Культура99

Міністр Латушка заказаў «Шэўрале» за 100 тысяч еўра

Адрэстаўраваны аўтамабіль паэта на выходных будзе выстаўлены ля будынка Купалаўскага музея ў Мінску.

Адрэстаўраваны ўнікальны аўтамабіль Chevrolet GA Master DeLuxe, які ў перыяд з 1939 па 1942-ы гады належаў Янку Купалу, з 16 па 18 красавіка будзе дэманстравацца ля будынку Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Мінску.

Зараз гэты аўтамабіль належыць музею. Доўгі час ён знаходзіўся ў філіяле ў «Ляўках», але ў лістападзе мінулага года машына была перавезеная ў Мінск, дзе яе адрэстаўравалі з дапамогай кампаніі «Мінск-Лада» – афіцыйнага прадстаўніка Chevrolet у Беларусі.

Шыкоўны амерыканскі лімузін не быў першым аўтамабілем Янкі Купалы. У 1935 годзе кіраўніцтва БССР падаравала яму савецкі МК 1. Праз чатыры гады, у 1939-ым, Панцеляймон Панамарэнка асабіста выпісаў Купалу Шэўрале. Мадэль Chevrolet GA Master DeLuxe, якую падаравалі Янку Купалу улады БССР, выпускалася толькі ў 1937 г. Усяго быў выпушчаны 2221 экзэмпляр. Зараз кошт купалаўскага Chevrolet GA Master DeLuxe перавышае 100 тыс. еўра. І гэта без увагі на тое, каму належаў аўтамабіль.

Менавіта на Шэўрале Купала ў чэрвені 1941 г. пакінуў Мінск, куды ўжо не было наканавана вярнуцца.

Пасля вайны машына трапіла ў фонд музея Янкі Купалы. Да 1955-га году купалаўскі Шэўрале быў яшчэ на хаду, але ўжо ў 1957-ым аўтамабіль закансервавалі і з таго часу ён стаў звычайным музейным экспанатам.

У лістападзе 2009 г. па даручэнні і пры дапамозе міністра культуры Паўла Латушкі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы вырашылі адрэстаўраваць аўтамабіль.

Шэўрале зведаў толькі касметычны рамонт. У беларускім прадстаўніцтве Chevrolet выявілі жаданне цалкам аднавіць аўтамабіль, каб ён мог ездзіць. Аднак супрацоўнікі музея не пагадзіліся – у гэтым выпадку ён перастаў бы быць арыгінальным музейным экспанатам.

Супрацоўнікі музея адзначаюць, што Купала вельмі любіў свой аўтамабіль. Нават у Саюз пісьменнікаў Купала прыходзіў з кнігамі па аўтамабільнай справе, аднак па невядомых прычынах так і не сеў за руль.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі16

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі16

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць