Спорт11

«Барселона» разграміла «Штутгарт» Аляксандра Глеба

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У сераду вызначыліся два апошнія ўдзельнікі чвэрцьфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў – гэта «Барселона» і «Бардо».

Дзеючы ўладальнік галоўнага футбольнага кубка Еўропы іспанская «Барселона» разграміла нямецкі «Штутгарт» – 4:0 (першы тайм – 2:0). Галы забілі Ліянель Месі 13, 60, Педра Радрыгес, 22, Боян Кркіч, 89.

Першы матч скончыўся з лікам 1:1.

Беларускі паўабаронца нямецкага клуба Аляксандр Глеб – ён належыць «Барселоне», але аддадзены «Штутгарту» у арэнду – адгуляў увесь матч.

У другім матчы дня французскі «Бардо» выйграў у грэцкага «Алімпіякоса» – 2:1. Першы матч – 1:0 на карысць французаў.

Такім чынам у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць:

«Арсенал» (Лондан), «Манчэстар Юнайтэд» (абодва – Англія), «Бардо», «Ліён» (абодва – Францыя), «Барселона» (Іспанія), ЦСКА (Расія), «Баварыя» (Нямеччына), «Інтэр» (Мілан).

Прычым толькі палова камандаў з’яўляюцца чэмпіёнамі сваіх краін мінулага сезона. Размова пра МЮ, «Бардо», «Барселону» і «Інтэр».

Лёсаванне чвэрцьфіналаў – і адразу паўфіналаў – пройдзе ў пятніцу, 19 сакавіка, у швейцарскім Ньёне.

Яно будзе паказана ў жывым эфіры на тэлеканале «Еўраспорт». Пачатак а 13-й.

Матчы 1/4 фіналу будуць згуляныя 30-31 сакавіка – 6-7 красавіка. Паўфіналы – 20-21 красавіка – 27-28 красавіка.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе на стадыёне «Санцьяга Бернабеу».

Звернем увагу на тое, што сёлета фінал пройдзе ў суботу.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана17

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі два беларускія гарады, у якіх радыяцыйны фон вышэйшы за норму1

Памёр Андрэй Грынько1

«З 100 штурмавікоў у жывых засталіся толькі 8». Вагнеравец расказаў пра маштаб страт у баях на мяжы з Украінай13

Хітры беларус выехаў на сваёй машыне ў Польшчу, купіў там такую ж і паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь7

«Каб губернатар спацеў». Што Лукашэнка патрабуе ад сваіх памочнікаў у рэгіёнах2

Прыгожую трапічную птушку заўважылі ў Беларусі1

Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае на верталёце па краіне, а не ездзіць на машыне4

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў40

Дырэктара мінскай кампаніі арыштавалі ў Маскве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана17

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць