Улада11

Фонд Адэнаўэра: Доля незалежных прадстаўнікоў у выбаркамах вырасла, але толькі з 0,07 да 0,14%

Мясцовыя выбары разглядаюцца міжнароднай супольнасцю як тэст перад прэзідэнцкімі.

Напярэдадні мясцовых выбараў у Беларусі ўплывовая нямецкая палітычная фундацыя імя Конрада Адэнаўэра, блізкая паводле сваіх асноўных прынцыпаў да кіроўнай партыі ФРГ — ХДС, зьмясьціла на сваім інтэрнэт-сайце артыкул, прысьвечаны сёньняшнім мясцовым выбарам.

Як піша кіраўнік беларускага прадстаўніцтва фонду Штэфан Малерыюс, сёньня ў назіраньні за выбарамі возьмуць удзел прыкладна 50 дыпляматаў з 24 краінаў. Такая цікавасьць абумоўленая тым, што гэта першыя выбары пасьля зьмены выбарчага заканадаўства, якая была праведзена сёлета ў студзені. Да таго ж беларускія мясцовыя выбары разглядаюцца міжнароднай супольнасьцю як тэст перад прэзыдэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца неўзабаве — у лютым 2011 году, або, магчыма, ужо ў лістападзе 2010 году.

Напярэдадні ў сваёй заяве вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады правесьці выбары дэмакратычна, у адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі і прынцыпамі АБСЭ.

Агульная ацэнка мясцовай выбарчай кампаніі будзе дадзеная ўжо на наступным тыдні. Для ўсіх відавочна, што яна пакажа, як беларускі кіраўнік Лукашэнка глядзіць на далейшае разьвіцьцё адносінаў Менску з Эўропай.

Што да папярэдніх ацэнак выбарчай кампаніі, то яны хутчэй нэгатыўныя: дзеяньні мясцовых выбаркамаў выглядаюць непразрыстымі і адвольнымі. Хаця колькасьць незалежных прадстаўнікоў у іх складзе (0,07%) у параўнаньні з 2008 годам павялічылася ўдвая — з 0,07% да 0,14%, — наўрад ці такі нізкі працэнт паўплывае на незалежны маніторынг у падліку галасоў.

Экспэрты фундацыі імя Адэнаўэра адзначаюць шматлікія парушэньні, якія мелі месца падчас рэгістрацыі незалежных дэмакратычных кандыдатаў, а таксама на нізкую палітычную вагу мясцовых саветаў. Паводле апытаньняў, 82% беларусаў лічаць, што дзейнасьць мясцовых дэпутатаў ня мае ніякага ўплыву на іх жыцьцё.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі46

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы2

Хто тыя людзі, якімі запоўнілі Нацыянальны футбольны стадыён пры яго адкрыцці?20

Папа Леў XIV выступіў за святкаванне ўсімі хрысціянамі Вялікадня ў адзін дзень5

Рутэ: НАТА трэба павялічыць выдаткі на СПА ў пяць разоў3

У мінскай Грушаўцы каля адной з кавярняў заўважылі малпу2

У Расіі прапанавалі адключаць інтэрнэт па начах для павышэння нараджальнасці8

Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт1

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля2

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі46

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць