Палітыка
Абноўлена | 25 каментароў Сямён Печанко, Сяргей Гезгала | 22:37, 15 сакавiка 2010

Яе вінавацяць у збіцці міліцыянта і непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў. Юліі пагражае штраф або адміністрацыйны арышт. Працэс адбудзецца 24 сакавіка.

Вось гэтага міліцыянта з тонкімі рысамі твару нібыта збіла Юлія Дарашкевіч.

А гэта іншы кадр з Плошчы: асобы ў штацкім душаць Сяргея Грыца, фатографа Associated Press. Фота Ройтэрз.

У аўторак 16 сакавіка фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Юлія Дарашкевіч разам з адвакатам Аляксандрам Галіевым з’явілася ў РУУС Цэнтральнага раёна. Яе азнаёмілі з двума адміністрацыйнымі пратаколамі. Згодна з першым, журналістку абвінавачваюць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры спробе адвесці яе ў службовы аўтобус для таго, каб даставіць у РУУС Цэнтральнага раёну (арт. 23.4 КаА РБ).

«Упиралась ногами в тротуарную плитку, пыталась вырваться», — гаворыцца ў пратаколе.

Паводле другога пратакола Юлію вінавацяць у наўмысным нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі. Згодна судмедэкспертызы, пашкоджанні не прывялі да расстройства здароўя міліцыянта Восіпава В.В., якога нібыта ўдарыла журналістка.

За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, калі гэты факт будзе даказаны ў судзе, Юліі Дарашкевіч пагражае да 50 базавых велічыняў, за нанясенне цялесных пашкоджанняў — штраф або адміністрацыйны арышт,

паведаміў адвакат фотакарэспандэнткі Аляксандр Галіеў. Адвакату і ягонай падабароннай не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы, заявіўшы, што яны змогуць зрабіць гэта ў судзе. Юлія падпісала пратаколы, пазначыўшы, што не згодная з абвінавачаннямі.

Працэс адбудзецца 24 сакавіка ў 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна (Кірава, 21), каб.304.

* * *

Нагадаем, што 16 лютага 2010 г. Юлію Дарашкевіч затрымалі, калі яна здымала акцыю салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы. Тады прапаршчык Ігнацьеў забраў у яе журналісцкае пасведчанне, а іншы чалавек у цывільным (не прадставіўся) адвёў яе ў аўтобус, зазначыўшы, што журналістка нібыта ўдарыла яго.

У той вечар фотакарэспандэнтку адпусцілі без складання пратакола. Цяпер справа ўсплыла. 15 сакавіка міліцыянты прыходзілі да бацькоў мужа Юліі, шукалі яе. І паведамілі, што 24 сакавіка мае адбыцца суд па справе аб нанясенні ёй цялесных пашкоджанняў міліцыянту. Звяртае ўвагу дата: за дзень да Дня Волі.

Увечары таго ж дня асобы ў штацкім ужо ламіліся ў дзверы кватэры, дзе жыве Юлія. Яе муж ім не адамкнуў. Пасля паўгадзіннай аблогі яны рэціраваліся, пасля таго як фотажурналістка ў тэлефонннай размове паабяцала інспектару Саладуну, што заўтра з'явіцца да яго з адвакатам.

Падзяліцца навіной:         
25 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
вовка напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 22:49
садомазахисты какие-то. у них дома явно проблемы с сексом.
восьпідзірасты!!!! напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 23:21
дарэчы пальчаткі на другой фотцы спецназаўскія.
цікава, як завуць танкляварысага
Homo habilis напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 23:47
Хай хоць на "судзе" стукне гэтага касманаўта чым-небудзь цяжкім - усё роўна прызнаюць вінаватай.
mikola напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 23:55
treba ioi z'ehat kudynebud...a u dvery lamilis.....na zal jany vernucca...
Ed напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 0:09
Ну гляньце на іх, гэта так сама мабыць беларусы, верагодна, што і іх нарадзіла беларуская жанчына, што тут скажаш, Юля прафісійна іх здымае ва ўсёй "красе", і ім сорамна на сябе глядзець, ды мабыць хтосці пазнае іх за такой "пачотнай" справай і не думаю што ганарацца імі. Вось і нада дзяўчыну прыкрыць, а скім яны яшчэ могуць, з бандзітамі? дык яны ж могуць адпор даць, навошта рызыкаваць.
Romer напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 0:38
Мутанты!
Алесь напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 0:39
Дык усёжтакі: " ...у штацкім" ці "...у цывільным"?
Вы ўжо разбярыцеся паміж сабой!
Беларус напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 0:53
Хлюпiк з тонкiмi рысамi, будзь мужыком хоць у чымсьцi, а не гапатой - дзяучыну не чапау бы хоць!
Цьху, што за менты пайшлi!
Выпраўце, калі ласка, напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 0:59
Аб нанясенні ёй (Юлі) пашкоджанняў ці ўсё ж міліцыянту? Выпраўце, калі ласка, пачатак артыкулу.
Ёпрст напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 1:24
А гэты мальчуган у будучыні пойдзе у зону. З тонкімі рысамі твару.
магадан напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 1:59
Так, ёпрст, запраста прыстрою да сябе ў камеру. Мы любим тонкия рысы тварю.
антон напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 2:29
типичные лукашисты и по мордам и по выражениям лиц. какие их белорусские женщины народили, их папаколи народил.
Мікола напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 7:00
На другім здымку спроба забойства шляхам удушэньня, тут бугай садыста з гестапа правадыра калгасьнікаў сам мусіць сядзеці за кратамі разам з сваім паплечнікам, разам з правадыром.
Sviedka напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 9:42
Напэўна, вельмі ня хочуць, каб Юля здымала 25-га сакавіка і маюць чаго баяцца... Справа нічога не вартая, бо 16-га лютага на плошчы быў усяго адзін міліцыянт у форме, з мацюгальнікам -- і ня той, што з "тонкімі рысамі твару". У нармальным судзе такую справу нават не прынялі б да разгляду. Спадзяюся, што і ў "ненармальным" ня прымуць.
Валодзя напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 10:15
Гэта не "асобы ў штацкім", гэта - чмыры. Звычайныя лукашэнкаўскія чмыры.
Валодзя напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 10:18
mikola напiсаў(ла)

Сакавiк 15, 2010 у 22:55

treba ioi z'ehat kudynebud...

Мікола, ну не ўсе ж такія дрыстуны, як ты! Не абагульняй!
заточка у чувака довольная - ему баба ж ввалила напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 10:33
такого гнать нужно из какбыГэ - субтильным мальчикам там не место.
он бы ещё маме своей сказал, что его во дворе девочка плохая побила :)))))))))))))

нужно ему зеленкой помазать коленку и подуть. Ну и конфетку на вечерней проверке выдать.

не плачь, мальчишка!
заживет на попе шишка!!
беларуска напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 12:58
такому сапрўды трэба ўваліць так каб болей не скардзіўся, мяне як падаткаплацельшчыка абурае, каму плоцяць зарплаты і за што, каб яны за дзеўкамі бегалі. у сілавых структурах сапраўды праблема са справаздачай, калі бегаюць за Дарашкевіч
mikola напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 14:10
Valodia @ ,ne e...bi mazgi ,diaucyne kudy nebud z'ehat geta adno, a nasto ja z'ehau - ty u mene ne pytau....
12 напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 14:48
Во сколько будет суд?
klv напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 15:01
"... а іншы чалавек у цывільным (не прадставіўся) адвёў яе ў аўтобус, зазначыўшы, што журналістка нібыта ўдарыла яго".

На выгляд нейкі лапушок прыбраўся ў цывільнае (саромеецца формы?), не прад'явіў міліцэйскія дакументы, дык чаму яму нехта павінен падпарадкоўвацца? І дзе ў разявы "вава", якую насіў аж у судмедэкспертызу?
трэба атфотажабіць героя! напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 15:44
алё, мы шукаем таленты!!!!
Мікіта напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 19:10
Няўжо не сорамна быць такімі....
Сьпец галоўнага аграгарадку напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 20:00
Как ізьвесна, некатарыя на від (і ошчупь!) нежныя жэншчыны прашлі доўгую, я бы сказаў, проста нечылавечыскую падрыхтоўку на тайных ваенных базах ЗША. Хто сматрэў кіно "Её звалі Нікіта" знает, што он пасьвяшчон саўсеэм не Нікіту Сіргеевічу!

А ведзь какой верны ход, спадары-таварышы! Хто ж западозрыт у няладным цётку з даверху нагружанымі авоськамі, хіляючую з гастранома, даму с калыскай (гдзе ўместа немаўляці – кібарг!), хрупкую фотакарэспаньдзентку...

І ў то ўрэмя, кагда іх брацьця (у смысьлі сёстры) па полу, мочут агуркі, эці, не пабаімся слова, патрыёткі працягваюць мачыць прыслугачоў аньцідземакраціі! І паверце, даліко ні тока насіцеляў "тонкіх рысаў твару"...

ЮЛІЧКА, ТРЫМАЙСЯ!
НАШ АГРАГАРАДОК, БАЗЫ І ЎСЁ АСТАЛЬНОЕ ПРАГЭСІЎНАЕ ЧАЛАВЕЦТВА НА ТВАІМ БАКУ!!!
Сьпец галоўнага аграгарадку напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 21:05
Как ізьвесна, некатарыя на від (і ошчупь!) нежныя жэншчыны прашлі доўгую, я бы сказаў, проста нечылавечыскую падрыхтоўку на тайных ваенных базах ЗША. Хто сматрэў кіно "Её звалі Нікіта" знает, што он пасьвяшчон саўсеэм не Нікіту Сіргеевічу!

А ведзь какой верны ход, спадары-таварышы! Хто ж западозрыт у няладным цётку з даверху нагружанымі авоськамі, хіляючую з гастранома, даму с калыскай (гдзе ўместа немаўляці – кібарг!), хрупкую фотакарэспаньдзентку...

І ў то ўрэмя, кагда іх брацьця (у смысьлі сёстры) па полу, мочут агуркі, эці, не пабаімся слова, патрыёткі працягваюць мачыць прыслугачоў аньцідземакраціі! І паверце, даліко ні тока насіцеляў "тонкіх рысаў твару"...

ЮЛІЧКА, ТРЫМАЙСЯ!
НАШ АГРАГАРАДОК, БАЗЫ І ЎСЁ АСТАЛЬНОЕ ПРАГЭСІЎНАЕ ЧАЛАВЕЦТВА НА ТВАІМ БАКУ!!!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).