У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі У. Ахроменкі і М. Клімковіча «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»Прэзентацыя новай кнігі Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», якая адбылася 11 сакавіка ў кавярні «Валерыя» атрымалася, як сама кніга — вясёлая, насычаная жартамі, смехам і досціпамі — у рознай ступені апакрыфічнымі. А яшчэ было шмат добрай музыкі і нечаканых падарункаў аўтарам ад сяброў, чытачоў і нават ад духаў.
Ну, а падарунак ад аўтараў чытачам — кніжка, жанр якой можна вызначыць як гістарычная проза ў незвычайнай аранжыроўцы.
Аўтары патлумачылі, што узяцца за гістарычную прозу яны вырашылі пасля таго, як усвядомілі, што нашы падручнікі гісторыі хутчэй адвернуць ад вывучэння гэтай навукі, чым заахвоцяць да яго — такое ўсё ў іх зацвярдзелае ды ідэйнае. Аўтары вырашылі, што гумар і смех — як раз тое, што патрэбна, каб зрабіць гэтую навуку хоць троху цікавейшай. Сааўтар Ахроменка расказаў прысутным, чым рускія, украінцы і беларусы адрозніваюцца адпаведна ад кацапаў, хахлоў і бульбашоў і падкрэсліў, што пра першых у кнізе няма ні слова. А сааўтар Клімковіч, гаворачы пра адметнасці розных гістарычных часоў, прапанаваў пагуляць у ролевую гульню і ўявіць сябе на месцы ягонага дзеда Міхася Клімковіча, да якога у 30‑я гады мінулага стагоддзя прыйшоў літаратар з вялізным нажом і запатрабаваў месца галоўнага рэдактара часопіса… Прысутныя праявілі жывую цікавасць да падобнай гістарычнай калізіі!
А кніга пачала ўжо жыць сваім самастойным жыццём, і гэта таксама было відна на прэзентацыі: крытык Ася Паплаўская адзначыла постмадэрнізм і кліпавасць тэксту, а паэтка Аксана Спрынчан прааналізавала ўплыў на яго знакамітай Лысай Гары…
Чалавецтва, як вядома, выжыла, таму што смяялася.
Беларусам, каб выжыць, далібог, таксама трэба больш смяяцца.
Калі чуеш, як некаторыя дзеячы на поўным сур’ёзе заяўляюць, што «Беларусь — руская дзяржава», а «беларусы — тыя ж рускія, толькі са знакам якасці», то бывае, не ведаеш — смяяцца ці плакаць? «Канешне, смяяцца!» — лічаць Ахроменка і Клімковіч. І іхняя «Праўдзівая гісторыя…» — адэкватны адказ на падобныя абсурды. Тэкст многім дасць магчымасць павесяліцца — шмат знойдзецца тых, каму ўзнімуць настрой прыгоды нашчадкаў Homo Slavianikus’а — жыхароў Кацапстану, Хахляндыі ды Бульбашыі, а таксама іх ваколіцаў.




Можно поинтересоваться, из какого ВУЗа диплом экономиста-менеджеера?
Успехов Вам, Алесь, в тяжелом, неблагодарном труде.
http://ales-mazanik.livejournal.com/tag/%D0%B6%D1%8B%D1%86%D1%8C%D1%86%D1%91%D0%B2%D0%B0%D0%B5
Я была на імпрэзе не як журналіст, а як прыватная асоба. І не збіралася яе "асвятляць". Мяне запрасіў на яе сп. Ахроменка. ПРа арганізатараў ў выглядзе інтэрнэт-суполкі Інбелкульт я даведалася толькі пасля прачытання посту у ЖЧ сп. Мазаніка. Але паколькі імпрэза аказалася мне вельмі цікавай і пазытыўнай, то й захацелася расказаць пра тое, як нязмушана, цікава, лёгка і фантазыйна можна ладзіць такія рэчы, а найперш -- расказаць пра кніжку, якую я прачытала адмыслова да імпрэзы...
Але, раз такая справа, што сп. Мазанік мае нейкія прэтэнзіі што да асвятлення імпрэзы, то хачу выправіцца і задаць зараз тыя пытанні, што мусіла задаць учора: у чым менавіта палягаў ваш удзел у арганізацыі імпрэзы? колькі сваіх грошай і на што менавіта вы вытрацілі?
Арганізатар гэтае прэзэнтацыі, сп. А. Мазанік, зьвяртае ўвагу на гэтую хібу журналісцкага матэрыяла і цалкам справядліва выказвае сваю незадаволенасьць замоўчваньнем ягонае ролі як арганізатара мерапрыемства.
Гэты малады чалавекі робіць пэўную справу на карысьць беларушчыны, пры тым, за свой уласны кошт.
І тут высоўваюцца некаторыя “вумнікі” з кпінамі ў ягоны адрас!
Хочаце, каб было лепш? Зрабіце лепш самі, як можаце, ці хаця-б падкажыце, як можна зрабіць лепш.
Ныццё замазакаханага падлетка.
Адзіная просьба: ці не маглі б Вы ваш САЛАДЖАВЫ фотаздымак у памянёным "лайвжорнале" памяняць на больш прыстойны?...
Тамака пазначана, што ён скончыў не "абы што", а Інстытут кіраваньня! Такім чынам, ён НЕ АМАТАР, А СЬПЕЦ СВАЁЙ СПРАВЫ! А гэта значыць, што ЯМУ больш бачна, што ў такіх выпадках добра, а што дрэнна. І ЧАМУ павінна пісацца пра арганізатараў такіх мерапрыемстваў (НАВАТ, КАЛІ Б ЁН ТАКІМ ТАМ І НЕ БЫЎ!)
А то атрымліваецца, прыйшлі госьці, папілІ, паелі, пахвалілі курыцу (у сэньсе ежу, а не гаспадыню), катлеткі розныя й, асабліва, саматужку. А пра таго, хто гэну саматужку ім нагнаў, усё арганізаваў і так гасьцінна не павыпіраў за дзьверы, пра таго – ні слова...
Купіў бы пляшку пярвача,
заклікаў Кнехта, Дзімыча.
Кульнулі б мы разоў па пяць
і давай распавядаць...
няйначай Петрасяна бабкі.
Але ж спаліў Мазанік "бабкі".
:)
Учора ўгледзіў у папяровым выданьні ваш вершык.
А ці памятаеце, гэта ж я прапанаваў Вас тамака надрукаваць? :)
Таму з Вас – таксама пляшка! :))
Мне менэджэр-піяка не патрэбен. :)
Калі сур'ёзна, гарэлку (а тым болей саматужку) я не ўжываю. Максымум, сто грамаў (а не "па пяць раз", як Вы) за вечарыну. Таму, буду ўдзячны нават за "Фанту"... Галоўнае ж не, што ў пляшцы, а сам факт... :)
Плюс, я не "менэджэр", але за такі камплімент – таксама дзякуй! :) :)
Вось тут, як раз, ягоныя мэнэджарскія здольнасьці праявіліся - уцюхаць вам кніжку па трайным кошце трэба ўмець : )
нічога не крытыкую, проста асабістае ўражанне :)
Дарэчы, вельмі пазабавіла, што найбольш пакрыўдзіліся й пісалі свае "прыязныя" слоўцы людзі, што год за годам зарабляюць на беларускаі ідэі, прыкрываючыся пры гэтым "працай на карысьць беларушчыны". Бог вам судзьдзя, шаноўныя!
А я, у сваю чаргу, буду працягваць сваю дзейнасьць, пры гэтым прынцыпова ня буду зьвяртацца да розных так званых "спонсараў", каб не ўпадабляцца пэўнай вышэйўзгаданым асобам, дзякуй сумленнаму спадарству за падтрымку й пабачымся на наступных імпрэзах! ;)
http://ales-mazanik.livejournal.com/243903.html