Здарэнні11

У Маскве аўтаінспектары стварылі «жывы шчыт» пры затрыманні небяспечных злачынцаў

Аперацыя правалілася. Яна амаль адзін у адзін нагадвае затрыманне Рамана Менцюка пад Мінскам 2 сакавіка 2008 г.

Аперацыя правалілася. Яна амаль адзін у адзін нагадвае затрыманне Рамана Менцюка пад Мінскам 2 сакавіка 2008 г.

Супрацоўнікі ДІБДР у Маскве выкарыстоўвалі аўтамабілістаў у якасці жывога шчыта пры спробе затрымаць злачынцаў на МКАД. Аперацыя правалілася. Пацярпелым аўтаўладальнікам міліцыянты сказалі, што кампенсацый за пашкоджаныя машыны ніхто не атрымае. Сталічная аўтаінспекцыя абяцае разабрацца.

Масквіч Станіслаў Суцягін апублікаваў у інтэрнэце відэазварот, у якім распавёў, як яго разам з іншымі аўтамабілістамі міліцыянты выкарыстоўвалі ў якасці «жывога шчыта» пры спробе затрымання злачынцаў.

Станіслаў Суцягін паведамляе наступнае: «5 сакавіка я са знаёмым, рухаючыся па МКАД з боку Шчолкаўскай шашы ў напрамку Яраслаўскай шашы на аўтамабілі Mercedes, не даязджаючы да Яраслаўскага, убачыў некалькі машын ДПС. Наш аўтамабіль рухаўся ў крайнім левым шэрагу, і калі нам прасігналілі спыніцца, мы гэта зрабілі. Інспектары папрасілі мяне паставіць машыну трошкі бокам. Тое ж самае па іх просьбе зрабілі і іншыя аўтамабілісты. Літаральна праз некалькі хвілін, злёгку пратараніўшы мяне і чорную «Волгу», якая стаяла побач, пранеслася серабрыстая Audi. Пасля чаго супрацоўнікі міліцыі селі ў свае машыны і працягнулі пераслед.

Інспектар забралі ў кіроўцаў дакументы, паведаміўшы, што атрымаць іх можна на стацыянарным пасту. Там яны даведаліся, што праводзілася спецаперацыя: затрымлівалі асабліва небяспечных узброеных злачынцаў. Суцягін задае пытанне: «Я ж мог загінуць. Маглі загінуць іншыя людзі. А што калі б злачынцы спыніліся і пачалі страляць? Няўжо наша жыццё нічога не каштуе?»

Як адзначае Суцягін, інспектары не прасілі вадзіцеляў выйсці з аўтамабіляў і нічога не тлумачылі. Па словах кіроўцы, за чорнай «Волгай» стаяла яшчэ адна, белая, вадзіцель якой вёз у радзільны дом цяжарную жанчыну. Ад удару белая «Волга» таксама пацярпела.

«Пасля здарэння супрацоўнікі ДІБДР нам прама сказалі: «Хлопцы, вы кампенсацыі не атрымаеце — аўтамабіль злачынцаў затрыманы не быў. А што мы прасілі вас спыніцца — ну дык што?» Таму асабіста я для сябе вырашыў: калі перада мной яшчэ раз паўстане такая сітуацыя, я спыняцца не буду. Штраф за гэта — усяго трыста рублёў. Рамонт машыны значна даражэй, а чалавечае жыццё наогул цэны не мае», — кажа пацярпелы кіроўца.

Прадстаўнік прэс-службы ДІБДР Масквы Максім Галушка паведаміў «Газете.Ru», што пра інцыдэнт у інспекцыі даведаліся са СМІ. «Мы разбіраемся», — паведаміў ён. На момант публікацыі пацверджання або абвяржэння факта стварэння «жывога шчыта» атрымаць пакуль не ўдалося.

Раней такі выпадак быў зафіксаваны толькі аднойчы — 2 сакавіка 2008 года ў Беларусі. Для затрымання п’янага кіроўцы інспектары ДПС у Мінску спынілі некалькі машын на шляху парушальніка і забаранілі іх вадзіцелям пакідаць аўтамабілі. Пасля таго выпадку інспектары былі адхіленыя ад службы і пайшлі пад суд.

Кіраўнік маскоўскага аддзялення Федэрацыі аўтаўладальнікаў Расіі Сяргей Канал адзначае: «На Дзмітраўскай шашы каля паўтара года таму ўжо была спроба стварыць жывы шчыт з кіроўцаў. На шчасце, вадзіцелі, нягледзячы на пагрозы канфіскацыі правоў, адмовіліся ўставаць упоперак дарогі. Я тады рэкамендаваў удзельнікам інцыдэнту скардзіцца ў пракуратуру, папярэдзіўшы, што «гэта паўторыцца». Яны вырашылі не скардзіцца — і гэта паўтарылася».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе49

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман16

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць