Культура88

У Аўстраліі памёр беларускі святар Аляксандр Кулакоўскі

Амаль 50 гадоў ён кіраваў праваслаўнай парафіяй Трох Віленскіх Пакутнікаў у Мельбурне.

У Мельбурне (Аўстралія) 18 сакавіка памёр беларускі праваслаўны святар Аляксандр Кулакоўскі. Ён не дажыў сем дзён да 25 сакавіка — свайго 85‑га дня нараджэння.

Аляксандр Кулакоўскі нарадзіўся 25 сакавіка 1925 г. у в. Тулічава на Наваградчыне (тады Заходняя Беларусь, Польшча) у сялянскай сям’і Рыгора і Сцефаніды Кулакоўскіх. У сям’і было пяцёра дзяцей, і ўсе — браты (Мікалай, Адам, Рыгор, Уладзімір). Аляксандр быў сярэднім.

У 1942 г. Тулічава спалілі немцы ў часе карнай акцыі. Гэта была помста ў адказ на партызанскі тэракт.

Кулакоўскі перабраўся ў Мінск, адкуль у 1944 г. выехаў на Захад. Немцы адправілі яго пад самую французскую мяжу рыць бункеры. Па сканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры ў Остэргофене, дзе вучыўся ў беларускай гімназіі. Потым вучыўся ўжо ў Пасаў і ў Нюрнбергу ў нямецкіх прафесійных вучэльнях, здабыў адукацыю, што моцна прыдалося пасля пераезду ў Аўстралію.

У гэтай краіне працаваў токарам, збіраў заводскія станкі. На пенсію выйшаў, працуючы на пошце.

Амаль адразу па прыездзе ў Мельбурн далучыўся да беларускага грамадскага руху, чым і займаўся ў вольны час.

У 1953 г. Аляксандр Кулакоўскі ажаніўся з Раісай Борстак. Выхаваў двух дачок — Ірэну і Веру. Адна працуе настаўніцай, другая займаецца бізнэсам.

У 1958 г. а. Мадэст (Яцкевіч) заснаваў у у Мельбурне парафію БАПЦ імя Трох Віленскіх Пакутнікаў. Кулакоўскі напачатку кіраваў царкоўным хорам, а ў 1963 г. у Нью‑Ёрку быў высвячаны на дыякана, а потым атрымаў і святарскія высвячэнні.

Пасля адыходу а. Мадэста з парафіі і стаў настаяцелем парафіі Трох Віленскіх Пакутнікаў.

Пры ім было заснавана дабрачыннае Сястрыцтва, жаночы свецкі хор «Каліна», які існуе і дагэтуль, а ў 1981 г. з ініцыятывы айца Кулакоўскага куплены новы будынак для царквы.

Айцец Аляксандр Кулакоўскі таксама быў ініцыятарам набыцця дзялянкі пад беларускія пахаванні на гарадскіх могілках Фоўкнер у Мельбурне.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вінны 500 рублёў». Беларус вырашыў захоўваць зберажэнні ў еўра, але трапіў у невідавочную пастку1

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося12

У Мінску здаецца пасутачна кватэра, у якой няма дзвярэй у прыбіральню. З канапы адкрываецца від і на тэлевізар, і на ўнітаз

Азараў: Фатограф-агент Мішчук працаваў у АBBA, бываў дома ў многіх актывістаў, аднаго з бізнэсменаў пасадзілі пасля фотасесіі11

«Белпол»: Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў. Не ўсе гэтыя агенты распрацоўваюць апазіцыю, у іх могуць быць і іншыя задачы31

Па мінскім вакзале ходзіць мужчына са стосам грошай у руках, але просіць грошы на квіток1

Беларускамоўны бяздомны Гомеля атрымаў шанец, каб змяніць жыццё. Што ў выніку?2

Лукашэнка: Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі. Трэба дапамагчы братам-расіянам13

У Мухаўцы знайшлі цела без галавы і рук. Сілавікі раскрылі забойства 24-гадовай даўнасці як у фільмах пра гангстараў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць