Улада

МЗС: Рэзалюцыя ПАРЕ пакідае адчуванне, што дакумент быў прыняты імпульсіўна

Так пракаментаваў БелаПАН прынятую напярэдадні рэзалюцыю прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Першае азнаямленне з тэкстам пакідае адчуванне, што гэты дакумент быў прыняты імпульсіўна, пад уплывам выпадковых фактараў ці ваганняў палітычнай кан’юнктуры. ПАРЕ гаворыць аб сваёй прыхільнасці да дыялогу з Беларуссю і тут жа прымае рашэнне прыпыніць усе кантакты», — заўважыў прэс‑сакратар.

У гэтай сітуацыі, падкрэсліў Савіных, пазіцыя беларускага боку выглядае больш паслядоўнай:

«Мы разглядаем дыялог як сродак вырашэння ўсіх існуючых пытанняў, дасягнення паразумення і разлічваем, што нашы партнёры таксама прыйдуць да такога вываду».

Нагадаем, 29 красавіка ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, якая прадугледжвае прыпыненне кантактаў з Беларуссю на высокім узроўні. У галасаванні ўзялі ўдзел 67 дэпутатаў, 58 з іх прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі, шэсць — супраць, трое ўстрымаліся (усяго ў ПАРЕ 318 дэпутатаў).

У рэзалюцыі ўказана на «недастатковы прагрэс» Беларусі ў галіне адпаведнасці стандартам Рады Еўропы. У прыватнасці, гаворыцца ў дакуменце, у рэспубліцы «ў атмасферы сакрэтнасці» былі прыведзены ў выкананне два смяротныя прыгаворы, калі скаргі асуджаных разглядаў Камітэт ААН па правах чалавека. Адзначаюцца таксама выпадкі парушэння ў Беларусі правоў польскай нацыянальнай меншасці і адсутнасць міжнародных назіральнікаў на выбарах у мясцовыя саветы.

У дакуменце выказваецца шкадаванне ў сувязі з «недастатковай палітычнай воляй беларускіх улад раздзяліць каштоўнасці Рады Еўропы». Пры гэтым у рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік прадоўжыць дыялог з Беларуссю.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой дагэтуль прымяняецца смяротная кара. У чэрвені 2009 года Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб вяртанні парламенту Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў асамблеі пры ўмове ўвядзення ў краіне мараторыя на смяротную кару. Да ўвядзення мараторыя таксама заклікае Еўрасаюз. Гэта — адна з умоў адмены візавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія ЕС прадоўжыў да кастрычніка 2010 года.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць4

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак16

Кілерамі палкоўніка СБУ Вароніча аказаліся замежнікі8

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

У ЕС пракаментавалі заяву Трампа аб тарыфах 30%6

Прэзідэнт Ірана быў паранены падчас ізраільскіх удараў1

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу23

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць