Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу і пагадненьне аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты мы папрасілі пракамэнтаваць Густава Каранэля (Gustavo Coronel), колішняга сябра ўправы вэнэсуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petroleos de Venezuela.

— Беларусь ня мае доступу да мора. Вэнэсуэльскую нафту можна пастаўляць у Беларусь праз Літву або Латвію. Наколькі практычнай вам падаецца гэтая дамова аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты?

Каранэль: Ня трэба абавязкова думаць, што гэтыя 80 тысяч барэляў нафты на дзень будуць вэнэсуэльскімі. З пункту гледжання транспартаваньня, як вы заўважылі, гэта вельмі складанае пытаньне. Праўдападобна, у Беларусь будзе пастаўляцца расейская нафта. Я ня ведаю, у якіх палітычных адносінах знаходзяцца цяпер Беларусь і Расея, але ў кожным разе — гэта будзе нафта з краіны, якая знаходзіцца бліжэй да Беларусі, чым Вэнэсуэла. Чавес проста прадасьць абяцаную Лукашэнку нафту той трэцяй краіне за нешта іншае. Фізычна вэнэсуэльская нафта ня зьявіцца ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?