Палітыка
Відэа | 9 каментароў Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык | 14:00, 21 красавiка 2010

Рашэнне пайсці ў кандыдаты было не з лёгкіх для Змітра Бабіцкага. 30-гадовы эканаміст з Барысава — сапраўдны ветэран палітыкі. На мінулых мясцовых выбарах у 2007 г. ён, паводле афіцыйных пратаколаў, перамог. Але пасля перагляду вынікаў Бабіцкі «прайграў» кандыдату ад улады 22 галасы.

Сёлета Зміцер Бабіцкі зноў выставіў сваю кандыдатуру на мясцовых выбарах.

На яго думку, плён ад удзелу дэмакратаў у выбарах неадназначны.

З аднаго боку, выбарцы, да якіх у дзверы грукаюцца кандыдаты ад апазіцыі, адчуваюць, што яны некаму патрэбныя, што імі нехта цікавіцца. З іншага боку, дзяржаўная машына не прапускае гэтых кандыдатаў да ўлады, што выклікае ў выбарцаў расчараванне ў самой ідэі выбараў.

За маладога кандыдата-апазіцыянера ўжо падпісалася пятая частка яго акругі ў Барысаве. Але ці вераць Бабіцкі і яго прыхільнікі ў перамогу? Як выглядае агітацыя «ад дзвярэй да дзвярэй» у Барысаве?

Чаму перспектыўны малады кандыдат прынцыпова адмаўляецца займацца палітыкай у Мінску?

Пра гэта – глядзіце ў нашым відэа:

Падзяліцца навіной:         
9 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
C.C. напiсаў(ла) Красавiк 21, 2010 у 15:05
Бабіцкі для Барысава ўнікальны - мегапазітыўны чалавек, разумны і шчыры. Вельмі рады сяброўству з ім )
Моисей Абрамович напiсаў(ла) Красавiк 21, 2010 у 15:26
Добры дзень! Я - Бабицки, кандыдат у дэпутаты.
ну что это за приветствие?
скан напiсаў(ла) Красавiк 21, 2010 у 15:31
Цяжка перамагаць у такіх выбарах, але досьвед працы ў такіх умовах будзе на карысьць Дзьмітру. Посьпехаў!
Сириус Моисею напiсаў(ла) Красавiк 21, 2010 у 15:38
Вполне нормальное приветствие
SlaDa напiсаў(ла) Красавiк 21, 2010 у 15:39
Бабіцкі - малайчынка. Барысаву пашанціла))
illa напiсаў(ла) Красавiк 21, 2010 у 17:22
Класны кандыдат! Галасаваў бы за яго хоць тройчы на дзень! =)
Greenpeace напiсаў(ла) Красавiк 21, 2010 у 22:58
Зьміцер, зычу посьпехаў і перамогі!
віт напiсаў(ла) Красавiк 22, 2010 у 10:49
бываюць жа і ў апазіцыі адэкватныя людзі, аказваецца
Mihanovich Artur напiсаў(ла) Красавiк 22, 2010 у 12:30
Vos' by nam takoga kandydata u Miadzelski kraj
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).