Клік: з пультам па жыцьці (Click).

ЗША, 2006, каляровы, 98 хв.

Жанр: камэдыя.

Адзнака: 6 (з 10).

Фільм «Клік» прымушае плакаць над кінапашляком Эдэмам Сэндлерам, кусаць локці ад таго, што сюжэт не дастаўся Тыму Бёртану і... выклікае жаданьне памяняць уласнае жыцьцё.

Працаголік Майкл набывае адмысловы пульт. Пульт дазваляе адключыць гук у хатняга сабачкі, Паставіць на паўзу кіраўніка і пракруціць усё няважнае на паскоранай хуткасьці. Але няважнай становіцца сям’я, ціхія чалавечыя радасьці й любоў. Майкл спрабуе пазбавіцца ад азьвярэлага падарунку, але пульт упохапкі гоніць яго да сьмерці.

Фільм Фрэнка Карачы спачатку падаецца звыклай тупой камэдыяй. Але ўрэшце камэдыя аказваецца казкай з хэпі-эндам.

Варта глядзець тым, хто думае пра тое, як бы ўласнае жыцьцё не «праклікаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?