Улада1313

Франак Вячорка: Ніякіх выбараў не было

На ўчастак у дзень галасавання – 442 чалавекі. А бюлетэняў у выніку аказалася чамусьці 1108.

Франак Вячорка балатаваўся па 25-ай выбарчай акрузе у Мазыры. Там быў размешчаны толькі адзін участак для галасавання. Сапернікам Ф.Вячоркі быў дырэктар мазырскага горналыжнага комплексу Сяргей Каробкін, колішні функцыянер БПСМ.

У выніку, згодна з камісіяй, галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам: 14% на карысць Франака Вячоркі і больш за 70% за С.Каробкіна.

Сам Франак наступным чынам пракаментаваў «НН» такія вынікі:

«Ніякіх выбараў не было і ніхто галасы не лічыў. Мы ведаем дакладную колькасць людзей, што прыйшлі на ўчастак у дзень галасавання – 442 чалавекі. А бюлетэняў у выніку аказалася чамусьці 1108.
Мы таксама з 8-ай да 12-ай раніцы нядзелі праводзілі апытанне на выхадзе з участка. Апыталі больш за сто чалавек. Паводле гэтых дадзеных за мяне прагаласавала больш за 82% выбаршчыкаў. Таксама я валодаю інфармацыяй, што 100% бюлетэняў з датэрміновага галасавання былі супраць мяне».

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай34

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што5

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі4

Што насамрэч знаходзіцца побач з курскім пляжам, на якім ад украінскіх дронаў пацярпелі людзі4

Беларусы ва Уроцлаве плятуць маскіровачныя сеткі для Украіны1

На вайне ва Украіне загінуў расійскі актывіст, які быў супраць вайны і заклікаў не ісці на яе4

Фрыдман: Чаму амерыканцы раптам павінны паставіць сваёй мэтай вызваленне палітзняволеных у Беларусі і яшчэ больш — абмяняць іх на санкцыі?7

Карова цяжка траўмавала дзяўчынку ў Бярозаўскім раёне1

На чацвер зноў абвешчаны аранжавы ўзровень, і ёсць трывожны званочак2

«Грошы нікуды не падзеліся, іх ніхто не скраў». У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры пракаментавалі сітуацыю са спісаннем сродкаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай34

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць