Меркаванні66

Паспешлівае рашэнне

Навіна аб магчымым пахаванні Качынскіх на Вавелі выклікала спрэчкі ў польскім грамадстве.

Паспешлівае рашэнне, менавіта пад такім загалоўкам «Gazeta Wyborcza» змясціла на сваёй інтэрнэт-старонцы матэрыял, прысвечаны рашэнню змясціць целы Леха і Марыі Качынскіх у саборы Вавельскага замка – гістарычнага цэнтра Польшчы.
Такое рашэнне прыняла сям’я трагічна загінулай пары – брат Леха Качынскага Яраслаў і дачка Марта.

Калі гэта адбудзецца, а падобна, што рашэнне ўжо прынятае канчаткова, Лех Качынскі стане першым прэзідэнтам, пахаваным на Вавелі. Там знайшлі спачын такія важныя для гісторыі Польшчы асобы, як Уладзіслаў Ягайла, Казімір Вялікі, Сцяпан Батура, Тадэуш Касцюшка, Адам Міцкевіч і інш.

На форумах польскіх інтэрнэт-выданняў навіна аб магчымым пахаванні Качынскіх на Вавелі выклікала актыўнае аберкаванне.

«Краіна была аб’яднанай толькі тры з паловай дні» – такая асноўная думка каментароў.

Падобным быў і змест ліста Анджэя Вайды, з якім ён звярнуўся да палякаў.

Тая ж «Gazeta Wyborcza» адзначае ў сваім артыкуле, што «Іх значэнне (асобаў, што знайшлі спачын на Вавелі) для нашай гісторыі і культуры падцвердзіла шмат пакаленняў палякаў. Рашэнне, паводле якога Лех Качынскі пасля смерці будзе суседнічаць з Пілсудскім, творцам незалежнасці Польшчы, неадпаведнае».

Іншае папулярнае польскае выданне – «Rzeczpospolita» – у паведамленнях аб планах пахавання Леха Качынскага не змяшчае крытычных каментароў.

Сацыяльныя сеткі і блогі запоўніліся допісамі, у якіх аўтары выступаюць супраць пахавання Качынскіх у Кракаве. Польскія інтэрнаўты называюць яго перабольшваннем і каментуюць як непрымальнае.

Наколькі абгрунтаванае такое рашэнне? Безумоўна, нягледзячы на трагічную смерць, Леха Качынскага нельга паставіць у адзін шэраг з тымі, хто ўжо пахаваны на Вавелі. Рашэнне зрабіць такі крок хутчэй эмацыйнае. Аднак падобна на тое, што мала хто зараз у Польшчы можа запярэчыць брату загінулага прэзідэнта, Яраславу.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць