўна не хоча здаваць былога савецкага генерала, каторы, маўляў, быў абавязаны выконваць загады Масквы.

У рэшце рэштаў Грыбаўскайце, якую крытыкавалі яшчэ за леташні візіт аўтарытарнага суседа, мусіла наўпрост выставіць умову, звязаўшы запрашэнне на ўрачыстасці 11 сакавіка з «пераломам» у пытанні пра Усхопчыка.

Натуральна, ягоны допыт — не самадзейнасць айчынных пракурораў. Яны б і пальцам не варухнулі без адмашкі. Гэта азначае, што

Лукашэнку, пры ўсёй ягонай бравадзе (нам Еўропа не ўказ!), усё ж хацелася атрымаць запрашэнне ад калегі з Еўразвязу.

І ўвогуле, у дачыненнях з Еўропай пайшла адкрутка назад. Зроблены рэверанс перад Варшавай: 9 сакавіка адмысловая камісія, якую Лукашэнка паабяцаў стварыць, калі гутарыў у Кіеве з польскім міністрам Сікорскім, пачне разбірацца з праблемамі Звязу палякаў. І Варшава апрыёры сцішыла тон. Літоўцы, як бачым, таксама задавальняюцца сімвалічным жэстам, бо, як зазначае палітолаг Валер Карбалевіч, ніхто Усхопчыка выдаваць не збіраецца.

Беларускае кіраўніцтва выдатна асвоіла метады маніпулявання палітычнымі закладнікамі. Цяпер вось у іх лік нечакана трапіў і адстаўны генерал.

Такім чынам, допыт Усхопчыка даў плён. Запрашальнік з Вільні атрыманы, амбіцыі задаволеныя. Аднак ехаць ці не ехаць на ўрачыстасці, Лукашэнка вырашыць толькі ў панядзелак, паведамляе партал Delfi.lt.

Тут ёсць далікатныя моманты. Так, існуе версія, што беларускі кіраўнік не выпадкова спазніўся на інаўгурацыю Януковіча: маўляў, не ўсе высокія госці праглі такога суседства.

І яшчэ пікантны момант: Мядзведзеў ад запрашэння Грыбаўскайце адмовіўся. Калі Лукашэнка паедзе, то гэта будзе і выклік Маскве. Асабліва калі на выедзе прагучаць нейкія красамоўныя публічныя заявы.

Так ці іначай, менавіта

жорсткія паводзіны Расіі змушаюць Лукашэнку даваць задні ход у дачыненнях з Еўропай. Спальваць масты надта ж недарэчы.

Аляксандр Класкоўскі.

Падзяліцца навіной:         
13 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Алег напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 16:17
" То гэта будзе й выклік Маскве."

Каб ППРБ сюды б Міхаіла Саакашвілі запрасіў – вось гэта я разумею, БЫЎ БЫ ВЫКЛІК!
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 16:24
Допыт Усхопчыка прынёс Лукашэнку запрашальнік у Вільню
============
А допыт Паўлючэнкі прынясе Лукашэнку запрашальнік у Гаагу
Віктар напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 16:39
Удзел паўплывае на ягоную халопскую філязофію.
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 16:56
Вобразна кажучы, лягчэй Лу рукі паадрываць, чым прыручыць яго да дэмакратыі. Таму ўсе хітрыкі Еўропы - марнатраўства.

ЕЎРАПЕЙСКАЯ ПАЛІТЫКА
БЕЛАРУСІ

Яго запрашалі
"строить отношенья",
ён прыйдзе да Далі
з дуляю ў кішэні.

Перад аб'ектывам
растапырыць граблі:
- Будзем вашым тылам..
Толькі б грошай далі.

А калі ад Далі
пойдзе "не салона" -
скажа, каб хапалі
зноўку маладзёна.
Валодзя напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 17:05
Алег напiсаў(ла)
Сакавiк 7, 2010 у 15:17

" То гэта будзе й выклік Маскве."

Каб ППРБ сюды б Міхаіла Саакашвілі запрасіў – вось гэта я разумею, БЫЎ БЫ ВЫКЛІК!


Ага, ці даў бы палітычны прытулак Юшчанку :-)
2 Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 7, 2010 у 19:06
За Гаагу +1
Якуб Лапатка напiсаў(ла) Сакавiк 9, 2010 у 9:56
Што такое ЗАПРАШАЛЬНІК? Той, хто запрашае? Ёсьць запрашэньне, запросіны. А запрашальнік -- гэта нешта функцыянальнае, накшталт выключальНІК, пасярэдНІК, узмацняльНІК і г.д. Дык што ж атрымаў Лукашэнка -- запрашэньне ці нейкі прыбор,ці сувязьНІКа-ЗапрашальНІКа, які будзе запрашаць усіх і ўсюды?
Аляксандр Класкоўскі 2 Якуб Лапатка напiсаў(ла) Сакавiк 9, 2010 у 12:49
Спадару Якуб,
я адмыслова пагугліў: 13 700 спасылак на "запрашальнік".
Падабаецца гэта пурыстам ці не, але дэ-факта слова стала ўжываецца як лаканічны сінонім "запрашальнага білета".
У гэтым маім тэксце яно ўжыта як метафара.
Натуральна, у строга пратакольным сэнсе тая папера, мусіць, называецца іначай :)
Валi напiсаў(ла) Сакавiк 9, 2010 у 13:38
Вядома, што Грыбаўскайтэ (Грыбоўская) у 1970-я гады вучылася ў Ленінградзе ў ЛГУ. Там тады вучыўся такі В.В. Путін. І г.д. Усё гэта было апублікавана падчас выбараў у Летуве. Толькі надта позна, перад самым галасаваньнем. Вось і атрымалі суседзі чарговую пешку Масквы з даўніх шахматных лубянскіх гульняў і камбінацый. А як летувісы любілі куражыцца перад намі: "Да вы, белоруссы, с вашім колхозніком, ха-ха-ха! А у нас клёво, демократія..." Вось і селі на п... самазамілаваныя. Няхай водзяць карагоды з антыбеларускім рэжымам. Гэта так натуральна. Так жа сама яны на працягу гадоў водзяць карагоды з прамаскоўскай псэўдаапазыцыяй (Лябедзка, Вячорка і інш.). Бог дае магчымасьць убачыць хто чаго варты.
Кот напiсаў(ла) Сакавiк 9, 2010 у 19:50
Ну цiкава..спачатку кдб месяц амаль карпела над тым пратаколам, потым гэтую фальшыўку адправiлi ў Вiльню. I вось!дзякуючы гэтай нiкому не патрэбнай паперке атрыманы запрашальнiк на сьвята! Выглядае на тое, што для Далi Палiкарпаўны гады жыцьця, працы i вучобы ў Пiцеры не прайшлi дарма..
Якуб Лапатка напiсаў(ла) Сакавiк 9, 2010 у 23:53
да А. Класкоўскага
Шчыра дзякую за тлумачэньне. Цікавы новатвор. Прабачце, адразу не ськеміў.
Пятро Касьнерык напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2010 у 0:17
Кот напiсаў(ла)
Сакавiк 9, 2010 у 18:50
Ну цiкава..спачатку кдб...

Акружаюць ГАДЫ!!!
Грыбоўская, Януковіч засталося Сікорскага ў Польшчы пасадзіць
2 Петро напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2010 у 3:54
сикорского? таки да.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).