Эканоміка

Даляр – 2.976 рублёў

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 22 сакавіка вырас на 9 рублёў і склаў 2.976 рублёў. Гэта з'яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 22 млн. 688 тыс. (попыт — 25 млн. 963 тыс., прапанова — 22 млн. 688 тыс.)

У таргах расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс вырас на 0,03 рубля да 101,44 рубля, што таксама з'яўляецца новым гістарычным максімумам. Аб'ём здзелак склаў 290 млн. 893 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 293 млн. 995 тыс., прапанова — 290 млн. 893 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 26 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 5 млн. 948 тыс. (попыт — 4 млн. 23 тыс., прапанова — 5 млн. 948 тыс.), а курс знізіўся на 16 рублёў да адзнакі 4.024 рублі за еўра.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,02% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.067,07 рубля супраць 1.067,28 рубля ў пятніцу.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2,97%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 3,95%, да расійскага рубля знізіўся на 7,16%, да еўра — умацаваўся на 1,98%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі49

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Тур не будзе насіць георгіеўскую стужку, але прычына не тая, што вы падумалі15

Ціманоўская абвінаваціла былога мужа ў супрацы з КДБ25

Экс-ідэолага прызначылі кіраўніком Белгідрамета7

Фота моманту замаху на Трампа атрымала Пулітцэраўскую прэмію1

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі49

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць