Улада1212

Ярмошына не выключае правядзення прэзідэнцкіх выбараў ужо гэтай восенню

Датэрміновы старт кампаніі можа даць перавагу дзейнаму кіраўніку дзяржавы, лічаць палітолагі.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі не выключае правядзення прэзідэнцкіх выбараў восенню 2010 года.

Пра гэта Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН.

У адпаведнасці з заканадаўствам прэзідэнцкія выбары павінны быць прызначаныя не пазней, чым за пяць месяцаў і праводзіцца ў нядзелю не пазней, чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга прэзідэнта. Такім чынам, крайні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў — 6 лютага 2011 года.

«Вядома, выбары было б зручней правесці да Новага года. Быў бы іншы настрой у грамадстве», — лічыць Лідзія Ярмошына.

Разам з тым старшыня Цэнтрвыбаркама падкрэсліла, што з ёй адносна даты прэзідэнцкіх выбараў «ніхто не раіўся». «Дата прэзідэнцкіх выбараў — пытанне палітычнае. Але Цэнтрвыбаркам павінен разглядаць пытанне правядзення выбараў у тым ліку ў практычнай плоскасці. Мне б не хацелася ўжо ў верасні прыступаць да актыўнай працы,

але я б з разуменнем паставілася да прызначэння выбараў на восень», ‑‑ сказала Ярмошына.

Яна таксама адзначыла, што прэзідэнцкія выбары прызначае парламент. Паводле словаў кіраўніка ЦВК, калі не праводзіць пазачарговых парламенцкіх сесій, то дата выбараў не можа быць прызначаная раней за кастрычнік (паводле закона 2 кастрычніка пачынаюць працу восеньскія сесіі парламента).

На думку аналітыкаў, прызначэнне прэзідэнцкіх выбараў восенню выгадна ўладам, бо зблытае карты палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Апазіцыя цяпер раз’яднаная, а таму датэрміновы старт выбарчай кампаніі можа даць істотную перавагу дзейнаму кіраўніка дзяржавы, лічаць палітолагі.

Акрамя таго, аналітыкі не выключаюць ўплыву эканамічных фактараў пры назначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў. На іх думку,

пагаршэнне супрацоўніцтва з Расеяй можа прывесці да рэзкага падаражання энерганосьбітаў, а значыць, і росту коштаў у пачатку 2011 года. У такіх умовах рэйтынг Лукашэнка можа істотна знізіцца.

Варта адзначыць, што прэцэдэнт з прызначэннем прэзідэнцкіх выбараў раней меркаванага тэрміна ўжо меў месца. У 2006 годзе выбары прэзідэнта Беларусі

павінны былі адбыцца летам, аднак іх дату перамясцілі на сакавік. Гэта стала нечаканасцю для апазіцыі, прадстаўнікі якой заяўлялі, што ім не хапіла часу на раскрутку свайго кандыдата.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Усе навіны →
Усе навіны

Дубавец: Сіла Офіса Ціханоўскай у тым, што ён — за ўсіх беларусаў, у тым ліку і тых, якія прарочаць яму «канцы»31

Курсанты Разанскага вучылішча паветрана-дэсантных войск забілі свайго сяржанта, пашкодзіўшы яго парашут18

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць