Грамадства11

Ствараецца грамадскі камітэт па ўшанаванні памяці Мелхіседэка

Ствараецца грамадскі камітэт па ўшанаванні памяці беларускага праваслаўнага царкоўнага дзеяча Мелхіседэка (у міры Міхаіл Паеўскі; верагодна 1878 г., маёнтак Вітулін, Люблінскае ваяводства, Польшча — 17.05.1931).

Як паведаміла філосаф і грамадскі дзеяч Таццяна Процька, ідэя ўшанавання імя Мелхіседэка ўзнікла падчас працы над кнігай «Пакутнік за веру і бацькаўшчыну», якая выйшла ў Мінску ў 1996 годзе. На яе думку, мітрапаліт Мелхіседэк — адзіны з гістарычных асоб,

які сапраўды любіў краіну, выступаў за яе незалежнасць і не мае «чорных» плямаў.

З 1919 па 1925 гады Мелхіседэк жыў у цэнтры Мінска ў так званым архірэйскім доме. Гэты будынак па праспекце Незалежнасці, у якім зараз знаходзіцца тэалагічны факультэт Беларускага дзяржуніверсітэта, пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя і з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму.

«Вось чаму мы мяркуем усталяваць на гэтым доме мемарыяльную шыльду, каб было месца ў сталіцы, дзе можна было б пакласці кветкі і ўшанаваць памяць Мелхіседэка»,

— сказала Процька. Паводле яе слоў, у склад грамадскага камітэта ўвойдуць як свецкія, так і духоўныя асобы.

***

З ліпеня 1922 года Мелхіседэк быў мітрапалітам Мінскім і Беларускім. Прыхільнік абвяшчэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1925 годзе прагавораны да трох гадоў зняволення ўмоўна паводле абвінавачання «ў раскраданні царкоўнай маёмасці» і «контррэвалюцыйнай прапагандзе». Сасланы ў Сібір, дзе быў прызначаны архіепіскапам Краснаярскім. З 1930 года — у Маскве, абраны у Сінод Рускай праваслаўнай царквы. Раптоўна памёр у Дарагамілаўскім саборы. Залічаны да пакутнікаў РПЦ.

Процька заклікала да супрацоўніцтва магчымых спонсараў, а таксама ўсіх, хто можа падзяліцца ўспамінамі пра Мелхіседэка. Прапануецца звяртацца ў грамадскі камітэт па тэлефоне 8‑029‑651‑90‑11.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў3

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць