Адбываюцца ператрусы на кватэрах Марыны Коктыш і Наталлі Радзінай
Увечары ў рэдакцыю «Народнай Волі» з'явіліся супрацоўнікі РУУС Маскоўскага раёна і прапанавалі намесніцы галоўнага рэдактара Марыне Коктыш праехаць дахаты для вобыску. Для гэтага яны прадставілі службовую машыну. Тое самае адбылося і з Наталляй Радзінай
Праходзіць зараз ператрус на кватэры журналісткі «Народнай волі» Марыны Коктыш на вуліцы Кальварыйскай.
Увечары ў рэдакцыю «Народнай Волі» з'явіліся супрацоўнікі РУУС Маскоўскага раёна і прапанавалі намесніцы галоўнага рэдактара Марыне Коктыш праехаць дахаты для вобыску. Для гэтага яны прадставілі службовую машыну.
Як паведамілі міліцыянты, у іх ёсць пастанова на канфіскацыю хатняга камп'ютэра Марыны Коктыш, дадае сайт Народнай волі.
Дома ў Наталлі Радзінай, рэдактаркі "Хартыі'97", таксама ператрус. Увечары яе сустрэлі каля працы міліцыянты і павезлі дахаты рабіць вобыск.
***
Сёння ўжо адбыўся ператрус у рэдакцыі «Народнай волі», у выніку якога забралі камп'ютар шэф-рэдактара газеты Святланы Калінкінай, а таксама ў офісе "Хартыі'97" і кватэры палітыка Андрэя Саннікава.
Каментары