Улада

Rammstein прывёз у Менск 20 фураў з абсталяваннем

Усе 11 тысяч білетаў спродаліся, іх цэны складалі ад 80 да 300 тыс. рублёў.

Відовішчны канцэрт скандальнае групы адбудзецца ў Менску 7 сакавіка.

Канцэрт вядомага нямецкага гурту Rammstein адбудзецца сёння ў спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».

Паводле інфармацыі арганізатара канцэрта, установы «Палац Рэспублікі», усе 11 тысяч білетаў спродаліся, іх цэны склалі ад 80 да 300 тыс. рублёў.

Музыканты прыбылі ў Беларусь 6 сакавіка. Гурт гастралюе з 20 грузавікамі абсталявання і шасцю аўтобусамі для персаналу. У Мінск прыбылі прыкладна 140 чалавек — музыканты, менеджэры, тэхнічны і абслугоўваючы персанал гурту. Яшчэ прыблізна 200 чалавек для падрыхтоўкі канцэрта наняты ў Менску. Такім чынам, тэхнічны і абслугоўваючы персанал канцэрта складае амаль 350 чалавек.

Бытавы райдэр гурту, паводле слоў арганізатараў, мае адну асаблівасць — музыканты самі арганізуюць сваё харчаванне. Персанал гурту закупляе прадукты і гатуе ежу. Для гэтых мэт у «Менск-Арэне» арандаваны рэстаран. Што тычыцца пражывання, то музыканты самі выбралі сталічны гатэль. Які менавіта — не раскрываецца ў мэтах бяспекі.

Сустракацца з прэсай Rammstein не плануе. Паводле патрабавання менеджменту гурту, падчас канцэрта забаронена несанкцыянаванае фота- и відэаздыманне.

Прыезд Rammstein у Беларусь стаў прычынай дыскусій. Грамадская рада па маральнасці на чале з пісьменнікам Мікалаем Чаргінцом звінаваціла калектыў у прапагандзе гвалту, парнаграфіі, жорсткасці і нацызму.

Урэшце міністр культуры Павел Латушка паведаміў, што «арганізатары канцэрта далі абавязацельствы Міністэрству культуры, што канцэрт адбудзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі».

Rammstein выступіць у Менску ўпершыню ў межах сусветнага тура гурту, прысвечанага выхаду новага альбома Liebe ist fur alle da («Каханне існуе для ўсіх») пасля чатырохгадовага перапынку. На канцэрце будуць прэзентаваны кампазіцыі з новага альбома і вядомыя хіты.

Сусветны тур пачаўся восенню. У канцы студзеня, пасля калядных канікулаў, Rammstein аднавіў гастролі. У канцы лютага прайшлі аншлагавыя канцэрты ў Таліне, Санкт-Пецярбургу, двойчы — у Маскве. 4 сакавіка нямецкі калектыў выступіў у Рызе, 5-га — у Вільні. 9 сакавіка, пасля выступлення ў Менску, запланаваны канцэрт у Кіеве.

Гурт Rammstein быў створаны ў Берліне ў 1994 годзе. Назва перакладаецца як «Таранны камень». Усе члены гурту — з былой ГДР, у прыватнасці з Усходняга Берліна і Шверына. Іх музычны стыль спалучае ў сабе элементы індастрыял-металу і традыцыі нямецкай цяжкай музыкі.

Амаль усе песні калектыў выконвае на нямецкай мове. Каманда таксама праславілася сцэнічнымі шоу і эпатажнымі тэкстамі. Шоу Rammstein — адно з самых высокатэхналагічных у свеце, а тэхнічны персанал нямецкага калектыву ўваходзіць у лік самых прафесійных і дарагіх у міжнароднай канцэртнай індустрыі.

Цікава таксама, што з мінулых гастроляў у Расіі барабаншчык гурту Крыстоф Шнайдэр вярнуўся з жонкай — яго абранніцай стала расейская перакладчыца Рэгіна Гізатуліна. Яны ажаніліся ў 2005 годзе ў Патсдаме.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе24

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У нямецкай амбасадзе больш нельга будзе абскардзіць адмову ў візе4

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ18

У Петрыкаўскім раёне ад удару маланкі загінула 71 карова, пацярпеў жывёлавод7

У Літве прапанавалі стварыць на мяжы з Беларуссю лінію абароны і назваць яе ў гонар Вітаўта33

Беларусь разграміла Гватэмалу і выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па пляжным футболе2

Сёння факельным шэсцем і песняй Beatles Германія праводзіць Шольца1

Украіна абвясціла ў вышук ураджэнца Беларусі. Яго абвінавачваюць у катаванні жыхароў акупаванага Скадоўска5

Кіраўнік Ляхавічаў аб працоўных мігрантах у раёне: Пакістанцаў пакуль не разглядаем, хаця прапановы ўжо закідвалі

Ці можна зайсці пагрэцца ці пасядзець з сябрамі ў чужым пад’ездзе? Тлумачыць адвакат2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе24

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць