Здарэнні

У Заводскім раёне затрымалі злачынцаў, якія кралі пенсіі

Следчым аддзяленнем папярэдняга расследавання Заводскага РУУС Мінска распачата справа па ч. 2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства) у дачыненні да групы маладых людзей, якія на працягу некалькіх месяцаў выкрадалі грошы састарэлых людзей пасля атрымання імі пенсій.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на вачах у састарэлага чалавека з зямлі падымаўся нібыта згублены кімсьці кашалёк. Далей адзін з махляроў прапаноўваў пенсіянеру раздзяліць здабычу, у гэты момант з’яўляўся яго саўдзельнік. Затым сутнасць дзеянняў зводзілася да таго, каб вымусіць састарэлага чалавека перадаць свае грошы нібыта для пераліку, падчас якога частка купюр «заломвалася» і заставалася ў руцэ злачынца.

Толькі з пачатку гэтага года ў Заводскае РУУС звярнуліся пяцёра пацярпелых. Два злачынцы ўжо апазнаныя. Цяпер правяраецца дачыненне затрыманых да аналагічных злачынстваў, учыненых у іншых раёнах горада.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць