Грамадства

1 мая — цёпла, кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 10—15°С, днём плюс 17—23°С, па паўднёвым усходзе да плюс 26°С.

У Мінску 1 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°С, днём плюс 19—21°С.

У наступныя двое сутак, 2—3 мая, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 2 мая воблачна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер няўстойлівы 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, днём 13—20°С, па паўднёвым усходзе плюс 21—25°С.

3 мая будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер няўстойлівы 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С, па паўднёвым усходзе да плюс 14°С;

днём плюс 13—20°С, па паўднёвым усходзе да плюс 23°С.

У Мінску 2 мая воблачна з праясненнямі. Часам дождж, ноччу моцны дождж, навальніца. Вецер няўстойлівы 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С,

днём плюс 16—18°С.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво2

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае2

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе2

Зянковіч: Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам8

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША17

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво2

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць