Здарэнні

33‑гадовы мінчук падазраецца ў жорсткім забойстве жанчыны

33‑гадовы раней тройчы судзімы мінчанін затрыманы паводле падазрэння ў жорсткім забойстве 37‑гадовай жанчыны.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, труп жанчыны з 14 нажавымі раненнямі быў знойдзены ў 2.00 25 красавіка на лесвічнай пляцоўцы 20‑го паверха дома на вуліцы Лесі Украінкі. У той жа дзень была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Сумесна з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама высветлена, што падазроны пазнаёміўся з жанчынай 24 красавіка ў кампаніі сяброў і запрасіў яе да сябе дамоў. Па дарозе яна зняважыла мужчыну. Каб адпомсціць, ён зацягнуў яе на 20‑ы паверх суседняга са сваім дома, дзе і ўчыніў забойства. Нож кінуў на месцы злачынства.

Зараз устанаўліваецца дачыненне затрыманага да згвалтавання 28‑гадовай жанчыны 2 сакавіка гэтага года на могілках у раёне праспекта Дзяржынскага і да гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняй у лістападзе 2006 года.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі10

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка13

«4:30, я сёмая ў чарзе». У Мазыры людзі прыходзяць за некалькі гадзін да адкрыцця паліклінікі, каб трапіць да траўматолага4

Ілан Маск апублікаваў відэа з робатам-гуманоідам, які весела танчыць1

«Алё, ідэолагі, вы там зусім ку-ку?»: беларус абурыўся шалёным коштам папяровага чырвона-зялёнага сцяжка12

Канскі кінафестываль распачнецца з трох фільмаў пра вайну ва Украіне

Расійскія вайскоўцы зладзілі гульню на выжыванне для сваіх саслужыўцаў: з ямы можа выйсці толькі адзін ВІДЭА9

У сталіцы Лівіі адбыліся ўзброеныя сутыкненні пасля забойства ўплывовага сілавіка

Улады Чачні пераймяноўваюць знакавы ў гісторыі Чачэнскіх войнаў горад10

ICAO прызнала адказнасць Расіі за збіванне рэйса MH172

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі10

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць