Улада

Сёння Мінск наведае Віктар Януковіч

Адразу з аэрапорта Віктар Януковіч адправіцца ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі, дзе сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце «сам‑насам».

Сёння Беларусь з аднадзённым візітам наведае прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Як паведамілі ў пасольстве Украіны, чакаецца, што самалёт з украінскай дэлегацыяй прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прыкладна ў 11.00.

Адразу з аэрапорта Віктар Януковіч адправіцца ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі, дзе сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце «сам‑насам». Затым перамовы прадоўжацца ў пашыраным складзе. Паводле інфармацыі пасольства, у склад украінскай дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта.

Па выніках перамоў запланаваны выхад прэзідэнтаў да прэсы.

Аб правядзенні двухбаковай сустрэчы ў хуткім часе прэзідэнты Беларусі і Украіны дамовіліся 3 сакавіка падчас тэлефоннай размовы. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч таксама размаўлялі па тэлефоне 6 красавіка. Як паведаміла прэс‑служба беларускага прэзідэнта, яны абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковых адносін, актуальныя міжнародныя праблемы і пытанні ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы.

27 красавіка Януковіч наведаў Страсбург, дзе выступіў перад дэпутатамі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы і сустрэўся са старшынёй ПАСЕ Меўлютам Чавушаглу.

Напярэдадні сустрэчы Чавушаглу паведаміў, што мае намер абмеркаваць з Януковічам стратэгію адносін з Беларуссю.

Аналітыкі адзначаюць шэраг праблем, што стаяць на шляху развіцця адносін паміж Мінскам і Кіевам на рэгіянальным, двухбаковым і шматбаковым узроўні.

Адна з іх — істотныя адрозненні ў заканадаўстве, якія перашкаджаюць паглыбленню рэгіянальнага супрацоўніцтва: у Беларусі няма закона, які адпавядаў бы ўкраінскаму закону аб трансмежавым узаемадзеянні.

Шэраг агульных праблем, — напрыклад, Гомельскай вобласці Беларусі і Чарнігаўскай ва Украіне, забруджванне басейна Дняпра, — не вырашаюцца, бо недастаткова развітыя неабходнае мясцовае заканадаўства, мясцовыя структуры ўлады і транспартная сістэма.

На двухбаковым узроўні асноўнай праблемай была зацяжка ратыфікацыі пагаднення аб мяжы: абсталяванне пагранпераходаў так і не было завершана, працуюць пяць з 13 пунктаў пропуску. Яно было ратыфікавана беларускім парламентам некалькі дзён таму.

Нягледзячы на рост узаемнага гандлю за перыяд 2004—2008 гадоў, Беларусь дагэтуль не ратыфікавала пагадненне аб свабодным гандлі, падпісанае з Кіевам у 2007 годзе.

Эксперты таксама звяртаюць увагу на падвешаны стан такіх пытанняў, як еўразійскі нафтавы транзітны калідор, транзіт электраэнергіі з Украіны ў краіны Балтыі цераз Беларусь і праект «Вікінг» — міжнародны транспартны калідор для перавозкі грузаў.

Апрача таго, паколькі знешняя палітыка Мінска і Кіева мае розныя прыярытэты, магчымасці супрацоўніцтва на шматбаковым узроўні абмежаваныя. На думку аналітыкаў, пакуль рана казаць пра тое, што парадкі дня могуць зблізіцца ў сувязі з тым, што ўкраінскім прэзідэнтам абраны Віктар Януковіч.

Знешняя палітыка Кіева сёння сканцэнтравана на інтэграцыі ў Еўропу і стратэгічным партнёрстве з ЗША, Расіяй і Польшчай. Мінск жа зацікаўлены ў супрацоўніцтве з суседнімі краінамі, асабліва Расіяй, і іншымі дзяржавамі СНД. Ужо затым па ступені важнасці ідзе развіццё адносін з ЕС, у прыватнасці ў рамках палітыкі «Усходняга партнёрства», ЗША, Кітаем, краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

У ЕС пракаментавалі заяву Трампа аб тарыфах 30%6

Прэзідэнт Ірана быў паранены падчас ізраільскіх удараў1

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу23

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць