Погляд рэдакцыі
84 каментары Зміцер Панкавец | 16:51, 12 сакавiка 2010

Паэт Уладзімір Някляеў заявіў аб старце грамадскай кампаніі «Гавары праўду». Падкрэсліваецца, што гэтая ініцыятыва непалітычная. Тым не менш, Уладзімір Някляеў працягвае разглядацца як патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. Якія моцныя і слабыя бакі гэтага кандыдата?

Фота Юліі Дарашкевіч.

1. Здольны аб’яднаць

+ Някляеў мае прыязныя адносіны з большасцю апазіцыйных палітыкаў. Ён ніколі не ганіў апазіцыю за бяздзейнасць, інертнасць, слабасць. Наадварот, гаварыў пра тое, што яна робіць усё, на што зараз здольная. У Някляева нармальныя стасункі з Мілінкевічам, Казуліным, Баршчэўскім. Нават з Пазняком яны пару гадоў назад сустракаліся ў Варшаве. Пры пэўных раскладах Някляеў мог бы стаць тым чалавекам, што аб’яднаў бы апазіцыю. Ягоная асоба не выклікае адчужэння як у нацыяналістаў, так і камуністаў.

 У Някляева няма самастойнага досведу ўдзелу ў палітыцы. Ён браў удзел у выбарчых кампаніях Уладзіміра Ганчарыка і Аляксандра Казуліна. (Заўважым, не Домаша і Мілінкевіча.) Тым не менш, заставаўся там на другіх ролях. Ролю першасную ў палітыцы Някляеў выконвае ўпершыню, таму памылкі будуць непазбежнымі. Зрэшты, ёсць досвед са сферы культуры. Нейкі час Някляеў узначальваў Саюз пісьменнікаў і ПЭН‑Цэнтр.

2. Эмацыйнасць

+ Па энергетыцы выступаў і эмацыйнасці знайсці роўнага Някляеву ў беларускай палітыцы будзе цяжка. Паэт ведае, як завабіць публіку, прымусіць яго слухаць, каб людзі глыталі кожнае ягонае слова. Калісьці ён вёў тэлеперадачу. А выступ на вулічнай акцыі для шматтысячнага натоўпу — гэта стыхія Някляева.

 Эмоцыі не заўсёды граюць станоўчую ролю. Някляеву не заўсёды хапае пачуцця тактоўнасці і вытрыманасці. Разам з тым, Някляеў мае цвёрды характар.

3. Грошы

+ Калі Някляеў пойдзе ў прэзідэнты, ягоная кампанія будзе рабіцца на беларускія грошы. Дзяржаўныя СМІ не змогуць папікнуць кандыдата, што ён жыве за кошт заходніх грантаў.

 Разам з тым, усё яшчэ невядома, што ж за «нябедныя» людзі стаяць за Някляевым. Ёсць сумневы, што Уладзімір Пракопавіч сам выйшаў на гэтых фундатараў. Калі не ён, то хто? Казулін? Нехта з прадстаўнікоў наменклатуры? Някляеў пакуль не агучыў выразную палітычную пазіцыю. Ён за дыялог з уладай ці за санкцыі? За саюз з Расіяй ці за ўступленне ў Еўрасаюз?

4. З інтэлігенцыі

+ Падтрымка інтэлігенцыі. За «Гавары праўду» падпісаліся вядомыя і аўтарытэтныя ў краіне людзі. Такія, як Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Зінаіда Бандарэнка. Падтрымка такіх асобаў адразу дадае Някляеву лішніх пунктаў. Інтэлігенцыя падтрымае паэта, чые вершы да гэтага часу ёсць у школьнай праграме.

 Разам з тым, разлічваць на актыўную падтрымку інтэлігенцыі Някляеў можа наўрад. Гэта хутчэй маральная сімвалічная дапамога. Сам Някляеў у нядаўнім інтэрв’ю «НН» гаварыў, што час удзелу інтэлігенцыі ў палітычнай барацьбе мінуў. Прэзідэнцкую ж кампанію робяць дасведчаныя актывісты і моладзь. Ці будзе моладзь працаваць на Някляева, сказаць цяжка.

5. Пазнавальнасць

+ Пазнавальнасць. Вядомасць Някляева не меншая, чым у лідэраў апазіцыі. Доўга тлумачыць, хто такі Уладзімір Някляеў, выбарцам не давядзецца. «Гэта той, што «Сёння ў нашай хаце свята» напісаў», — можна ўспомніць яшчэ з дзясятак вершаў паэта, што сталі хітамі.

 Сумнеўнае мінулае. За Някляевым цягнецца хвост скандальнага мінулага. У 1999 годзе ён быў вымушаны з’ехаць з краіны. Гэта было звязана з ягоным канфліктам з унтэр‑ідэолагам Замяталіным. Праз нейкі час паэт усё ж вярнуўся на Радзіму. Ніякіх наступстваў не было. Тым не менш, кампрамат на Някляева‑кандыдата ў прэзідэнты можа быць знойдзены.

Падзяліцца навіной:         
84 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Хтосьці напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 16:56
не тое, каб я так быў захоплены ідэяй вылучэньня Някляева, але дзеля справядлівасьці:
кампрамат "можа быць знойдзены" на любога кандыдата
Пятро напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 16:57
Абожа ты мой! Застрэліцца і не жыць! Давайце Арлова лепей пацягаем або Дранько, якія пасварыліся!
Алесь напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 17:19
Пяць плюсаў і пяць мінусаў= 0
Мікалай напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 17:22
3. Грошы "...ягоная кампанія будзе рабіцца на беларускія грошы. "

Здаецца, нядаўна сам Някляеў казаў, што "Говорі правду" фінансуецца расейцамі.
цікаўны напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 17:24
Да Панкаўца пытаньне. Зьміцер, а хто вам замовіў матэр'ял? Сам Някляеў?
Колоссаль напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 17:27
2 Мікалай

Некляев этого не говорил. Насколько я помню, разговор был о "людях, которые живут в России". Это могут быть и беларусы-эмигранты, которые поднялись там. Вполне нормальная практика - помогать своей стране из-за рубежа.

Не стоит записывать всех, живущих в России, в россияне.
Iven напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 17:32
2 Пятро:
Пятро, а чым Вам так Някляеў недагадзіў? У сьвеце былі выпадкі, калі літаратары станавіліся кіраўнікамі краінаў - і нічога. Насамрэч для прэзыдэнта галоўнае - гэта стварыць умовы для ўсіх колаў грамадзтва, каб яны працавалі на грамадзтва. Гэта задача мэнэджэра. А прафэсійныя парады дадуць яму людзі, якія яго аточаць.
Зь меркаваньня незаангажаванасьці ў палітычныя перасуды Някляеў мо - адна з найлепшых кандыдатураў
Колоссаль напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 17:33
И вообще с чего Вы взяли, что Некляев пойдёт в президенты?
Он того в принципе не заявлял.
А минусы и плюсы можно найти у всех.
Валодзя напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 17:43
А Канстытуцыю ён будзе паважаць?
абоўдзіла напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:02
Падтрымка інтэлігенцыі??? 100% падтрымка! Зіна+Гена... А Барадулін!!! Дзядзька Рыгор з рэанімацыі блаславіў Някляева на "грамдазкага пракурора". Ці хоць сказалі яму, што ён сярод падпісантаў. Сорамна чытаць. Некалі з тэатра Хрыстафор адзін такі на прэзыдэнта падаваўся.
Вова напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:05
Валодзі
Не, Валодзя, кантытуцыю ён паважаць не будзе, бо ён нічога не паважае, і нікога не паважае. Ён прайдзісвет.
Iven напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:09
2 абоўдзіла

Вы вельмі адпавядаеце свайму ніку :-)
Пачытайце справаздачу з прэсухі (ды хаця б тут: http://www.svaboda.org/content/article/1968404.html)
І не кажыце лухту: калі Барадулін дабраславіў кампанію - то ён на 100% падпісаўся.
Я разумею, што, магчыма, у Вашым атачэньні нармалёва падпісвацца за іншых, але паверце: не з барадулінскім і не ў някляеўскім. Паверце мне, сумленныя людзі яшчэ засталіся. І праецыраваць на іх свае заганы ня варта. Не дадае годнасьці.
eolonir напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:13
2 Вова

Оооо. Ні фіга сабе выснова. Доказы, даражэнькі, доказы! Ці навучыцеся, нарэшце, інтэлектуальна пісаць.
Як казаў мой прафэсар, Вы можаце мяне назваць лахом, толькі абгрунтавана. Так што абгрунтуйце. З імёнамі, яўкамі, спасылкамі.
2 Абоўдзіла напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:19
Вось тыя, хто падтрымалі кампанію:
Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, заснавальнік фонда «Дзеці Чарнобыля» Генадзь Грушавы, шахматыст Віктар Купрэйчык, акадэмік Радзім Гарэцкі, праваабаронца Таццяна Процька.
Звычайна колькасьць тых, хто падтрымаў, але непублічна - разоў ў дзесяць большая ад тых хто прылюдна заявіў пра падтрымку. Так што паверце: падтрымка інтэлігенцыі у Някляева ёсьць. І аўтарытэт тых, хто тут пералічаны, ня варта прыніжаць. Прынамсі пабольшы ад Вашага.
Ваван -- Вове напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:22
Якую Канстытуцыю паважаць? Лукашэнкаўскую?!
anatol напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:26
Давайце паглядзім, як гэтая кампанія "Гавары праўду" будзе развівацца пад яго начальствам. А пасля ўжо высоўваць Някляева ў прэзідэнты.
Колоссаль напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:29
2 Анатоль
Логично. Пока ещё рано оценивать прогресс: они ещё только запустились. А вот через пару месяцев будет видно, насколько эффективно действует кампания. Хотя один плюс уже есть: http://www.borisov-e.info/ru/news/borisov-news/2010/03/11/39068/miranovih_nasel_resenie_problemi_nomer_odin_.
2 Ваван напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:32
Пры чым тут чыю?
Лукашэнкаўская Канстытуцыя благая толькі тым, што была прынятая ў абыход нормаў зьмяненьня Асноўнага Закону, як і тым, што закладае зашмат паўнамоцтваў прэзыдэнту. Але нават гэтую Канстытуцыі ў нас не датрымваюцца. Справа ня ў ёй, а ў законах, і іхным выкананьні. А вышэйшы закон паважаць трэба.
абоўдзіла напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:33
Iven, запытай ў Някляева, за якія грошы ён выдаў сваё выбранае ў Беларускім кнігазборы. Запытай, ці вярнуў ён грошы, якія "зніклі" з Саюзу пісьменнікаў і Крыніцы і У.Н. хаваўся ў Польшчы.
ilona напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:40
<< Звычайна колькасьць тых, хто падтрымаў, але непублічна - разоў ў дзесяць большая ад тых хто прылюдна заявіў пра падтрымку. >>

Згодна! Наколькі я зразумела, у чым цымес кампаніі, дык людзі па праўду звяртаюцца з бытавымі праблемамі. Так што там далёка не адна інтэлігенцыя. І гэта добра, бо, калі прарвало трубу, кнігу чытаць і думаць пра лёс беларуса не будзеш.
Iven напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:48
2 абоўдзіла
Неяк Вы не лягічны: раней пісалі пра падтрымку інтэлігенцыі, зараз, не адказаўшы на мой камэнтар пра недарэчнасьць закідаў пра "Зіну + Гену", пераводзіце размову на грошы. Аргумэнцікаў бракуе?

Па-першае, не скочце зь сіняга на шырокае, няма аргумэнтаў - бачу. Па-другое, што ж Вас так бянтэжаць грошы Някляева? Вы б свае лічылі, шаноўны. Па-трэцяе, усе кнігі ў Беларусі выдаюцца за чыйсьці рахунак, і почасту не за аўтарскі. Ёсьць інстытут спонсараў - і гэта нармалёва ва ўсіх краінах. Па-чацьвёртае, абвінавачваць чалавека бяздоказна - гэта самая годная справа. Я разумею, што ў пэўных колах гэта рутына, але для мяне дзейнічая прэзумпцыя невінаватасьці.

Ну й нарэшце, паўтаруся (калі чытаеце так няўважліва): доказы, доказы, доказы. Хочаце кагосці ў чымсьці абвінаваціць -выкідайце доказы. І не мая справа ў кагосьці штосьці запытвацца, калі Вам так закарціць, а Вашая- давесьці сваю рацыю. А сьцьвярджаць, што Някляеў зьеў луну (прабачце, але Вы аргумэнтуеце на такім менавіта роўні) нягодна для дарослага чалавека.
Юзя напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 18:54
Ох не нравится мне всё это. Товар вроде и не плох, да попахивает как-то...
абоўдзіла напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 19:18
Iven, фактамі і доказамі няхай пракуратура займаецца.
Аргументаў і шукаць не трэба, У.Н. -- сам супраць сябе лепшы аргумент.
Наконт інтэлігенцыі (сумленанна вамі пералічанай ), дык якое "шчасце", што ў іх большы аўтарытэт ад майго -- абоўдзілы.
2 абоўдзіла напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 19:26
Ну вось калі няхай пракуратура займаецца - то не плявузгайце дарэмна.
Калі няма доказаў - то няма чаго абвінавачваць.
P.S. А сутнасна на мае камэнтары Вы так і не адказалі. Увесь час гутарку пераводзіце. Нецікава з Вамі размаўляць.
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 19:34
Някляеў - выдатны паэт і прыстойны чалавек. Але прэзідэнтам Беларусі ён, нажаль, не стане, бо не такі ўжо й "прайдзісвет" - гэта першае.
Другое. Кампанія "Кажы праўду!" - лажа па азначэнні. Калі каманда Някляева пачала з такой нісчымніцы, дык аб чым гаманіць далей.
АДС напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 19:46
Ды ніякі ён не кандыдат. Так, "местобюститель".
Iven напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 19:47
2 Кнехт

Вы рана пачалі рабіць высновы пра вынікі кампаніі. Яны толькі запусьціліся. Пра вынікі можна будзе казаць толькі празь нейкі час, як і пра вынікі любой іншай падобнай маштабнай акцыі.
2 АДС напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 19:59
Простите, для кого местоблюститель?
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 19:59
2 Iven

Што кампанія "запусцілася", мы ведаем. Але ў якім накірунку - сакрэт (маю падазрэнне, што і для "кампаньёнаў" :) ).
Скажыце мне, калі ведаеце (ці здагадаліся), па якіх крытэрах будзе адсочвацца вынік гэтай "маштабнай акцыі"?
2 Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 20:08
Магу толькі здагадвацца, але з гледзішча лёгікі кампанію можна будзе лічыць пасьпяховай, калі яна дапаможа камусьці (натуральна, не 1 ці 2) вырашыць праблемы, разьвязаньня якіх яны намагаліся даўгі час. То бок, калі прымусіць мясцовыя ўлады пачаць рабіць сваю простую працу.
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 20:26
2 2 Кнехт
Сьмешна Вы сказалі.
Лукашэнка ўсім сваім рэпрэсіўным апаратам не можа прымусіць чынавенства працаваць напоўніцу, а Някляеў са таварышы хоча паперамі іх напалохаць - ведама, паэт пайшоў у палітыку.

Прапаную Вам свой варыянт. Калі б у небе нарэшце загойсаў "беларускі спадарожнік БелКА-10", а ў ім быў уманціраваны апазіцыйны модуль, дык мы здагадаліся б аб "эфектыўнасці" кампаніі "Кажы праўду!" па вогнішчах уначы ў двары адміністрацыі прэзідэнта. :)
АДС напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 20:28
Колоссаль і Iven (Андрэй і Аляксандр), што акрамя вас няма каму бараніць новага народнага героя?
Свядомы -- to абоўдзіла напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 20:34
Наконт "Кнігазбора". Ведаю, што нейкі бізнэсовец прапанаваў Кастусю Цвірку фінансы на выданне ў серыі шэрагу кніг сённяшніх паэтаў. Так выдадзеныя Бураўкін, Гілевіч, Вярцінскі і Някляеў. Неблагія аўтары, дарэчы -- лепшыя за Алёну Васілевіч, якую зараз у той жа серыі прафінансавала дзяржава.
Зоя напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 20:50
Кампанія, падобна на тое, слабенькая.
І спадар Абоўдзіла слушна напісаў пра "Зіна + Гена" (пры ўсёй павазе да названых людзей!).
Відаць, пагадзіўся той Барадулін на подпіс, па тэлефоне, але ці цяміць ён?
Напрыклад, грошы расійскія?
Процька Таццяна Сяргееўна там у завадатарах, яе не ўспрымаюць ні апазіцыя, ні наменклатура.
Ні партыі, ні БАЖ, ні Вясна, ні БХК да кампаніі не далучыліся.
І прычым тут канверты і паштоўкі ў эпоху інтэрнэту? Ай, лухта. Пайшла ў краму...
Віктар Хурсік напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 21:09
Пракопавіч, не ссы. Трымайся праўды. Будзеш прэзідэнтам напомні, я скажу, што "Ложак для пчалы" - лепшая паэма стагоддзя.
назіраючы за актывістамі напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 21:10
узгадаем прымаўку - \"да нашага берагу не прыбіваецца нічога добрага. То фекал, то трэскі.\"
Грамадзтва народных балбатуноў (\"школа камунізму \") ніколі не будзе ні багатым ні свабодным. Абойма вясковых дэмагогаў распухае чарговым кандыдатам. Пара ўжо ў стылі мадам Цюсо ляпіць галеру жэлятынавых статуяў : Кебіч,Лука, Зэнэк,Казулін,Ганчарык,Некляй,Статкевіч,Рымашэўскі і хто там яшчэ...
адтуль, дзе было напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 21:31
Кампанія напраўду дзейнічае. І вырашае рэальныя людзкія праблемы. У Барысаве, прыкладам, ужо некаторыя вырашаны. Дзе праходзяць сустрэчы, людзі дзеляцца, праблемы вырашаюцца.
кандыдат напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 22:17
Не магу зразумець: з чаго раптам \"НН\" выпраўляе УН у прэзідэнты, калі ён у інтэрв\'ю той жа \"НН\" сказаў, што не мае такіх намераў?
Валодзя напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 22:32
Колькі новых "твараў" на форуме НН зьявілася з гэтай навіной :-)

Ну, калі Р. Барадулін і Р. Гарэцкі падпісаліся, то я прагаласую за Някляева.

І яшчэ пытаньне: А што такое Канстытуцыя і навошта яе паважаць? :-)
Віктар Хурсік напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 22:58
Зоя, не хадзі ў краму, пашкадуеш. Я сказаў - не хадзі. Лепш пачытай апошні нумар "Дзеяслова".
illa напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 23:06
Мама дарагая, яшчэ адзін!
Колоссаль напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 23:20
2 Кнехт

лукашенко не ставит целью заставить вертикаль работать. Ему главное, чтобы она соответствала его задачам. Она соответствует. А в остальном все его заявления - просто популизм.

Случай с живым щитом и свиным грипом показал, что вертикаль начинает шевелиться сразу же, как только проблема получает резонанс. Вот это и цель кампании - заставить проблемы людей получить такой резонанс, чтобы вертикаль боялась, чтобы её представителей некоторых за бездайствие в жертву не принесли. Так что, Кнехт, я Вас не смешу. Не стоит быть таким циничным (мол, всё лажа). Что=то и работает. Пусть даже не с такой эффективностью, как хотелось бы.
strannik напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 23:21
Валодзя, ну якое прэзыдэнцтва? Ня пойдзе Някляеў у прэзыдэнты.
strannik напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 23:24
Зоя, паштоўкі "у эпоху Інтэрнэту" выдатна дзейнічаюць для тых, хто ня мае дасягу да Нэта. А гэта пераважная бальшыня пазаменскай Беларусі. І паштоўкі працуюць - Вы спасылкі пра Барысаў пачытайце вышэй.
Паверце, за МКАДам таксама ёсьць жыцьцё. І там не пра Інтэрнэт, там пра хлеб мова.
Чуб напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 23:27
Калі ўжо прэзідэнтам можа стаць паэт, то чаму не Гальпяровіч, ці Кнехт?
Як па мне, то няхай сабе раскручваюцца абодва: і Саннікаў і Някляеў, галоўнае пытанне, што далей, ці будуць яны здольныя падараваць свой электарат больш паспяховаму кандыдату, калі спатрэбіцца, ці іхнія амбіцыі скіраваныя толькі на сябе саміх? А той Някляеў можа патусавацца-пакрасавацца ды і змыцца ў фінскую лазню. Барадаты чэл Саннікаў мне больш даспадобы, хоць яму на форуме дасталося, здаецца, больш за Някляева. Што-што, а плявацца мы ўмеем, абслюнявім кожнага.
Прадупраждзеніе напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2010 у 23:37
Пасля чарговай перамогі
Надзвычайнай,
Мы ім усім пачысцім рогі
Як звычайна:
Мы абразумім кандыдатаў
Недарэкаў,
Правы пакажам супаратам
Чалавека.
Там быў Марыніч, і Казулін,
І Някляю
Мы адпаведнейшых звяздзюлін
Накідаем:
На нарах месца падшукаем.
Зоя напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 0:16
Ты, Віктар Хурсік, думаеш, я ў краму "згора напіцца" пайшла? З адчаю ды непазьбежнасці? Заліць бырлам вочы, каб ня бачыць, як нацыя гіне? Не-не-не, шчэ не хапала... Так бы ўжо даўно ногі выпруціў чалавек ад цырозу, каб з усялякага такога пераймацца. Можна ж можа проста пайсці ў краму! Я, напрыклад, купляла аранжыкі. А вось з "Дзеясловам" - ёсць пытанні, сьмешны Віктар Хурсік.
НР напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 1:55
Абожа ты мой! Застрэліцца і не жыць!...
Зьміцер, а хто вам замовіў матэр'ял? Сам Някляеў?...
А Канстытуцыю ён будзе паважаць?...
Сорамна чытаць...
Ён нічога не паважае, і нікога не паважае. Ён прайдзісвет...
Запытай ў Някляева, за якія грошы ён выдаў сваё выбранае ў Беларускім кнігазборы...
Ох не нравится мне всё это. Товар вроде и не плох, да попахивает как-то...
У.Н. -- сам супраць сябе лепшы аргумент...
Ды ніякі ён не кандыдат. Так, "местобюститель"...
Скажыце мне, калі ведаеце (ці здагадаліся), па якіх крытэрах будзе адсочвацца вынік гэтай "маштабнай акцыі"?..
Ай, лухта. Пайшла ў краму...
Абойма вясковых дэмагогаў распухае чарговым кандыдатам...
Мама дарагая, яшчэ адзін!..
______________________
Ну, божачкi, пазнаю беларусаў!
Абгадзiць, запэцкаць, раструшчыць адзiн аднаго заўсёды гатовыя! Як кажа Чуб, "Што-што, а плявацца мы ўмеем, абслюнявім кожнага".
Ну, калi вы такiя пераборлiвыя, дык сядзiце i радуйцеся свайму Луку! Большага вы не вартыя...
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 10:38
2 НР

Гэта ж мы вакцынацыю праводзім.
Прыстойны чалавек выказаў намер займацца "бруднаю справаю" (палітыкаю ў РБ) і ў нашым інкубатары праходзіць лёгенькі тэст на выжыванне: калі званітуе ў ціхай гавані, дык ў адкрытае мора шлях яму заказаны.

:)
Нехта -- Кнехту напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 12:17
Слушна! Вытрымае Вас -- выжыве, справа пойдзе!
Андрей напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 12:37
Пустой номер. Пустая трата времени, денег и человеческих сил. В итоге — очередное элегантное разочарование... Вот и его акция «Говори правду!» — та же книга жалоб и предложений. Пустое... Ну же, господа! Сколько можно повторять: cherchez la femme!
Gorliwy Litwin напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 13:54
трэба разглядаць кампанію як самастойную каштоўнасць, і асцерагацца яе ганіць. Калі толькі сапраўды будзе выдавацца праўда, а не хлусня. А пра прэзідэнцтва намёкі ўвогуле некарэктныя, пакуль не было афіцыйнай заявы.

Аднак, мяркую, што яшчэ адзін тэрмін Аляксандра Рыгоравіча сапраўды ачысціць нашы аўгіевы стайні хлусні да канца, лепш за любога Някляева.
sabotaz напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 14:14
Ой што пачалося! Каб вы не пабiлiся толькi .....За беларускiя грошы не толькi можна стаць прэзiдэнтам ,нафту можна у Вэнэсуэле знайсцi. Рыхтуйцеся ПАВАЖАНЫЯ Рыхтуйцеся , рана яшчэ бiцца.
рыбак страціў прытомнасць і ўмёрз у лёд напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 15:41
"Ну, божачкi, пазнаю беларусаў!"
А нічога дзіўнага. Наша цяперашняе насельніцтва адфарматаванае праваслаўніцка-каталіцкай культурай, якая натуральна падсумавалася ў 20 ст. рускім камунізмам.
І вось маем тое, што маем - каланіяльны мэнтальны тып,страшэнна далёкі ад лепшых традыцыяў джэфэрсонаўскай дэмакратыі, свабодаў і правоў чалавека. Гэтыя прынцыпы дэмакратычнага грамадзтва аднолькава ненавідзяць кансэрватыўныя нацыяналістычныя колы ў Польшчы і ў Расеі. Адвечныя палітычныя канкурэнты тут утвараюць кранаючы сваёй шчырасьцю ідэалагічны зьвяз. Так ужо было ў 17 ст., калі палякі і маскавіты вайскова паядналіся супраць вызвольнага паходу рэфармаваных швэдаў.
Адсутнасьць на палітычным полі РБ дастойнага канкурэнта, мэнэджэра з праамэрыканскімі поглядамі на эканоміку і грамадства, сьведчыць пра вартую жалю традыцыяналісцкую псіхалогію занядбанага насельніцтва.
Tatiana напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 16:18
У меня комментарий к автору и к НН:
Если вы начали обрисовку возможных кандидатов и сбор мнения то вам нужно показывать платформу кандидата или задавать вопросы по платформе и уметь ее описать - вы же проходили тренинги многочисленные и тд! Почитайте как любой претендент идет или думает идти в президенты и медиа его - освещают - не с компании уровня местного НПО на общинном уровне а с серьезных заявлений по платформе - экономика внешнаяя политика социальная политика и тд. Если кандидат этого сделать не может и не знает как это делать то масс медия продвигают очередного диктатора - как тут уже писали. принцип - Шило На Мыло. Была же правда в предвыборной кампании Лукашенко - всех вывести на читую воду и тд - даже лучше сформулированная. Нельзя подпвать уровень политиков или возможных кандидатов в политики просто потому что они хорошие люди, коммуникабельные - это дорога к диктатуре и это не вина кандидата а вина средтсв массовой информации - как они покрывают эту тему и показывают даже потенциальных кандидатов. Посмотрите - у комментаторов имеется лучшее представление о кандидатах и народ ждет от кандидата четких и простых продуманных заявлений - есть же советники и тд которые помогут и напишут основные принципы. Если у человека или партиии нет платформы и они ее собираются вырабатывать когда придут к власти то средства массовой информации призывают покупать кота в мешке и распостраняют ложную информацию о потенциальных кандидатах. Если НН хочет иметь тренинг по правильному освещению кандидатов то нужно это запрашивать но не внушать людям что кто то просто хороший - одна личность и тд. Человек то может и хороший и не злой - но нам королей самодержавцев и диктаторов не нужно - нам нужны грамотные люди в политике и если их нет - то можно образовать. Пожалуйста задавайте и показывайте потенциальных кандидатов по современному а не с патриархальных позиций18-19 века. спасибо за внимание к моим комментариям.
чукча чытатацель-пісацель напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 16:48
Ціква пачытаць. У абмеркванні значна больш інфармацыі можна вылавіць, чым у матрэр'ялі. ну а наконт крытыкі, дык гэта самае цікавае. во было б, каб ячшэ і на формумах раптам усе ў адзін голас пачалі галасіць, які н. харошы ды які сумленны... нават думаю, што беларусы надта рахманыя, маглі б і больш уваліць чалавеку, які на прэзыдэнта пнецца. Дарэчы, у Беларусі толькі 2 газеты -- СБ і ... усе разам незалежныя смі, якія таксама ў адзін голас пішуць. Такая ўжо партыйная дысцыпліна, што люба-дорага. Ніводнага сапраўднага журнаслісцкага пытання, такая ўжо цнатлівасць-сарамлівасьць... Вось і пагаварыў бы Панкаваец з Н. пра самае цікавае, хто спонсар гэтай праўды, бо тады стане зразумела чыя гэта праўда і чаго чакаць ад гэтай праўды
чытач напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 17:03
1.Н. і так спраўдзіўся як жывы класік у літаратуры, а ролю Гавела і так выконвае М.
ЯНКА напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 18:00
2 Гарлівы літвін :
" Аднак, мяркую, што яшчэ адзін тэрмін Аляксандра Рыгоравіча сапраўды ачысціць нашы аўгіевы стайні хлусні да канца, лепш за любога Някляева. "

Вось сказануў, дык сказануў! МАЛАДЭЦ!!
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 19:13
2 Нехта -- Кнехту

Вы мяне дэманізуеце.
археолаг напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 20:03
цікавая інфа пра н. знаходзіцца тут

http://new-domas.ru/SKANDAL.html
Чуб напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 23:01
to чукча. Ой харошая чукча, разумная чукча, правільна кеміць. Але ж, паразважаўшы, разумееш, што, ну павінны ж мы як небудзь узяцца дружненька талакою за якога-небудзь бегемота і выцягнуць яго з балота, і памыць прыхарошыць ды, падставіўшы свае каркі дапамагчы ўзабрацца яму на царства, спіхнуўшы цяперашняга ўладара. Ну няма ў нас чысценькіх-празрысценькіх, хоць якія б ўжо, толькі б паміж сабою змаглі \"гутарку весці\". У гэтым загвастка. Бо калі будзе некалькі балотцаў, то і будуць яны тамака самі бурболіць, ня зможам мы ўсіх папацягаць.
Нехта -- археолагу напiсаў(ла) Сакавiк 13, 2010 у 23:03
Авой! Гэткаму кампрамату цаны сёння аніякай. Звыклыя пісьменніцкія разборкі!
НР напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2010 у 0:40
2археолаг
Так, паглядзеў. Адразу да вас сустрэчнае пытанне: а вас самога не ванiтуе ад вашае iнфы?
Жур-фак (археолагу) напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2010 у 1:38
Як там многа інфы і...жоўці.
Юрась напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2010 у 10:28
Яшчэ 2 мінуса:
1. Флюгернасць, усеяднасць, падазроныя знаёмства.
2. Адсутнасць волі, ні наводнай справе ён ня можа сур'ёзна засяродзіццаа
Нехта -- Юрасю напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2010 у 12:55
Сапраўды! Чалавеку 60 год -- колькі ж падазроных знаёмстваў у яго павінна быць! А колькі там маскалёў -- уууууууууууууууууууууу!
археолаг напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2010 у 14:18
2 НР

1. ванітуе
2. іінфа не мая
3. гавару праўду
наталья напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2010 у 14:45
Накинулись как собаки, а человек ведь хорошее дело делает. Ему бы в облаках витать, ведь он поэт, а он по деревням ездит, людям помогает. Вот он кстати, в отличие от некоторых болтунов, реально помогает власти, ведь вертикаль она длинная, пока импульс сверху от президента дойдет до нижнего звена до местных властей, то ослабнет конечно. Нужно кому-то помочь и снизу. Если все вместе и сверху и снизу возьмемся, то построим хорошую страну. В этом-то и смысл политики президента. Молодец Некляев! Отличная идея. И черновой работы человек не гнушается. А на пост президента он, кстати, и не зарится, сам про это говорит.
Тімураўцы напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2010 у 17:47
У новы рух ступаем усёй камандай! Гатовы разносіць адкрыткі, піліць дровы, маляваць чырвоныя зоркі на хатах камуністаў...
Някляй шагает ўпераді!!!
Пісьменнік напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2010 у 22:10
Пазанаў у Наталлі пані Пяткевіч.
Для таго, каб была ініцыятыва знізу не трэба саджаць актывістаў, трэба даць волю газетам, не выкідваць на вуліцу Саюз беларускіх пісьменнікаў. Мова павінна гучаць родная.
Пэўна ж Някляеў не сам прыдумаў гэту акцыю і, ведаючы яго сквапнасць, не сам фінансуе. Калі выконвецца чарговы заказ і актыўнасць ідзе не ад сэрца, то такая справа не будзе ўспрынята грамадствам. У нас ужо ёсць кампанія "Будзьма" - за вушы прыцягнутыя мерапрыемствы, хаця і платныя для ўдзельнікаў. Ніякія намаганні не абудзяць грамадскае жыццё перад выбарамі. За 15 гадоў жорсткіх мераў ніхто шчыра не прадэманструе любоў да радзімы (пасля гвалту жанчына, як правіла, назаўсёды страчвае інтарэс да секса). Пэўна, Лукашэнка будзе яшчэ не адзін тэрмін, але наша грамадства ад гэтага не выйграе, а толькі страціць. Як паказалі апошнія гады - да камунізма нам далёка. І гэта ведаюць усе. То навошта гэтыя нейкія містэрыі? Жыві, як давядзецца, любы выхад да грамадскай думкі - аплочаная акцыя, нехта косіць бабкі. У тым ліку і Някляеў.
Лагодніч напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 0:07
Зандаж грамадскай думки аб асобе Някляева. Яшчэ адзін этнічны рускі пасля казуліна. Не веру ім, будуць цягнуць у пашчу сваёй гістарычнай радзімы. Толькі мясцовы, толькі беларус -- нацыяналіст павінен быць прэзідэнтам, каб выратаваць нацыю і краіну.
Нехта -- археолагу напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 0:37
Нібыта Маякоўскага начыталіся:
... роясь в прошлого окаменевшем г...не...
Нехта -- Пісьменніку напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 10:25
Любіце Вы чужыя "бабкі" падлічваць. А свае каб прынесці?
чукча напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 12:59
+++ Някляеву. Ён выдатны паэт песеннік. Беларусы не разумеюць свайго шчасця. І прэзыдэнт набудаваў лядовых палацаў у кожным пасёлку, каб каталіся на каньках і смяяліся як дзеці. ІІ прэзыдэнт наладзіць Славянскія базары ў кожным пасёлку і не раз на год, а кожны тыдзень! Уся краіна, якая ўжо смяеца як дзеці, пачне спяваць. Праўду дарэчы таксама трэба спяваць, а не гаварыць каб яе лягчэй было пракаўтнуць, бо тою праўдаю, якую гаворыць тут у вас нейкі археолаг, удвавіцца можна. А каб ладзіць добрыя шоў на раёнах трэба з Ірай Дарафеевай дамаўляцца, баба Зіна тут не прыдатная. Ну і заграніца вам паможа. Някляеву варта арганізаваць Першы з’езд беларускіх палітуцекачоў у Мінску, ён сам падаваўся на палітуцекача, дык ведае, яак гэта зрабіць. Збяруцца, пагамоняць і раз’едуцца па сваіх тулячках. Столькі парадаў вам задарма... Зрэшты, бацька, паміраючы загадаў мне берагчы стрэльбу і беларусаў. А вы беражыце Някляева. Паводле Фядуты, Някляеў ваша ўсё!
дзівак напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 13:01
Яшчэ адзін этнічны рускі пасля казуліна.
І чаго яны шчэмяцца ў начальства? Кампенсацыя ўласнай непаўнавартаснасьці?Працаваў з маці Казуліна, дык яна ў кам.партыйтыйных лідэрах хадзіла, а што дурная была, ня ведала, што гэта такое? Але ж... Елі нас тады, а зараз дзеткі даесьці хочуць.
Фядута -- чукчы напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 19:11
Не! Някляеў -- усё для чукчаў!
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 20:08
Этнічныя беларусы - ушчэнт спалоханыя людзі. Таму вылучыць з іх шэрагаў лідэра вельмі складана. Застаецца выбіраць з тых, хто вылучаецца. Альбо запрасіць варага - шведа, напрыклад, ці нарвежца каралеўскіх крывей.

Дарэчы, каго б фарумчане вылучылі на пасаду прэзідэнта з этнічных беларусаў? Пазьняка дамовімся не ўлічваць у гэтым апытанні.
дзівак напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 20:56
мяне!Калім ўжо луекашэнка...хапай першага стрэчнага.
Нехта -- Кнехту напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 21:17
Генрыка Валезія (Валуа) вылучаць не спрабавалі? Ну-ну...
Аўдох Дубашэвіч напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 12:20
Кнехт напісаў(ЛА) :
" Этнічныя беларусы - ушчэнт спалоханыя людзі. Таму вылучыць з іх шэрагаў лідэра вельмі складана. "

А самі вы, відаць, зусім не "этнічны беларус"... Альбо Кнехт (вашымі ж словамі) – гэта прозьвішча?
Тады продкі этнічных беларусаў, сапраўды, "не памыляліся"!

Дык ганьба недалёкім графаманам-рытмаплётам.
І СЛАВА ЭТНІЧНЫМ БЕЛАРУСАМ – "УШЧЭНТ" СЬМЕЛЫМ ПАРТЫЗАНАМ І МІРОНАЎЦАМ!!!
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 14:13
Аўдох Дубашэвіч напiсаў(ла)
Сакавiк 16, 2010 у 11:20

Дык ганьба недалёкім графаманам-рытмаплётам.
===============================

Вось так у нас заўсёды: адныя падбухторваюць \"Кажы праўду!\", а другія крычаць \"Ганьба!\". :)

АЎДОХАВА ШЧАСЦЕ

Адно пашчасціла \"аўдохам\" -
хоць паглядзі з якога боку -
датуль не зарасці ім мохам,
пакуль я тут, непадалёку.

:)
2 рэд. напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 14:53
Ё-маё, ну калі ўжо ў камэнтах зьнікнуць гэтыя " \" ?!
па сакрэце напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2010 у 12:28
ФСБ за ім стаіць
нехта -- па сакрэце напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2010 у 23:30
А я думаў, што МАСАД! Дык дзякуй, цётачка, што растлумачыла!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).