Раман беларускага пісьменніка ўжо перакладзены на нямецкую мову.

«Летась да мяне звярнулася адно нямецкае выдавецтва (не хачу пакуль што яго называць), якое хацела атрымаць правы на пераклад «Сарокі на шыбеніцы». Дамова была падпісаная. Мой нямецкі перакладчык Томас Вайлер зрабіў велізарную працу, пераклаўшы раман менш чым за год. Засталося адрэдагаваць і выдаць. Выхад кнігі ў Нямеччыне плануецца на восень 2010», — адзначае Альгерд Бахарэвіч.

Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Аўтар кніг «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў», «Ніякай літасьці Валянціне Г.», «Праклятыя госьці сталіцы» і іншых.

Урыўкі з рамана сёлета таксама публікаваліся ў чэшскім часопісе «Labirint Revue» у перакладзе Сяргея Сматрычэнкі.

«Цяпер я заняты «Малой медычнай энцыклапедыяй Бахарэвіча», артыкулы якой штопятніцы выходзяць на сайце радыё «Свабода». У выніку будзе кніга эсэ, — кажа пісьменнік. — Перакладаю казкі братоў Грым. Ёсць задума выдаць поўны збор іх «Kinder- und Hausmaerchen» па-беларуску з каментарамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?