культура. рознае
+відэа | 16 каментароў Кастусь Матушыч, Таццяна Гаўрыльчык | 12:44, 11 сакавiка 2010

10 сакавіка ў мінскай кнігарніЎгалерэі Лявон Вольскі і Міхал Анемпадыстаў правялі лекцыю па ўласнай творчасці. З чытаннем вершаў і выкананнем песень.

Лявон Вольскі.

Міхал Анемпадыстаў.

Сустрэчу паэты-песеннікі пабудавалі такім чынам, што расказвалі пра свае творчыя перыяды, якія ў абодвух супадаюць, ды чыталі вершы. Атрымалася такая міні-лекцыя.

Вольскі і Анемпадыстаў былі апрануты ў белыя кашулі з гальшуткамі і чорныя камізэлькі. Называлі адзін аднаго выключна на вы. Паводзілі сябе як два панічы, якіх так не любіць герой іх сумеснай песні з «Народнага альбома» Юзік.

Я супраць прыгнёту, паноў і падпанкаў.

Чакаю з надзеяй на рускія танкі.

Выкананне гэтай песні толькі прымусіла публіку адгукнуцца апладысментамі творчаму тандэму. Вершы, якія яны чыталі, людзей не ўражвалі.

І пакуль Вольскі не пачаў спяваць, імпрэза была падобная на кухонную сустрэчу двух калег,

якую публіка глядзіць па тэлевізары. Каб неяк ажывіць людзей, Лявон распачаў нават гульню бурамэ (сачыненне гумарыстычных вершаў на зададзеную рыфму).

Кульмінацыяй імпрэзы стала чытанне самых «свежых» тэкстаў. Фронтмэн N.R.M. прадэкламаваў верш «Краіны няма», які ўжо стаў песняй. Але музыка пакуль не вывучыў акорды да яе, таму і не здолеў праспяваць.

Падзяліцца навіной:         
16 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
паслухаў і... напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2010 у 14:30
інфантыльныя вершыкі... правінцыяльная падлеткавая публіка.
Вольскаму простая дарога на БТ. Якраз тое, што там любяць і прымаюць.
У стылі былога сямейнага камсамольскага Тэатру юнага гледача. Пёсэнкі - стылізаваная папса
Асяроддзе напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2010 у 14:56
Вольскі ўжывую гучыць лепей чым на дысках. А маглі б і не выступаць зусім, а вось жа зладзілі гэтую невялічкую імпрэзу -- і дзякуй ім.
belaruska напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2010 у 14:58
Цудоуна!
Зоська напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2010 у 16:45
Шар не паветраны перада мной
Ён дэкларуе ўстойлівасць і спакой, --
так хацелася пачаць прапанаванае аўтарамі вечарыны бурамэ. Не паветраны шар -- гэта дызайнерскія асвятляльнікі ў кнігарні галерэі Ў. Яшчэ я там бачыла "яйцаклеткі" Разанава (чатыры кніжкі, трэба пачытаць), кніжкі Бабковых разам і яшчэ шмат цікавага. А, галоўнае, канешне -- Лявона Вольскага зблізку і Міхала і зблізку і здаля. Усё было оk, праўда.
Непаэт напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2010 у 21:58
Божачкі, якая лухта...
Алесь Квіткевіч, www.Prastora.by напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 0:31
Божухна, адкуль у людзей такая пэўнасьць ва ўласнай рацыі... "Вершы, якія яны чыталі, людзей не ўражвалі".

Спадару Кастусю - аўтар артыкулу - я Вас ня ведаю, але хацеў бы зірнуць у Вашыя вочы. Калі Вы не далі рады хоць штосьці зразумець з выкананых учора твораў, можа быць, варта задумацца пра ўласную здатнасьць разумець што-кольвек у паэзіі і ўвогуле стыхіі тэксту? Калі да Вас не дайшло, ці як Вы самі кажаце, тыя тэксты Вас "ня ўразілі", то навоша пісаць артыкул пра тое, чаго не разумееце? Звычайна ў такіх выпадках кажуць: "Не ў свае штаны не ўбірайся".

"...Але музыка пакуль не вывучыў акорды да яе, таму і не здолеў праспяваць" Па-мойму, відавочна, што Лявон Вольскі проста не хацеў паказваць публіцы нясьпелы ў музычным пляне, недароблены да канца твор, менавіта таму ён прачытаў ТЭКСТ, а не выканаў музычны твор... А музыка, значыць, яшчэ проста не да канца гатовая ці не зусім задавальняе аўтара. Узяць кавалак цытаты, выкінуць адтуль іронію і перакруціць на свой капыл - штука няхітрая, а вось уменьне чытаць "між радкоў" - рэч для журналіста ня лішняя...

На маю суб'ектыўную думку, рэдакцыі варта адсочваць, у якім тоне падаюцца артыкулы. Бо іначай цень непрафэсіяналізму павісае над усім выданьнем...
** напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 1:26
цень непрафесіяналізму павісае зусім не над выданнем... у люстэрка зірніце.
Алесь Квіткевіч, www.Prastora.by напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 11:20
...сказаў хтосьці, хто нават не падпісаўся ўласным імём :-)
"Правінцыйная публіка" напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 12:53
Няхай журналісты спрачаюцца між сабой, але ж цудоўна, што ёсць адметны, разнастайны ў стылях і накірунках, музыка і актор Вольскі. А ягоную мову, сакавітую, народна-беларускую, можна слухаць бясконца. Анемпадыставу асобны рэшпект. Чакаем "Белую яблыню грому".
Алесь Квіткевіч, www.Prastora.by напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 16:35
to "Правінцыйная публіка":

Гатовы падпісацца пад кожным словам. І ўвогуле, Вольскі і Анемпадыстаў - сярод найлепшых тэкставікоў краіны, імхо. Але я зусім не журналіст, калі Вы пра гэта. ))
Мікалай напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 17:35
Файны верш, мне спадабаўся. Можа ролік з Анемпадыставым НН выкладзе ?
Міколка з Уручча да двухзоркавага напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 21:45
Паважыны таварыш лейтэнант (альбо падпалкоўнік, бо нажаль не ведаю памер вашых зорак на пагонах), калі ваш закід скіраваны ў бок крамы prastora.by, магу вас упэўніць, што сэрвіс крамы на выскоім узроўні (замовы выконваюць за 1 дзень і могуць замову падвезці да метро), калі параўноўваць з knihi.net (у якіх адзіны від дастаўкі - накладзены плацеж, г.зн +5% і чакаць) альбо oz.by (замову можна чакаць 7..10 дзён). Наконт асартыменту - таксама крама prastora.by мае сваю нішу, бо на oz.by бракуе беларускай літаратуры (на аўкцыёнах перакупы з касмічнымі коштамі), а на knihi.net у асноўным недзяржаўныя выдавецтвы.

Калі ваш закід да Квіткевіча як асобы, то магу сказаць што купленыя мной мультымедыя выданні (аўдыё- і відэа-дыскі), якія былі выдадзены з ўдзелам ягоным, або з удзелам byDJP, высокага ўзроўню.

Адзіная мая прэтэнзія да Квіткевіча - што дагэтуль не выдадзеныя "Піраты з Карыбаў", вельмі хачу пачуць Лявона у ролі Джэка Вераб'я 8-)
стары Зэйдэль напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 0:05
"цудоўна, што ёсць адметны, разнастайны ў стылях і накірунках, музыка і актор Вольскі."
Ja, ja. Тэатар на масы, маскульт - гэта наша сямейнае.
стары Зэйдэль напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 0:06
\"цудоўна, што ёсць адметны, разнастайны ў стылях і накірунках, музыка і актор Вольскі.\"
Ja, ja. Тэатар на масы, маскульт - гэта наша сямейнае.
Тая самая напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 4:20
Што ёсць тэатар аднаго актора, тое ведала, а пра театар аднаго гледача -- nein. Цяжка ўявіць тэатральную залю, дзе б стаяў усяго адзін зэдаль.
Алесь Квіткевіч, www.Prastora.by напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 23:20
to Міколка з Уручча да двухзоркавага:

Шчыра запэўніваю, што нявыдадзеныя дасюль "Піраты" - і мая найбольшая прэтэнзія да самога сябе. Дзякуй за добрыя словы на адрас крамы і суполкі DJP, а што да піратаў... то нявыхад іх да гэтага часу абумоўлены (апроч мае ўласнае "ружоваакулярнасьці", цалкам прызнаю гэта - бо надта ўжо простаю мне ў эўфарыйным стане здавалася задача зрабіць усё "легальна і нармальна") і яшчэ адным чыста тэхнічным нюансам: Эўрапейскае радыё для Беларусі (за што ім рэспэкт вялікі, ня ведаю нават, чаму яны гэта рабілі, бо ніякіх грантаў і грошай гэта не прыносіла) цалкам бясплатна давала нам абсталяваньне для запісу і зьвядзеньня агучваньня, але... у адзін прыўкрасны момант, калі першы фільм быў зьведзены на 95%, а за другі толькі думалі брацца, на офіс ЕРБ зьдзейсьнілі налёт і сканфіскавалі ўсю аргтэхніку - у тым ліку і тую, на якой захоўваўся праект агучваньня. А калі праз пэўны час вярнулі, то ніякіх Піратаў (дый, я так разумею, і шмат чаго яшчэ) там ужо не было... Але дзякуй Богу ў нас былі бэкапы галасоў прапісаных паасобку, проста на той момант ужо не хапіла сілаў ні маральных, ні ўсякіх астатніх усё гэта зрабіць яшчэ раз... Дый Міхалка мы ўрэшце так і не злавілі тады, хоць вельмі на гэта спадзяваліся і мелі ад яго абяцаньне пры магчымасьці прыняць удзел: толькі-толькі выйшаў, Капітал, здаецца, пачаліся бясконцыя канцэрты, і ён адно па тэлефоне казаў, што "калі атрымаецца, запішуся"... А мы вельмі хацелі, і таму чакалі...

Але вось ужо колькі часу мінула, і сытуацыя цалкам іншая на дварэ, ды справа зь "Піратамі" (прынамсі, для мяне) не забытая - спадзяюся, у гэтым годзе абсталюем ужо для запісваньня аўдыёкнігаў сякую-такую студыю, і тады даагучым тыя фільмы, каго б мне гэта ні каштавала. Таму найгалоўнае, што голас Лявона ў ролі Джэка Вераб'я (прычым, у абедзьвюх частках) захаваўся - астатняе, калі будзе трэба, запішам яшчэ раз!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).