![]() |
У Мінску выйшла анталогія, прысвечаная беларуска-літоўскім культурным і гістарычным сувязям. У першай частцы кнігі: дыспуты і дыялогі беларускіх і літоўскіх гісторыкаў і культурных дзеячаў наконт супольнага мінулага і культурнай спадчыны ВКЛ. Другая частка — вершы і празаічныя творы беларускіх аўтараў пра Літву і Вільню (ад старабеларускіх летапісаў праз Багушэвіча і да Барадуліна). Трэцяя — пераклады творы літоўскіх паэтаў і пісменнікаў (такіх як Уладаса Бразюнаса і Мікалоюса Чурлёніса). Чацвёртая — літаратуразнаўчыя і крытычныя артыкулы, прысвечаныя беларуска-літоўскаму культурнаму сужыццю за аўтарствам Адама Мальдзіса і Гедрыка Пяткевіча.
Акрамя мастацкіх вартасцяў гэтая кніга мае і палітычную падаплёку. Па-першае, гэта ці не першае такое кніжнае выданне пад патранажам Літоўскага пасольства ў Мінску, дзе адкрыта кажацца пра нязручныя не толькі для нас, але для літоўцаў факты з найноўшай гісторыі. Па-другое, «Тысяча гадоў добраму суседству» выдаецца на тле заяваў новага кіраўніка літоўскага МЗС Аўдронюса Ажубаліса пра тое, што Вільня не толькі культурная спадчына літоўцаў, але і беларусаў, палякаў, расійцаў. Раней такіх заяваў пра агульную спадчыну з боку літоўскіх уладаў не было і блізка. Не забудземся таксама нядаўні маштабнай чын літоўскага пасольства па ладжанні ў Беларусі беларуска-літоўскіх культурны імпрэзаў, прысвечаных 1000-годдзю тапоніму «Літва».
Хаця большасць палемічных матэрыялаў кнігі «Тысяча гадоў добраму суседству» датуюцца яшчэ 90-мі гадамі, няма сумневу, што гэтым выданнем беларуская эліта ў асобе «Беларускай асацыяцыі беларусістаў» і Літоўская дзяржава ў асобе Пасольства Літвы ў Беларусі зрабілі па кроку насустрач у справе гістарычнага і культурнага паразумення.
Тысяча гадоў добраму суседству. Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыццё. Анталогія. Складальнік Сяргей Панізьнік. Мінск: «Кнігазбор», 2009. - 452с., 700 ас.





Зноў прадаюць!Ніхто так не гандлюе сваёй спадчынай, як Беларусы.Нават назовы паперакручвалі.Літва, то як гаспадар супраць калхозьнікаў.Адзін рызьзем трасе,другі ў куфайку ўлез(беларусь)
Сакавiк 10, 2010 у 15:45
ВКЛ - спадчына ВЫКЛЮЧНА беларуская (ліцьвінская). Усе астатнія толькі карыстаюцца генацыдам беларусаў (ліцьвінаў).
........
я вот одного не пойму: если спадчына ВкЛ - выключна ваша, так как же вами, такими слауными и ваяуничыми, все пользовались да вытирали об вас ноги последние 200 лет? куды падзелась ваяуничасць? или все храбрые только на форуме)
.......
а единственный конструктивный смысл существования японского национализма - это Великий Китай, а немецкого - Великая Британия, а аргентинского - Великая Бразилия. санитары! срочно в палату!
Заставацца ў цяперашніх межах - сябе не паважаць. Трэба ў пэрспэктыве адваёўваць назад. Мы павінны ўзяць Вільню, Беласток, Смаленск, Бранск, Дзьвінск. Яшчэ лепей аб'яднацца з Усходняй Прусіяй - ім там даўно ўжо з Расеяй не па дарозе - і атрымаць выхад да Балтыкі. Я-б на мейсцы Лукашэнкі выкарыстоўваў АЭС выключна ў мэтах ґео-палітычнага гандлю. І НАТА будзе сядзець ціхенька: бамбануць станцыю - ляснуць прыбалтаў.
Тое, што пісаў Ермаловіч у савецкі і раньні постсавецкі час, было зразумела: трэба было ставіць "піку" літоўцам. Тое, што пішуць цяпер Дзеружынскі і Ко, -- гэта суцэльная міталёгія, не заснаваная ні на археалягічных, ні на дакумэнтальных матар'ялах.
Ваш мэнторскі тон – вельмі недарэчны! Калі вы мусяце працягваць дыскусыю – не лічыце сябе апошняй інстанцыяй. Гэта з вашага боку даволі непрыгожа...
1. Дзеружынскі й Ко, як вы абразліва выказаліся, якраз і паказваюць, што бальшыня пазначаных у дакументах ВКЛ прозьвішчаў сканчаліся на -іч.
2. Гістарычная міталёгія не можа не мець пад сабою гістарычнага апірышча. Гэта ўжо не міталёгія.
3. Протабеларусы былі не толькі славяне. Хутчэй за ўсё, славянізаваныя заходнія балты. Ва ўсялякім выпадку, нават самыя замшэлыя гісторыкі не адвяргаюць балцкай кампанэнты беларусаў.
4. "Час псэўдагістарычнай публіцыстыкі сапраўды закончыўся." Гэткія слоўцы ўжо, ведаеце, – занадта! Гісторыя – навука даволі далікатная, і не вам наскокамі вызначаць, дзе псэўда, а дзе праўда.
Перагледзіў сяньня адну працу Вацлава Ластоўскага. Яго пэўныя выкладкі таксама даволі спрэчныя. СПРЭЧНЫЯ, А НЕ ПСЭЎДА, ЯК ВЫ ТУТ, СПАДЗЯЮСЯ, НЕАБАЧЛІВА ПРАМОВІЛІ...
Англія - Польшча
Вялікая Літва - Шатландыя
Беларусы - Scots-моўныя шатландцы. Летувісы - гэльскамоўныя шатландцы.
Кіньце вы гэтыя бязсэнсоўныя спрэчкі з жамойтамі ды маскоўцамі, на Беларусі патрэбна кансалідацыя агульнай думкі й духу вакол гістарычнай спадчыны, мы маем мець моцнае гістарычнае апірышча, нашыя ваганьні - разважаньні хто мы да што мы вельмі даспадобы нашым ворагам - ці ж Вы таго не разумееце? Нам трэба вяртаць нашую Літву, а не мятаць бісер перад свіньнямі.
так кто вам мешает? записывайтесь литовцами и не ползайте по белорусским сайтам. белорусы - славяне, литовцы - балты. создайте свои балтийские тусовки и не паразитируйте на белорусском славянстве.
А хто такія славяне? Расейцы гэта славяне?Эскімос бывае расеяц нават іваноў,- ён рускі?Сьвініна не ўласьціва расейскай кухні. як і сярэдняазіяцкай яшчэ ў большай меры. гэта таксама славяне?Хто такі абрамавіч: Жыд паімю, ці расеяц па мове?Ліцьвіны дамінавалі ўсюды, яны стварылі магутную Эўрапейскую дзяржаву.Ці здолеў бы быць Ягелон каралём Польшчы, каб ня быў ліцьвінам. а жамойтам, як сьцьвярджаюць пэўныя?Прарасейскасьць насамрэч псіхічная хвароба.
Если констатировать более фундаментальные аспекты, то можно сказать, что отделением Вильно от Беларуси - голова была отделена от тела. Жемайчи - не империалисты. А ВКЛ - Империя.
адпачатку ад нас, з Літвы-Беларусі, навукова-культурныя дасягненні перанялі.. а напрыканцы й гісторыю скралі..
Будзем шукаць нашы шляхі да Вільні. Справа вартая і не безнадзейная для тых, хто ідзе!
"и не ползайте по белорусским сайтам"
_______________
Ну нарэшце вы пра сябе нешта слушнае напiсалi. Раю вам http://barkashov.com. Там усе вашыя!