Гісторыя66

Выйшла «Аўтабіяграфія» Багуслава Радзівіла

Цяпер аб прыгодах знакамітага магната можна даведацца з першакрыніцы і па-беларуску.

Аўтабіяграфія/Багуслаў Радзівіл; уклад. і пасляслоўе Ул.Сіўчыкава, прадмова Г.Літвіна, пер. з пол. мовы А.Бутэвіч, Ул.Сіўчыкаў. -- Мн.: Радыёла-плюс, 2009. -- 212 с.: іл.

Багуслаў Радзівіл, сын віленскага кашталяна Януша Радзівіла і Лізаветы Соф'і Гагенцолерн, быў ў розныя перыяды свайго жыцця літоўскім харунжым, канюшым, генеральным губернатарам Прускага герцагства.
Жыццё гэтага чалавека было надзвычай насычаным, поўнілася супярэчлівымі фактамі і разнастайнымі цікавосткамі.

З сямі гадоў выхоўваўся ў ВКЛ, у 1637 выехаў вучыцца ў Нідэрланды, але кінуў навучанне дзеля ўдзелу ў вайне з іспанцамі. Пазней вучыўся ў Парыжы, у рыцарскай Акадэміі. Шмат падарожнічаў па Еўропе, удзельнічаў у многіх войнах.

У 1648 г. Багуслаў Радзівіл вярнуўся ў Рэч Паспалітую. Тады ж наняў 2 тысячы пехацінцаў і накіраваў іх супраць казакаў. У антыказацкіх кампаніях удзельнчаў як генерал каралеўскай гвардыі. Аднак ужо праз некалькі год Багуслаў Радзівіл становіцца прыхільнікам Кейданскай уніі – пераходу ВКЛ пад пратэктарат Швецыі. Ён паспеў паваяваць як за Швецыю (узначальваў брандэнбургскую армію на тэрыторыі Прусіі), так і супраць яе ў Курляндыі, калі вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай.

Войны не былі адзіным захапленнем Багуслава Радзівіла. Ён валодаў вялікай латыфундыяй, пасля смерці бацькі стаў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, многіх маёнткаў, а пасля шлюбу са сваёй стрыечнай пляменніцай Ганнай Марыяй, дачкой Я.Радзівіла, атрымаў Кейданы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Койданава, Беліцу, трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы.

Разам з землямі і гарадамі Багуслаў Радзівіл калекцыянаваў і духоўныя каштоўнасці. У Слуцку ён сабраў архіў і бібліятэку. Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы. Збіраў творы мастацтва і нават складаў рэлігійныя гімны. Багуслаў Радзівіл таксама з’яўляецца аўтарам замалёвак з панарамамі беларускіх гарадоў, эскізаў і праектных чарцяжоў самых разнастайных пабудоў.

Аб самых таемных момантах жыцця Багуслава Радзівіла зараз можна даведацца з яго аўтабіяграфіі, што выйшла ў выдавецтве «Радыёла-плюс». Укладальнікам «Аўтабіяграфіі» кнігі выступіў Уладзімір Сіўчыкаў, прадмову да яе напісаў пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін.

Першае польскамоўнае выданне пабачыла свет у 1979 годзе, па беларуску аўтабіяграфія выйшла ўпершыню.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

На праспекце Незалежнасці каля ЦУМа нахабны таксіст паехаў напярэймы патоку

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

Бітва за Канстанцінаўку: чаму гэтае месца можа стаць галоўнай мэтай наступу Расіі

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну23

У Вашынгтоне забілі дваіх супрацоўнікаў пасольства Ізраіля. Яны збіраліся заручыцца

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула23

Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць