Улада1212

Мілінкевіч: Хочам жыць годна – мусім выйсці і сказаць «Не»

Аляксандр Мілінкевіч ізноў заклікаў да выхаду на вуліцы ў выпадку непразрыстага падліку галасоў.

Аляксандр Мілінкевіч ізноў заклікаў да выхаду на вуліцы ў выпадку непразрыстага падліку галасоў.

На радыё «Свабода» прайшла анлайн-канферэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам, які 3-га мая абвясціў аб пачатку сваёй выбарчай кампаніі. Палітык адказаў на самыя розныя пытанні слухачоў радыё, якія датычылі крокаў ў выпадку паразы на выбарах, дапамогі Захаду, альтэрнатыву сабе сярод беларускіх палітыкаў, і інш.

«Я ў грамадзянскай супольнасці больш за 20 гадоў, яшчэ з часоў камунізму. І нямала зрабіў. Буду і надалей працаваць дзеля еўрапейскай і беларускай Беларусі. Пасля канстытуцыйнага перавароту ў 1996 годзе ні разу наш удзел у выбарах не легітымізаваў іх. Усе яны былі не прызнаныя дэмакратычнай міжнароднай супольнасьцю», — так паркаментаваў А.Мілінкевіч пытанне аб сэнсоўнасці свайго ўдзелу ў выбарах.

Адказаў лідэр руху «За Свабоду» і на пытанне аб дапамозе Захаду:

«Я разлічваю, перш за ўсё, на падтрымку беларусаў. Для мяне важная і падтрымка цывілізаванага свету, бо я хачу далучыць нашу краіну да яго».

Падзеі сакавіка 2006 г. палітык пракаментаваў наступным чынам: «Ці можна лічыць выбарамі тое, што адбывалася? Паўтары сотні сяброў маіх штабоў ва ўсіх рэгіёнах былі арыштаваныя напярэдадні дня галасавання і апынуліся ў турмах. Яны чамусьці дружна пачалі „мачыцца на дзьверы пад’ездаў“ і „крыць матам“. Больш за тысячу за ўдзел у маёй групе падтрымкі былі выкінутыя з працы і з унівэрсытэтаў. Нас не дапусцілі да падліку галасоў па ўсёй краіне. У ЕС, у Расіі і Ўкраіне кожны кандыдат мае паводле закону права, каб яго прадстаўнікі былі ўва ўсіх выбарчых камісіях. Я ня згодзен, што мы прайгралі ў 2006 годзе.

Мы значна змянілі сітуацыю ў краіне. Стала менш страху, больш праўды. Звыш 30 тысяч лепшых сыноў і дачок Беларусі выйшлі на Плошчу, каб бараніць сваю годнасць. У свеце сотні мільёнаў людзей даведаліся, што Беларусь — гэта ня толькі дыктатар Лукашэнка, але і Грамадзяне, якія хочуць жыць у Свабодзе.
Вырас аўтарытэт нашай краіны. Гэта была самаахвярная дзейнасць тысяч і тысяч беларусаў дзеля будучыні. Шанс перамагаць у аўтарытарнай краіне заўсёды невялікі. Вы думаеце, у Польшчы ў часы „Салідарнасці“ людзі сядзелі і лічылі шансы? Яны змагаліся, не шкадуючы сябе. Ні Мілінкевіч, ні які іншы кандыдат не пераможа, калі іх не падтрымае значная колькасць адказных Грамадзянаў».

На пытанне аб магчымых варыянтах развіцця падзей на будучых выбарах А.Мілінкевіч адзначыў, што існуе некалькі варыянтаў дзеянняў.

«Канкрэтны план будзе прыняты ў той дзень, калі мы выйдзем з пратэстам. Гэты план залежыць ад кожнага з нас. (…) Нам трэба так адпрацаваць кампанію, кааб людзі выйшлі. Няма веры, няма будучыні»,
 — заявіў палітык. І дадаў, што «калі няма дэмакратыі на ўчастках для галасавання, то дэмакратыя рэалізуецца на вуліцы».

Адказваючы на пытанне аб альтэрнатыўным сабе кандыдаце, А.Мілінкевіч заявіў, што па сукупнасьці найважнейшых крытэраў на сённяшні дзень ён не бачыць іншай кандыдатуры. Распавёў палітык таксама і аб сваёй стратэгіі: «Сённяшняя мая стратэгія простая: зрабіць добрую кампанію і прымусіць уладу ўключыць нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Такое ж патрабаванне павінна гучаць ад АБСЕ, еўраструктур, ЗША, груп назіральнікаў СНД. (У Расіі і Ўкраіне заканадаўча замацавана, што кожны кандыдат мае права мець сябраў камісіяў). Калі ўлада гэтага ня робіць, — заклікаць грамадзянаў на мірную акцыю пратэсту і да канца адстойваць выкананне нашых канстытуцыйных правоў.

Хочам жыць годна — мусім выйсці і сказаць „Не“. Якраз мірная дэманстрацыя дае значны шанс на тое, што яна будзе шматлікай. Мірная — ня значыць ціхая і бездапаможная. А азначае толькі, што мы катэгарычна супраць крыві. Не ўяўляю аніякай іншай стратэгіі перамогі без актыўнай падтрымкі людзей!»

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін паслаў у Баку вырашаць канфлікт з Аліевым свайго былога ад'ютанта

У Расіі арыштавалі за карупцыю былога намесніка кіраўніка Расгвардыі4

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?4

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах5

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»5

У Расіі застрэліўся міністр транспарту, зняты з пасады сёння раніцай2

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам43

Лідар магілёўскіх фанатаў пасля сутак збіраўся ва Украіну па свабоду, а цяпер ён за Лукашэнку, ГУБАЗіК і Расію9

«Баюся расчараваць прадаўца». Эксперт растлумачыў, чаму манета за 16 тысяч можа быць пераацэненай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць