Грамадства

На Радаўніцу ў Мінску будуць дадатковыя аўтобусы для паездак на могілкі

10—13 красавіка з 8.00 да 20.00 у Мінску будзе арганізавана праца дадатковых аўтобусаў для паездак жыхароў сталіцы на гарадскія могілкі, паведамілі у прэс‑службе гарвыканкама.

Аўтобусы будуць рухацца па маршрутах: № 5Э «Дыспетчарская станцыя (ДС) Чыжоўка — могілкі Міханавічы», № 31 «Аўтавакзал (АВ) Маскоўскі — Каладзішчанскія могілкі» (з выкананнем прыпынкаў «Станцыя метро «Усход», «Станцыя метро «Уручча»), № 172Э «ДС Уручча‑2 — Каладзішчанскія могілкі» (з выкананнем прыпынку «Станцыя метро «Уручча»), № 68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі», № 109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі», № 94 «Аўтастанцыя (АС) Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі», № 170Э «ДС Захад‑3 — Заходнія могілкі», № 275 «АВ Маскоўскі — Каралёў Стан», № 402 «АС Паўднёва‑Заходняя — Заходнія могілкі».

13 красавіка адпраўленне аўтобусаў маршруту № 68 будзе ажыццяўляцца з пасадачнай пляцоўкі на вуліцы Кульман.

Апрача таго, будзе арганізавана праца аўтобусных маршрутаў: № 22Д «Станцыя метро «Аўтазаводская» — ДС Чыжоўка» (толькі 13 красавіка), № 94А «ДС Чыжоўка — Чыжоўскія могілкі», № 171Э «ДС Захад‑3 — Міханавіцкія могілкі», № 135Э — «ДС Кунцаўшчына — Паўночныя могілкі», № 167 «1‑я вароты — 2‑я вароты» (толькі 13 красавіка), № 1568‑ТК «Кульман — Паўночныя могілкі».

Продаж білетаў будзе праводзіцца на месцах пасадкі пасажыраў.

Плата на аўтобусных маршрутах №№ 5Э, 31, 68, 94, 94А, 109, 135Э, 170Э, 171Э, 172Э будзе збірацца «туды‑назад» па дзейным тарыфе, на прыгарадных маршрутах №№ 275, 402 — па прыгарадным дадатковым тарыфе.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць