культура. рознае
5 каментароў КМ | 11:05, 10 сакавiка 2010

Фінскі гурт Аpocalyptica выступіць у Мінску 2 красавіка.

У Мінск працягваюць прыязджаць з канцэртамі замежныя зоркі. Толькі адгрымеў Rammstein, як едзе іншы нямецкі гурт — Scorpions. Але перад ім паспеюць выступіць фіны з Аpocalyptica.

Аpocalyptica стала вядома тым, што музыкі на віяланчэлях выконваюць каверы на вядомыя кампазіцыі Metallica, Sepultura, Pantera і іншых гуртоў. Іх дэбютны альбом «Plays Metallica by Four Cellos» разышоўся накладаў у чвэрць мільёна дыскаў. Акрамя кавераў каманда выконвае і ўласныя кампазіцыі. Нягледзячы на тое, што большасць кампазіцый — інструментальныя, для сумесных запісаў запрашаліся вакалісты з Slipknot, The Rasmus, HIM, Rammstein, Soulfly.

Канцэрт адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.

Квіткі: 60000-250000 рублёў.

Але ў продажы ўжо засталіся квіткі ад 115000 рублёў.

Падзяліцца навіной:         
5 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Вернік напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2010 у 12:40
У Вялікую Пятніцу? Вар'яцтва. А музыка шыкоўная.
Кастусь напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2010 у 12:57
Сапраўды, грамадства ў нас засталося з саўкоўскіх часоў спрэс атэістычым і пафігістычным :( А вось на Скорпіёнс схадзіць можна :)
Зважай! напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2010 у 13:18
Дзе столькі грошай і часу набрацца, каб на ўсе гэтыя супэр-гурты ездзіць...
Сэквоя напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2010 у 14:39
А, Р, S - папсьня. Вось у РЭАКТАР неўзабаве швэдзкі Marduk выступіць!
Scooter напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2010 у 15:18
"ад’грымеў" - гэта на якой мове?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).