Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя Хахлова сёння на прэс‑канферэнцыі ў гарвыкаканкаме. Апошні званок празвініць 29 траўня.

Вечары пачнуцца ў адзін час — а 20‑й, а завершацца па ўзгадненні. «Хтосьці можа святкаваць да апоўначы, а хтосьці — да 6-й раніцы. Час заканчэння адміністрацыі школ узгадняюць з адміністрацыяй раёна, апякунчай радай, бацькоўскім камітэтам», — сказала начальнік упраўлення.

Выпускныя вечары пройдуць пераважна ў школах. Калі актавая зала школы невялікая, дазваляецца арганізоўваць вечары ва ўстановах культуры, цэнтрах пазашкольнай працы, палацах дзяцей і моладзі.

***

У Мінску сёлета выпускнікамі базавай школы стануць 15,3 тыс. чалавек (у 2009 годзе з‑за падвойнага выпуску іх было 34,2 тыс. чалавек), выпускнікамі сярэдняй школы — больш за 13,5 тыс. чалавек (у 2009‑м — 16,7 тыс. чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?