Улада11

ЕC занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі

Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі, гаворыцца ў заяве пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Мінску старшыню ЕС Іспанію.

Еўрапейскі саюз заклікае беларускія ўлады працягнуць дыялог з АБСЕ для паляпшэння выбарчых працэдур. У заяве зазначаецца, што ўнесеныя ў выбарчае заканадаўства папраўкі »ўтрымліваюць намеры павялічыць празрыстасць працэсу галасавання і далучыць да выбарчага працэсу яшчэ больш шырокія групы насельніцтва, што заслугоўвае ўхвалы». Аднак назіранне за выбарамі ў мясцовыя саветы 25 красавіка паказала, што «рэалізацыя новага выбарчага заканадаўства мае некалькі ўразлівых момантаў, на якія павінна быць звернута ўвага падчас далейшага дыялогу з АБСЕ».

«Адным з такіх момантаў з’яўляецца датэрміновае галасаванне, шэраг аспектаў якога выклікаюць занепакоенасць. У прыватнасці, практыка асобнага падліку і аб’яўлення вынікаў датэрміновага галасавання, галасавання дома і асноўнага галасавання не была паўсямеснай», — гаворыцца ў заяве. Зазначаецца таксама, што ў шэрагу выпадкаў «рэзка адрозніваліся» вынікі датэрміновага галасавання 20—24 красавіка і ў асноўны дзень 25 красавіка.

Назіральнікі краін ЕС наведалі больш як 140 выбарчых участкаў у сталіцы і рэгіёнах і змаглі прысутнічаць пры падліку галасоў. «Еўрасаюз выказвае ўдзячнасць уладам за запрашэнне ўзяць удзел у назіранні», — зазначаецца ў заяве.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах склала 79,5%. У галасаванні ўзялі ўдзел 5.591.264 жыхары краіны. Пры гэтым у датэрміновым галасаванні — 2.067.069 чалавек, па месцы знаходжання выбаршчыкаў — 446.748. У дзень выбараў на ўчастках прагаласавалі 3.077.447 чалавек.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж53

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»192

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць